Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

09.09.2011 Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі

Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.

08.09.2011 Мінгарсуд адмовіў у скарзе маці палітвязня

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прысуд Алене Ліхавід, маці палітвязня Мікіты Ліхавіда. Жанчына была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 20 ліпеня — гэтак званай акцыі «маўклівага пратэсту». Асудзіла маці палітвязня суддзя Вайтэховіч з Цэнтральнага суда Мінска.

07.09.2011 Адміністрацыя калёніі хавае няшчасны выпадак са Статкевічам

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч падчас працы на лесапілцы атрымаў траўму рукі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

02.09.2011 Узаконенае рабства

Альбо Чаму зняволеныя ў беларускіх турмах прыраўнены да жабракоў?.. Артыкул Віталя Гарбузава пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі.

02.09.2011 Усу скарацілі спатканне з жонкай, бо адмовіўся прасіць памілавання

Жонка палітвязня Дзмітрыя Уса атрымала дазвол на спатканне з мужам.

01.09.2011 Змітра Бандарэнку адправілі ў калонію

Пра гэта стала вядома 1 верасня ад яго жонкі Вольгі.

01.09.2011 Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам

31 жніўня палітвязьня Зьмітра Дашкевіча горацкай калёніі наведаў адвакат. Пасьля гучнай інфармацыі ў СМІ аб перасьледзе Дашкевіча ў турме адвакат у чарговы раз здолеў сустрэцца з падабаронным. Перашкодаў гэтым разам не было.

31.08.2011 Палітвязьню Паўлу Вінаградаву пісаць прашэньне аб памілаваньні не прапаноўвалі

Родныя Паўла Вінаградава — яго бацька Юры і жонка Сьвятлана — былі запрошаны ў Івацэвіцкую калёнію «Ваўчыныя норы» на так званы «дзень адкрытых дзьвярэй».

30.08.2011 Змітра Дашкевіча 8 разоў змяшчалі ў карцар

А цяпер яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа.

24.08.2011 Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб неаднаразовых катаваньнях

Як стала вядома, у Зьмiцера Дашкевiча маюцца шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў.

23.08.2011 Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы

22 жніўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.

22.08.2011 Палажанка патрабуе судзіць адміністрацыю ВК у Горках

Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы на Адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.

19.08.2011 Халіп наведала Саннікава ў Наваполацкай калоніі

Ірына Халіп сустрэлася ў Наваполацкай калоніі са сваім мужам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Андрэем Саннікавым. Па яе словах, у першыя хвіліны не пазнала мужа, які быў паголены і без барады.

19.08.2011 Зьміцер Дашкевіч: “Тут дадзена адмашка на ўсё”

Як стала вядома “Маладому Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў пераведзены ў ПКТ 10 жніўня срокам на 1 месяц. Дагэтуль лідэр Маладога Фронту блізу 2-ух месяцаў правёў у штрафным ізалятары, гэтак званым ШЫЗА. Зьміцер у першым лісце да Насты Палажанкі напісаў: “Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!:)”

17.08.2011 Змітра Бандарэнку сёння адпраўляюць са шпіталя ў турму

Медыкі настойваюць, што палітвязню неабходная рэабілітацыя як мінімум паўгода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства