Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

19.07.2011 Гомельскія флэшмоберы гатовыя дайсці да ААН

У Гомелі выйшлі на свабоду затрыманыя падчас акцыяў маўклівага пратэсту 3 ліпеня. Праваабаронца Анатоль Паплаўны і сябра партыі БХД Васіль Такарэнка правялі ў ізалятары часовага ўтрымання 15 сутак.

19.07.2011 Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калоніі, дзе сядзіць Ліхавід

Сёння сябры Руху «За Свабоду» разам з лідарам арганізацыі Аляксандрам Мілінкевічам былі ў Наваполацкай калоніі. Іх хваляваў лёс Мікіты Ліхавіда. Гэты хлопец быў асуджаны на 3,5 гады зняволення за ўдзел у пратэстах 19 снежня.

У Жодзіне супраць арыштаваных ужываліся катаваньні

19.07.2011 У Жодзіне супраць арыштаваных ужываліся катаваньні

Арыштаваныя за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту 6 ліпеня ў Менску Сяргей Крэйда, Сяргей Каласоўскі і Алена Савіч распавялі пра факты катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня ў дачыненьні арыштаваных. Невядомыя супрацоўнікі білі зьняволеных, адмаўлялі ім у медычнай дапамозе.

18.07.2011 Зміцер Дашкевіч адзначыць сваё 30-годдзе ў калоніі

Палітвязень і лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч адмовіўся падпісваць паперы, што ён «стаў на шлях выпраўлення». Пра гэта паведаміла нявеста маладога палітыка Анастасія Палажанка.

15.07.2011 Яўген Васьковіч утрымліваецца ў карцары

Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, да 17 ліпеня знаходзіцца ў карцары папраўчай калоніі № 15 горада Магілёва.

14.07.2011 Зміцер Дашкевіч стаў злосным парушальнікам

Такі "тытул" палітвязню надало кіраўніцтва калоніі ў Горках.

13.07.2011 Ля Жодзінскага ізалятара чарга людзей з перадачамі

Каля ізалятара ў Жодзіна не скарачаецца чарга людзей, якія спрабуюць перадаць перадачу сваім затрыманым родным. У панядзелак менавіта сюды – за 60 кіламетраў ад Мінску – перавезлі ўсіх асуджаных за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту на вуліцах беларускай сталіцы 3 і 6 ліпеня.

13.07.2011 Зміцер Бандарэнка: Або ў «зону», або аперацыя

Палітвязня паставілі ў СІЗА МУС перад жорсткім выбарам.

13.07.2011 Андрэя Саннікава перавялі ў горшую камеру

Стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты таксама пагоршыўся.

13.07.2011 Мікіта Ліхавід выйдзе з карцэру 20 ліпеня

Асуджаны за падзеі 19 сьнежня актывіст "Руху за свабоду", які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі трапіў у карцэр.

12.07.2011 У Жодзіне знаходзяцца 202 “рэвалюцыянеры”

Іх перавезлі сюды з Акрэсціна. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Святлана Лапіцкая.

Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Акрэсціна

12.07.2011 Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Акрэсціна

Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску і перавезьлі ў Жодзіна.

12.07.2011 Людзей з Акрэсціна адвезлі ў Жодзіна, там засталося ўсяго 6 палітвязняў

Пра гэта ў рэдакцыю «Нашай нівы» паведаміла чытачка, якая дзяжурыла каля ізалятара.

Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

11.07.2011 Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

У Гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку. Супрацоўнікі ІЧУ, якія не хацелі прымаць харчовыя перадачы, праз нейкі час вымушаныя былі прызнацца, што зняволеныя адмовіліся ад ежы.

11.07.2011 На Акрэсціна другі дзень не бяруць перадачы

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла дзяўчына, якая прыйшла да ізалятара, каб перадаць рэчы блізкаму сябру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства