Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
07.07.2011 Сёньня ў ЦІП на Акрэсьціна перадачы прымаць ня будуць
Як паведамілі родныя затрыманых за акцыю 3 ліпеня, сёньня, 7 ліпеня, у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна больш ня будуць прымаць перадачы.
01.07.2011 У Аляксандра Малчанава рэзка пагоршыўся зрок
Ільля Васілевіч знаходзіцца ў карантыне і просіць перадаць яму ангельскія слоўнікі. Брат і маці Андрэя Пратасені не змаглі наведаць яго ў бабруйскай калёніі. Аляксандар Малчанаў моцна схуднеў, і ў яго пагоршыўся зрок.
30.06.2011 FIDH прадставіла справаздачу па Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
27.06.2011 Беларускія праваабаронцы заступяцца за палітвязняў
Ва ўсе калоніі, дзе адбываюць турэмныя тэрміны ўдзельнікі Плошчы, будуць разасланыя лісты з падрабязнай інфармацыяй пра міжнародны розгалас судовай справы і ўмоваў адбыцця пакарання.
22.06.2011 Вольга Бандарэнка: Дзмітрый перадаў праз адваката, каб яго ратавалі
У каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыя Бандарэнкі рэзка пагоршала здароўе.
13.06.2011 Двое з асуджаных анархістаў накіраваныя ў папраўчыя калоніі
Двое з асуджаных анархістаў накіраваныя для адбыцця пакарання ў папраўчыя калоніі, а адзін знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў чаканні этапа. Мікалай Дзядок накіраваны ў папраўчыю калонію № 15 у Магілёве, а Аляксандар Францкевіч знаходзіцца ў калоніі “Воўчыя норы” у Івацэвічах.
10.06.2011 Мікіта Ліхавід: "Мама, не хвалюйся - я дыхаю ў фортку"
Асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" Мікіта Ліхавід адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Туды яго этапавалі 7 траўня і ўжо праз два дні ён патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Адбыўшы гэта пакаранне, праз суткі зноў патрапіў у ШЫЗА ўжо на 15 сутак. Там ён сустрэў свой 21-ы дзень народзінаў. Такі "падарунак" адміністрацыя калоніі паднесла хлопцу за яго пратэст супраць несправядлівага судовага прысуду. Адзіным радасным момантам у святочны дзень для Мікіты стала сустрэча з мамай.
10.06.2011 Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?
Маці і сябры асуджанага на тры гады ўдзельніка Плошчы Фёдара Мірзаянава перасталі атрымліваць ад яго карэспандэнцыю. За дзесяць дзён родныя не атрымалі ніводнага ліста, хаця дакладна ведаюць, што Фёдар піша ім рэгулярна. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае адпраўкі ў калонію “Ваўчыныя норы”.
09.06.2011 Мікіта Ліхавід зноў трапіў у штрафны ізалятар
Гэта ўжо трэцяе пакаранне хлопца за месяц утрымання ў Наваполацкай калоніі.
09.06.2011 FIDH і “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да Мікіты Ліхавіда
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Парыж-Мінск, 9 чэрвеня 2011 года
06.06.2011 Конкурс для журналістаў на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання
ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй абвяшчаюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.
04.06.2011 Былы вязень Валекс Буяк: У наваполацкай калоніі жыць больш за месяц нельга
Потым трэба "уцякаць", бо загубіш здароўе. Калонія аточаная шкоднымі вытворчасцямі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў былы вязень калоніі Валекс Буяк.
03.06.2011 Саньнікава накіруюць у Наваполацкую калёнію
Для былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які знаходзіцца ў СІЗА МУС, вызначылі Наваполацкую калёнію N10, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская.
02.06.2011 Дзмітрый Новік адчувае ціск у Шклоўскай калоніі
Дзмітрый Новік, асуджаны на 3 гады 6 месяцаў калоніі узмоцненага рэжыму за ўдзел у дэманстрацыі супраць фальсіфікацый выбараў прэзідэнта, распавёў сваёй маці, Наталлі Міхайлаўне, што на яго ў папраўчай калоніі №17 у горадзе Шклоў ажыццяўляецца моцны ціск.
30.05.2011 Асуджанага анархіста Аліневіча збівалі ў СІЗА КДБ
Гэта адбылося ў перыяд, калі "амерыканкай" фактычна кіравалі невядомыя людзі ў масках.










