Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя

27.04.2011 У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя

Пракуратура праверыла турмы і СІЗА Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі стала вядома, што 80% калоній, у тым ліку і Бабруйскі следчы ізалятар №5, з’яўляюцца перанаселенымі.

20.04.2011 Пракуратура выявіла парушэнні заканадаўства пры ўтрыманні вязняў

Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Грук.

Пікеты ў падтрымку Фёдара Мірзаянава ў Маскве

19.04.2011 Пікеты ў падтрымку Фёдара Мірзаянава ў Маскве

У Маскве актывісты руху «Салідарнасць» пачынаючы з 14 красавіка кожны будны дзень з 16 да 17 гадзін праводзяць пікеты каля будынка МЗС з патрабаваннем да міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова адрэагаваць на арышт у Беларусі Фёдара Мірзаянава - сына расейскага грамадзяніна Рыма Мірзаянава.

19.04.2011 Журналістцы Ірыне Халіп на месяц працягнулі хатні арышт

Менгарсуд працягнуў меру стрыманьня для жонкі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, журналісткі Ірыны Халіп.

18.04.2011 Аляксандра Атрошчанкава перавялі ў працоўны атрад

Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы на грып перавялі ў працоўны атрад, а ў калоніі прэс-сакратара Андрэя Саннікава наведалі бацькі.

09.04.2011 На Свабодзе адбылася онлайн-канферэнцыя з Анатолем Лябедзькам

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 красавіка выступіў у Менску на першым форуме лібэральнай моладзі краін палітыкі Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Палітык заклікаў удзельнікаў форуму ніколі не гандляваць сваім гонарам і ўласнай годнасьцю.

09.04.2011 Фядута пра СІЗА: ніякіх асаблівых умоваў не стваралі, але і катаванняў не было

Адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду!», давераная асоба Уладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах-2010 палітолаг Аляксандр Фядута быў вызвалены ўвечары 8 красавіка.

07.04.2011 Анатоль Лябедзька: "За тры месяцы — ніводнага допыту"

7 красавіка раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька ўпершыню за апошнія чатыры месяцы сам правёў партыйную нараду. Акрамя актывістаў, у офіс партыі набілася шмат журналістаў.

06.04.2011 Сьледчы Санько ня лічыць мэтазгоднай сустрэчу Паўла Севярынца са сьвятаром

Сьледчы Іван Іванавіч Санько ў чарговы раз адмовіў у сустрэчы зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца са сьвятаром.

06.04.2011 Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менгарсуду па справе Бандарэнкі

Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі. 22 сакавіка суд прыняў рашэньне апраўдаць і вызваліць з-пад варты актывіста АГП Андрэя Бандарэнку з прычыны ягонай невінаватасьці і адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.

04.04.2011 А. Атрошчанкаў даслаў першы ліст з папраўчай калоніі

Паводле жонкі прэс-сакратара Андрэя Саннікава Дар’і Корсак, да 13 красавіка яе муж будзе знаходзіцца ў, так званым, медычным каранціне Віцебскай калоніі.

04.04.2011 Генпракуратура адмовілася распачаць крымінальную справу паводле заяваў Міхалевіча

Генеральная пракуратура Беларусі адмовілася распачаць справу па ўсіх заявах Алеся Міхалевіча. Пра гэта паведаміў 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Андрэй Швед.

Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна

04.04.2011 Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна

Удзельнік акцыі пратэсту супраць антыканстытуцыйнага рашэння Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС пра закрыццё адзінай бальніцы для зьняволеных, нацыянал-бальшавік Яўген Контуш быў змешчаны ў спецпрыёмнік ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна ў цяжкім стане з высокай тэмпературай.

03.04.2011 Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы

Адразу некалькі экс-кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі — пачалі знаёміцца з матэрыяламі распачатых у дачыненні да іх крымінальных спраў. Таксама 2 красавіка пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы Аляксандр Фядута, давераная асоба Уладзіміра Няклява.

Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар

02.04.2011 Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар

Віцебскі актывіст КХП БНФ адбыў тыднёвы арышт паводле абвінавачання ў хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету, а цяпер адбывае 15-суткавы арышт за парушэнне рэжыму адбывання “умоўнага” пакарання. “На волі” паміж двума арыштамі Сяргею Каваленку ўдалося пабыць усяго 5 хвілін. На знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання ён адгаладаваў першыя 7 дзён і мяркуе галадаваць яшчэ 15.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства