Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

27.07.2011 Дар’я Корсак наведала мужа ў калоніі

Па словах Дар'і Корсак яе словах, побытавыя ўмовы у калоніі жорсткія. Вада вельмі дрэннай якасці, а гарачая адсутнічае ўвогуле. Аляксандр вельмі схуднеў за гэтыя некалькі месяцаў

27.07.2011 Дзмітрыю Бандарэнку зрабілі аперацыю на пазваночніку

Палітычнаму зняволенаму Дзмітрыю Бандарэнку ў мінскім шпіталі № 5 зроблена аперацыя на пазваночніку па выдаленні міжпазванковай грыжы. З-за праблем з пазваночнікам у Бандарэнкі пачала адымацца правая нага. Аперацыя прайшла паспяхова.

27.07.2011 Дашкевіч зноў трапіў у штрафны ізалятар

Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч трэці раз за час зьняволеньня трапіў у штрафны ізалятар калёніі.

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

26.07.2011 Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі 25 ліпеня распаўсюдзіла заяву, прысвечаную праблеме катаванняў і жорсткаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі ў нашай краіне.

25.07.2011 Змітра Бандарэнку трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага

Жонка палітыка паведаміла, што Зміцер Бандарэнка, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС па вуліцы Валадарскага. "Я звязалася з адвакатам, ён з'ездзіў у СІЗА, дзе яму выпісалі ордэр на сустрэчу са Змітром", - распавяла Вольга Бандарэнка.

25.07.2011 Лісты ад Аляксандра Класкоўскага-малодшага ідуць да 12 дзён

Карэспандэнцыя Аляксандра Класкоўскага, асуджанага па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, даходзіць з калоніі ў Шклове выбарачна і са спазненнем. Пра гэта паведаміў яго бацька, журналіст Аляксандр Класкоўскі.

Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

22.07.2011 Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

Праваабаронца падчас адбывання адміністратыўнага арышту ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання напісаў чатыры скаргі. Барыс Бухель адзначае, што ўпершыню больш чым за 20 год праваабарончай практыкі яму давялося пабываць у ізалятары, хаця дагэтуль ён ужо шмат разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі.

22.07.2011 Іван Шыла шпіталізаваны

У скурвендыспансер Івана Шылу даставілі ўвечары 19 ліпеня. У салігорскага актывіста ў ізалятары абвастрылася алергія.

22.07.2011 Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава

Яно мае прайсці проста ў калоніі “Ваўчыныя норы”. Павел ажэніцца са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік.

22.07.2011 Людміла Мірзаянава: Сынок, ніколі не ўжывай ў сваіх лістах слова "прэзідэнт"

Адвакат "дзекабрыста" Фёдара Мірзаянава - Аляксандр Галіеў рыхтуе наглядную скаргу на прысуд суду і адначасова збірае дакументы для звароту ў ААН.

21.07.2011 «Малады фронт» просіць дапамагчы выратаваць Зьмітра Дашкевіча

«Малады Фронт» заклікае ўсіх неабыякавых людзей аб дапамозе. Кіраўніцтва арганізацыі просіць пісаць адміністрацыі калоніі горацкай калоніі №9, дзе Дашкевіч зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека.

21.07.2011 Яўген Васьковіч зноў трапіў у карцар, бо не хацеў аддаваць Біблію

Бабруйскага журналіста, асуджанага за спробу падпалу КДБ, другі раз пакаралі за “парушэнне ўнутранага распарадку”.

Арыштаваны паскардзіўся на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна і ў Жодзіна

21.07.2011 Арыштаваны паскардзіўся на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна і ў Жодзіна

Арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыі 3 ліпеня напісаў скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна і ІЧУ ў Жодзіна.

20.07.2011 Зміцер Дашкевіч сустракае юбілей у карцары

Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі А.Кавалёва.

19.07.2011 Бандарэнку перавялі ў камеру з хворымі на СНІД

Зміцер Бандарэнка мае сур'ёзныя праблемы з пазваночнікам, у яго амаль абезрухоўленая адна нага, тое ж пагражае другой, таму яго перавялі ў турэмны шпіталь. Рэзкае пагаршэнне здароўя адбылося з-за жахлівых умоваў утрымання ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства