Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
05.10.2011 Бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і пагрозы іх жыццю павінны быць неадкладна спыненыя
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр "Вясна", рашуча асуджаюць бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў турмах Беларусі, у тым ліку адсутнасць здавальняючага медыцынскага абслугоўвання, псіхалагічны ціск у спалучэнні з пастаяннымі пагрозамі смерці і неабгрунтаваным этапаваннем зняволеных.
05.10.2011 Пракуратура лічыць законным збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі
Пракуратура Брэсцкай вобласці не знайшла падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб, вінаватых у збіцці зняволеных івацэвіцкай калоніі № 5. Праверка ўстанавіла, што “прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі калоніі прызнана законным і абгрунтаваным”.
04.10.2011 Аўтуховіча таксама ўгаворваюць падпісаць паперу пра раскаянне
Мікалай Аўтуховіч, як і іншыя палітвязні, знаходзіцца пад няспынным ціскам – кажа праваабаронца Алег Волчак. Паводле яго словаў, Аўтуховіч меў надзею на 8-га верасня, калі прайшла палова яго тэрміна.
04.10.2011 Севярынец: Гэта ненармальна, калі ў такой установе няма дзе памыцца
У спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, няледзячы на адсутнасць гарачай вады, адмовіліся прыняць бойлер, які прывёз сустаршыня Беларускай храсціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук.
03.10.2011 З-за адсутнасці ізалятараў у райцэнтрах правапарушальнікі ледзь не па году сядзяць у гомельскім ІЧУ
Дэмакратычныя актывісты Гомеля распавядаюць, што зараз на «сутках» у ІЧУ сядзяць правапарушальнікі, якія маюць сумарныя тэрміны ад 80 да 200 сутак. У міліцыі кажуць, што ў райцэнтрах няма грошай, каб пабудаваць і ўтрымліваць ІЧУ, таксама як няма сродкаў і на тое, каб кожнага правапарушальніка індывідуальна адвозіць адразу пасля суда ў ізалятар.
30.09.2011 Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі
Учора ў 19 гадзін ён быў этапаваны з Магілёва ў Бабруйск.
29.09.2011 Палітвязні Плошчы працягваюць заставацца за кратамі
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў адмаўляецца адбываць пакараньне ў Бабруйскай турме. Экс-кандыдату на прэзыдэнта Дзьмітрыю Вусу прызначылі другую групу інваліднасьці. Палітвязень Зьміцер Бандарэнка сустрэў чарговы дзень народзінаў за кратамі. Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў адзіночную камэру Глыбоцкай турмы, а ягоны паплечнік Эдуард Лобаў па-ранейшаму адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.
28.09.2011 Змітра Дашкевіча ў глыбоцкай калоніі наведала адвакатка
Сёньня да Змітра Дашкевіча, якога нядаўна перавялі ў глыбоцкую калонію, наведала адвакатка. У мэтах гарантавання бяспекі жыццю і здароўю палітвязня, яго перавялі ў адзіночную камеру. Цяпер умовы ўтрымання Змітра Дашкевіча нармалізаваліся.
28.09.2011 Дашкевіч у Глыбоцкай калёніі чакае сустрэчы з адвакатам
28 верасьня адвакат Марына Кавалеўская павінна сустрэцца са зьняволеным кіраўніком “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам у Глыбоцкай калёніі.
27.09.2011 Саньнікава кінулі ў "прэс-хату" Магілёўскага СІЗА
Другі тыдзень палітвязьня Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер былы кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскага сьледчага ізалятара. Учора яго наведаў адвакат Андрэй Варвашэвіч.
27.09.2011 Севярынцу толькі намякалі, каб напісаў прашэньне аб памілаваньні
Сустаршыня аргкамітэту стваранай партыі БХД, палітвязень Павал Севярынец кажа, што яму толькі намякалі, кааб напісаў прашэньне аб памілаваньні.
27.09.2011 Да Саньнікава не выклікаюць лекара
Другі тыдзень Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскай турмы.
26.09.2011 У Магілёўскім СІЗА пацвердзілі, што Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў іх
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў сапраўды знаходзіцца ў следчым ізалятары № 4 Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў СІЗА.
26.09.2011 Бацька Міколы Статкевіча не дачакаўся званку ад сына
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было, распавёў бацька вязьня Віктар Статкевіч:
26.09.2011 Дзьмітрыя Вуса перавялі ў шпіталь на Валадарскага
Яўгенія Вус, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта, паведаміла, што Дзьмітрыя Вуса перавезьлі з Магілёва ў шпіталь на вуліцы Валадарскага ў Менску.










