Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
31.03.2011 Філарэт не прыняў Т.Севярынец, але паведаміў, да каго звярнуцца
Філарэт праз свайго сакратара параіў Таццяне Севярынец звярнуцца да епіскапа Веніяміна ў манастыры ў Мінскім раёне. Як вядома, жанчына ўжо больш месяца вядзе барацьбу за тое, каб яе сына ў следчым ізалятары КДБ наведаў святар.
29.03.2011 Атрошчанкава адправілі ў калёнію, дзе сядзеў Казулін
Прэс-сакратара Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію «Віцьба-3», не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.
23.03.2011 Генеральны пракурор адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі арыштаванага Аляксандра Класкоўскага
Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі Аляксандра Класкоўскага, арыштаванага па справе 19 снежня. У лісце, напісаным па-беларуску, паведамляецца, што "ў ходзе праведзенай 14.03.2011 праверкі Класкоўскі А.А. скаргі на ўмовы і парадак утрымання ў следчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, а таксама на дзеянні супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі не выказваў".
22.03.2011 Лябедзька: «Маё сардэчнае прывітанне ўсім прыстойным і сумленным людзям»
Жонка і сын лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі з-за кратаў КДБ тры лісты, напісаныя Анатолем Лябедзькам 15-17 сакавіка.
21.03.2011 На Валадарцы па-ранейшаму выкарыстоўваюць “камеру катаванняў”
Праваабаронцы ўжо паведамлялі пра камеру № 69 у Следчым ізалятар № 1 па вул. Валадарскага ў Менску. Туды, у неналежныя ўмовы ўтрымання, спецыяльна змяшчалі вязняў, якія адмаўляліся супрацоўнічаць са следствам па палітычна матываваных справах. Па некаторай інфармацыі, на сённяшні дзень да такіх людзей пачалі ўжывацца новыя формы ціску.
18.03.2011 Клаўдзія БУЛАНАВА: «Мой сын з турмы можа ніколі не выйсці»
Адзін з дзясяткаў абвінавачаных у крымінальнай справе, распачатай уладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, Зміцер Буланаў, мае вельмі сур'ёзныя праблемы са здароўем. Як высветлілася, Зміцер ад 10 сакавіка знаходзіцца ў турэмным шпіталі з дыягназам "вострая рэўматычная гарачка". Наступствамі гэтага захворвання могуць стаць праблемы з сэрцам, ныркамі і суставамі.
18.03.2011 Атрошчанкаў скардзіцца на жудасныя ўмовы ў ізалятары КДБ
Аляксандр Атрошчанкаў напісаў заяву на перавод яго ў папраўчую установу не чакаючы касацыйнага разгляду справы. Прэсавы сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава скардзіцца на жудасныя умовы утрымання у ізалятары КДБ.
16.03.2011 Севярынец: вязьням не даюць сустракацца са сьвятарамі
Сустаршыня агркамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, які на працягу амаль трох месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, даслаў чарговы ліст сваім бацькам.
15.03.2011 Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма
Артыкул пад назвай “Ліст з-за мяжы. Не хачу быць героем” Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газеты Naviny.by. Атрымліваецца, што ліст у рэдакцыю палітык адправіў на 26 хвілін пазней, чым напісаў у сваім інтэрнэт-блогу пра свае ўцёкі ў замежжа. “Ліст з-за мяжы” тлумачыць матывы ўчынку Алеся Міхалевіча, але не тлумачыць, дзе ён зараз і ці сам пісаў у інтэрнэце.
14.03.2011 Фігуранта справы «аб масавых беспарадках» перавялі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь
10 сакавіка фігуранта справы «аб масавых беспарадках» Дзмітрыя Буланава перавялі ў шпіталь з «Валадаркі».
11.03.2011 Класкоўскі: "Машына рэпрэсій хоча скалечыць, зламаць, згнаіць майго сына"
"Трэці месяц мой сын Аляксандар Класкоўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ — сумнавядомай "амэрыканцы". Ён зьняволены за падзеі Плошчы 19 сьнежня. У мяне ёсьць сур’ёзныя падставы меркаваць, што над ім чыняць зьдзек, псыхалягічна ламаюць, ігнаруючы элемэнтарныя нормы закону...
03.03.2011 Дашкевіча і Лобава перавялі ў СІЗА №1
Старшыню "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча і мінскага каардынатара МФ Эдуарда Лобава перавялі ў СІЗА №1 ўвечары 2 сакавіка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў турме №8, што месціцца ў Жодзіна.
02.03.2011 Маці Кіркевіча дабіваецца змены меры стрымання для сына
Ларыса Кіркевіч, маці гродзенскага лідара Маладога фронту Алеся Кіркевіча пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю змяненьня меры ўтрымання пад вартаю.
01.03.2011 Натальлю Радзіну папярэдзілі пасьля інтэрвію Свабодзе
Сёньня міліцыянты прыйшлі да дому ў Кобрыне, дзе рэдактарка сайту “Хартыя 97” Натальля Радзіна жыве пад падпіскай аб нявыезьдзе пасьля вызваленьня з СІЗА КДБ. Натальля пасьпела пазваніць маці і сказаць, што яе павезьлі ў міліцыю "для размовы".
28.02.2011 Вазьняк: “Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі”. Дзьмітрыеў ад камэнтароў адмовіўся
На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі "Гавары праўду!", журналісты запыталіся ў Сяргей Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якія таксама знаходзіліся ў ізалятары КДБ, ці ўжываліся ў дачыненьні іх катаваньні.










