Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
30.05.2011 Мікалай Дземідзенка вызвалены з турмы на Акрэсціна
Хлопец, які 15 сутак трымаў у турме галадоўку, неаднаразова звяртаўся па медычную дапамогу, але адміністрацыя турмы ўвесь час казала, што мае загад ад гарадскога кіраўніцтва не адпускаць актывіста Маладога фронту ў шпіталь нават з лекарамі хуткай дапамогі.
24.05.2011 Дзмітрыю Бандарэнку патрабуецца аперацыя
Даверанай асобе былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыю Бандарэнку, прыгаворанаму да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, неабходна аперацыя, паведаміла жонка Дзмітрыя Вольга Бандарэнка.
23.05.2011 Ірына Халіп 25 траўня падасць касацыйную скаргу на прысуд
Зараз журналістка знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.
20.05.2011 Міколу Дземідзенку кепска, але яго не пускаюць у шпіталь
У моладзевага актывіста, які трымае галадоўку за кратамі, вельмі моцна ўпаў узровень цукра ў крыві і падняўся ціск. Лекары настойваюць на яго терміновай шпіталізацыі, адміністрацыя Акрэсціна катэгарычна супраць.
18.05.2011 Анархіст Мікола Дзядок заявіў у судзе пра ціск з боку следства
Актывісты анархісцкага руху Максім Веткін і Яўген Селівончык часткова прызналі сваю віну. Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч віну не прызнаюць.
18.05.2011 Ірыне Халіп не далі сустрэцца з Андрэем Саннікавым
Ірыне Халіп адмовілі ў спатканні з мужам Андрэем Саннікавым. Пра гэта паведаміў БелаПАН бацька Ірыны кінадраматург Уладзімір Халіп.
17.05.2011 Заўтра суд над Аліневічам, Дзядком, Веткіным і Францкевічам
Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў і падпалаў на будынкі, а таксама ў іншых злачынствах. Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
13.05.2011 Саннікаў: Мяне катавалі ў турме КДБ
Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў сёння ў судзе, што даваў паказанні ў СІЗА КДБ пад катаваннямі. Фактычна, ён паўтарыў тое, што казаў раней Алесь Міхалевіч. Маці Саннікава заплакала, калі слухала гэта.
12.05.2011 Змітра Бандарэнку перавялі на "Валадарку"
Палітвязня Змітра Бандарэнку 10 траўня перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага. Пра гэта сайту Хартыя97 паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.
10.05.2011 Дар’я Корсак: У КДБ вязняў палохалі электрашокерамі
Пра гэта жонка палітычнага вязня Аляксандра Атрошчанкава даведалася ад мужа, калі ў калоніі «Віцьба-3» праходзіў дзень адкрытых дзвярэй.
06.05.2011 Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай
Журналіста Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прэзідэнта і паклёп на прэзідэнта, наведаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Ён паведаміў, што меру стрымання абвінавачанаму змяніць не ўдалося.
30.04.2011 Зьмітра Дашкевіча адправяць ў калёнію ў Горках
Вызначана калёнія, дзе будзе адбываць пакараньне старшыня "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч. Актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Зьміцер Бандарэнка зьмяніў адваката і рыхтуецца да падачы касацыйнай скаргі на прысуд. Лісты ад вязьня Аляксандра Класкоўскага зноў даходзяць зрэдку.
29.04.2011 Праваабаронца не здаўся - пойдзе ў суд супраць ЦІП
29 красавіка з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця арышту выйшаў на свабоду Павел Левінаў. Усе 10 сутак праваабаронца трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць неабгрунтаванай і незаконнай пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, якую вынесла суддзя суда Фрунзенскага раёна Вольга Комар.
29.04.2011 Асуджаны ў Гомелі на 10 сутак Алесь Каліта нечакана "аб'явіўся" на Акрэсьціна
Актывіст Партыі БНФ, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які 24 красавіка ў Гомелі быў пакараны арыштам на 10 сутак, зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
29.04.2011 Зміцер Дашкевіч развітаўся з памерлай маці
Кіраўнік Маладога фронту Зміцер Дашкевіч, асуджаны на два гады пазбаўлення волі, развітаўся са сваёй памерлай маці ў моргу Слуцка. Ён быў прывезены туды пад канвоем са следчага ізалятара.










