Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
26.09.2011 Ірына Халіп шукае Саньнікава пры дапамозе міліцыі
26 верасьня журналістцы Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што там няма яе мужа Андрэя Саньнікава.
26.09.2011 Тацяне Севярынец не дазволілі перадаць рэчы і прадукты Змітру Дашкевічу
Сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і старшыня Маладога Фронту, палітзняволены Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску транзітам. Пра гэта віцебскай абласной каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец паведамілі ў СІЗА № 2, дзе знаходзіцца Зміцер Дашкевіч.
26.09.2011 Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў з Магілёўскай калоніі
Зміцер Бандарэнка першы раз патэлефанаваў жонцы з Магілеўскай калоніі. Палітвязень знаходзіцца ў санчастцы і праходзіць некаторыя працэдуры пасля складанай аперацыі на пазваночніку. Як адзначае Вольга Бандарэнка, яе муж пакуль не скардзіцца ні на харчаванне ў калоніі, ні на ўмовы ўтрымання:
23.09.2011 Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебскім СІЗА
Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебску. Лідар "Маладога Фронту" этапаваны са следчага ізалятара Магілёва ў СІЗА №2 Віцебска.
23.09.2011 Дашкевіча няма ў магілёўскім сьледчым ізалятары № 4
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі ізалятара магілёўскім праваабаронцам Крысьціне Шацікавай і Барысу Бухелю. У вязьніцу праваабаронцы прыйшлі, каб даведацца, ці там Зьміцер Дашкевіч, а таксама зрабіць яму перадачу.
22.09.2011 Грамадзянская жонка заяўляе аб нялюдскім уздзеянні ў калоніі на Статкевіча
Грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч заявіла, што тыя меры ўздзеяння, якія прымяняюцца ў дачыненні да палітыка ў папраўчай калоніі ў Шклове, па міжнародных стандартах можна кваліфікаваць як катаваньні.
21.09.2011 Канавалаў заяўляў аб катаваннях на допыце
21 верасня на судовым працэсе па справе аб выбухах у Мінску і Віцебску абвяшчаюцца пратаколы допытаў галоўнага падазраванага Дзмітрыя Канавалава, праведзеныя 13 і 18 красавіка.
21.09.2011 Саннікава перавялі ў іншую калонію
Кандыдата ў прэзідэнты перавялі з калоніі ў Наваполацку ў Бабруйскую ВК-2. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп. Сёння яна атрымала тэрміновую тэлеграму аб пераводзе Андрэя Саннікава ў іншую калонію.
21.09.2011 Магілёўскія актывісты праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі
У Магілёве 20 верасня адбыўся чарговы сход грамадскага камітэту дапамогі палітвязням. Пра гэта паведаміла гарадская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Тацяна Шамбалава.
21.09.2011 Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію
Палітычна зьняволенага Зьмітра Дашкевіча перавядуць з Горацкай калёніі ў іншую.
16.09.2011 У Змітра Бандарэнкі пагоршылася здароўе
“Болі ў хрыбетніку ў яго былі і дагэтуль, бо яшчэ цалкам не ачуняў пасля аперацыі. А вось з нагою стала зусім дрэнна – яна амаль не слухаецца. Не ведаю, з чым гэта звязана, мо з этапаваннем, а мо і з тым, што ў калоніі няма магчымасці атрымліваць у поўным аб’ёме рэкамендаваныя дактарамі працэдуры дзеля рэабілітацыі”, – распавяла “Белсату” па выхадзе з Магілёўскай калоніі Вольга Бандарэнка.
14.09.2011 Мікалай Дзядок возьме шлюб у калоніі
Асуджаны па “справе анархістаў” Мікалай Дзядок і яго нявеста Валерыя Хоціна возмуць сёння шлюб у Магілёўскай папраўчай калоніі № 15, дзе адбывае пакаранне Мікалай.
13.09.2011 Зміцер Дашкевіч абвясціў галадоўку
Сёння ў калоніі №9 адбылася сустрэча палітвязня з адвакатам. Абарона Дашкевіча прыехала ў суд дзеля ўдзелу ў судовым працэсе па змене месца адбыцця пакарання з калоніі на турму закрытага тыпу.
13.09.2011 Абарона падае заяву аб змене меры стрымання Дашкевічу
Малады палітык адбывае зняволенне ў калоніі гораду Горкі, дзе падвяргаецца ціску з боку адміністрацыі. Некалькі разоў ён змяшчаўся ў штрафны ізалятар, потым быў пасаджаны на месяц у памяшканне камернага тыпу. Як нагадала намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, 13 верасня ў калоніі адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытанне аб пераводзе Дашкевіча ў турму.
13.09.2011 Зміцеру Бандарэнку адмовіліся змякчыць пакаранне
Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і змене рэжыму пакарання адмовілася змякчыць меру пакарання каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».










