Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

16.08.2011 Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных

Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, сярод якіх трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты. "Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу", — гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі, размешчаным на афіцыйным сайце французскага пасольства ў Беларусі.

16.08.2011 Адвакату зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам

16 жніўня адвакату ў чарговы раз не дазволілі наведаць у горацкай калёніі зьняволенага на два гады старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча.

Дзевяты памілаваны фігурант па справе 19 снежня - Уладзімір Хамічэнка

15.08.2011 Дзевяты памілаваны фігурант па справе 19 снежня - Уладзімір Хамічэнка

Дзевятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 году стаў Уладзімір Хамічэнка.

 Каля 100 жыхароў Магілёўшчыны штогод абскарджваюць прымусовае лячэнне ў ЛТП

15.08.2011 Каля 100 жыхароў Магілёўшчыны штогод абскарджваюць прымусовае лячэнне ў ЛТП

Каля 100 жыхароў Магілёўшчыны штогод абскарджваюць прымусовае лячэнне ў ЛТП Адпаведныя касацыйныя скаргі грамадзяне падаюць у Магілёўскі абласны суд. Такім чынам яны спрабуюць аспрэчыць рашэнні раённых судоў.

Памілаваныя палітвязьні выходзяць на свабоду (абнаўляецца)

13.08.2011 Памілаваныя палітвязьні выходзяць на свабоду (абнаўляецца)

13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 году.

11.08.2011 Лукашэнка памілаваў 9 асуджаных за 19 сьнежня

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад адбыцьця пакараньня 9 удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

11.08.2011 Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

11 жніўня адвакат палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калоніі №9 у Горках. Аднак адміністрацыя калоніі адмовіла ў сустрэчы, спаслаўшыся на “службовую неабходнасьць”.

10.08.2011 Зміцер Бандарэнка застаецца ў 5-й мінскай лякарні

Як паведаміла жонка палітвязня ў каментары Еўрарадыё, там ён праходзіць рэабілітацыю.

08.08.2011 Мікола Статкевіч пацьвердзіў факт катаваньняў у СІЗА КДБ

Міколу Статкевіча дапыталі ў справе катаваньняў у СІЗА КДБ. Алега Гнедчыка прымушаюць пісаць ліст аб памілаваньні. Алег Федаркевіч скардзіцца на пагаршэньне здароўя. Васіль Парфянкоў працуе на рамонце памяшканьняў турмы.

06.08.2011 Мікіту Ліхавіда накіравалі на 3 месяцы ў ПКТ

Актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда пакаралі 3 месяцамі знаходжаньня ў памяшканьні камэрнага тыпу. З Андрэем Саньнікавым сустрэліся адвакаты. Зьміцер Бандарэнка напісаў ліст вядомай расейскай акторцы Чулпан Хаматавай. Фёдар Мірзаянаў ня мае магчымасьці накіраваць дамоў ліст. Ільля Васілевіч адзначае ў калёніі 20-годзьдзе.

03.08.2011 Алена ЛIХАВIД: «Турма выхоўвае волю...»

Артыкул "Народнай Волі"

03.08.2011 Месяц арышту за лаянку і маўчаньне

Выйшаў на волю пасьля 30-сутачнага арышту за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту жыхар Гомелю Руслан Усьціменка. Малады чалавек ужо ня зможа абскардзіць рашэньне суду, бо прайшоў вызначаны законам тэрмін, а ў зьняволеньні ён ня мог гэтага зрабіць.

02.08.2011 У Адміністрацыю прэзідэнта паступаюць прашэнні пра змякчэнне пакарання Бандарэнку

Грамадскія актывісты праводзяць у Мінску смартмоб-акцыю "Выратуем Дзмітрыя Бандарэнку!". Сутнасць яе заключаецца ў падачы ў прыёмную Адміністрацыі прэзідэнта асабістых прашэнняў грамадзян на імя Аляксандра Лукашэнкі аб змякчэнні пакарання апазіцыянеру Дзмітрыю Бандарэнку.

02.08.2011 Адвакату адмовілі сустрэцца з Дашкевічам

Намесьнік начальніка калёніі адмовіў адвакату Анатолю Мялеку ў сустрэчы з Дашкевічам з той прычыны, што нібыта сам Дашкевіч не пісаў заяўку на такую сустрэчу.

02.08.2011 Андрэй Бандарэнка: Калоніі ды ізалятары бескантрольныя

“Мы можам прывесці масу прыкладаў катавання ў беларускіх вязніцах”, – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” Андрэй Бандарэнка, прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Платформа”, які сам правёў за кратамі амаль два гады нібыта за махлярства, аднак быў вызвалены з фармулёўкаю “праз адсутнасць складу злачынства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства