Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

16.11.2011 Саннікава таемна перавялі ў іншую калонію

Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам. Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варшэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы.

Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару

15.11.2011 Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару

Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, з 19. Кастрычніка знаходзіцца ў карцары турмы № 4 горада Магілёва.

10.11.2011 Бандарэнка пераведзены ў медчастку магілёўскай калоніі

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка, які знаходзіцца Магілёўскай калоніі № 15, пераведзены ў медыцынскую часць, паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

Гомельская зняволеная паскардзілася ў суд на ўмовы ўтрымання ў СІЗА

10.11.2011 Гомельская зняволеная паскардзілася ў суд на ўмовы ўтрымання ў СІЗА

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 лістапада не задаволіў іск зняволенай жыхаркі Гомеля Галіны Працко, якая патрабавала спагнаць кампенсацыю за маральную і фізічную шкоду з гомельскага следчага ізалятара (СІЗА-3). У заяве ў суд яна сцвярджала, што падчас зняволення набыла некалькі хвароб.

09.11.2011 З камеры Саннікава перавялі хворага на сухоты асуджанага

З камеры кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ўрэшце перавялі хворага на сухоты асуджанага. Ужо тыдзень палітык утрыліваецца ў памяшканні камернага тыпу адзін.

28.10.2011 Севярынец «стаў на шлях выпраўлення»

Палітвязня рыхтуюць да вызвалення ці змены рэжыма адбыцця пакарання.

25.10.2011 "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд

Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд, просячы праверыць некаторыя нарматыўныя акты. "Плятформа" спадзяецца, што гэтыя нарматывы не адпавядаюць канстытуцыйнаму праву беларускіх грамадзянаў на атрыманьне юрыдычнай дапамогі.

Уладзімір Малярчук атрымаў тыповы адказ на скаргу

25.10.2011 Уладзімір Малярчук атрымаў тыповы адказ на скаргу

Праваабаронца з Вялейкі Уладзімір Малярчук атрымаў адказ на сваю скаргу аб дрэнных умовах утрымання і адносінах супрацоўнікаў міліцыі падчас адбывання ім адміністрацыйнага арышту. “Парушэнняў не знойдзена” – адказвае пракурор. Сам спадар Малярчук лічыць, што тое, як з ім абыходзіліся ў ізалятары, можна прыраўняць да катавання.

24.10.2011 Яўген Васьковіч – у магілёўскай турме № 4

Як стала вядома калегам Яўгена Васьковіча, асуджанага на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ, ён знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4.

Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

24.10.2011 Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

Грамадская актывістка кампаніі “Наш дом” Крысціна Шацікава спрабуе даведацца ў начальніка калоніі спадара Ярмаліцкага, куды падзеліся газеты і часопісы, на якія былі падпісаныя выпушчаныя са Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 палітвязні.

Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15

21.10.2011 Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15

Пра гэта сёння паведаміла адміністрацыя калоніі актывістцы кампаніі «Наш Дом» Крысціне Шацікавай. Нагадаем, што актывісты высылалі грашовы перавод у памеры 100 тысяч рублёў Мікалаю Дзядку, аднак учора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне, у якім было пазначана, што перавод не дайшоў да адрасата ў сувязі з адсутнасцю (вызваленнем) адрасата.

Актывісткі кампаніі “Наш Дом” абскарджваюць адказ начальніка магілёўскай турмы №4

17.10.2011 Актывісткі кампаніі “Наш Дом” абскарджваюць адказ начальніка магілёўскай турмы №4

Крысціна Шацікава і Марыя Вайнова падалі заявы ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёву і Магілёўскай вобласці. Актывісткі незадаволены адказам начальніка магілёўскай турмы №4 спадара Ламазы. У адказе, які яны атрымалі ад яго, гаворыцца: “На ваш зварот паведамляю, што грамадзянін Саннікаў Андрэй Алегавіч у турме №4 не ўтрымліваецца”.

Жодзінцам прыйшоў адказ з нагоды парушэння правоў Дашкевіча

13.10.2011 Жодзінцам прыйшоў адказ з нагоды парушэння правоў Дашкевіча

У Жодзіне не менш за дзесяць чалавек адгукнуліся на заклік журналіста Анджэя Пачобута напісаць скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС аб парушэнні правоў зняволенага лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча. Першы адказ ужо атрыманы.

Начальнік шклоўскай калоніі замінае пабрацца шлюбам Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч

11.10.2011 Начальнік шклоўскай калоніі замінае пабрацца шлюбам Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч

Ён наўмысна не завярае сваім подпісам неабходную для ЗАГСа заяву, пад якой стаіць подпіс цяперашняга палітвязня і экс-кандыдата ў прэзідэнты. У праваабаронцы Барыса Бухеля падчас ўчорашняга візіту ў калонію атрымалася прабіцца на прыём да начальніка ўстановы спадара Ярмаліцкага.

Лісты ад Алеся Бяляцкага больш не даходзяць да сяброў і блізкіх

11.10.2011 Лісты ад Алеся Бяляцкага больш не даходзяць да сяброў і блізкіх

Родныя і сябры зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна” Алеся Бяляцкага перасталі атрымліваць ад яго паштовую карэспандэнцыю. Жонка Наталля, напрыклад, атрымала апошні ліст ад мужа, які быў датаваны 20 верасьнем. Нехта з сяброў Алеся не атрымаў адказу на 3 і нават болей лістоў. Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” не ўпэўненыя нават у тым, ці атрымлівае сам Бяляцкі карэспандэнцыю з волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства