Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
14.12.2011 Сяргей Каваленка скардзіца на ціск інспекцыі па выкананні пакаранняў
Віцебскі сябра КХП БНФ, умоўна асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской елцы, падаў шэраг скаргаў у абласную пракуратуру. Ён піша пра абмежаванне сваіх законных правоў на працу, адпачынак і права карыстацца роднай мовай.
13.12.2011 Мікола Статкевіч знаходзіцца ў ШЫЗА
Экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў калоніі, Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары шклоўскай ПК-17. Туды ён памешчаны на 5 сутак, але вязень не выключае, што тэрмін «пакарання» можа быць працягнуты. Цяпер ён лічыцца «злосным парушальнікам» рэжыму.
13.12.2011 Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў ПКТ
Праваабаронцам сёння стала вядома, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў памяшканне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Што паслужыла прычынай для такога кроку адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, пакуль невядома.
08.12.2011 Галіна Смірнова рыхтуе скаргу на ўмовы ўтрымання ў Бабруйскім ізалятары
Знаходзячыся ў камеры, дзе акрамя яе было яшчэ некалькі чалавек, яна даведалася, што сядзіць разам з жанчынай, якая ўжо некалькі разоў была асуджана за забойства і крадзяжы. Акрамя гэтага, у камеры была жанчына, хворая на псарыяз войстрай ступені і перахварэўшая сухотамі.
06.12.2011 Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку глыбокскай калоніі
Старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку калоніі № 13 г. Глыбокае, бо абураная тым, што там не прынялі яе пасылку для Зміцера Дашкевіча, паколькі яна не з'яўляецца сваячкай палітвязня.
06.12.2011 Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад
Грамадская актывістка Анжэла Камбалава 21 лістапада яна адправіла пасылку Зміцеру Дашкевічу ў глыбокскую калонію № 13. Праз 8 дзён яна атрымала пісьмовае паведамленне, дзе было пазначана, што яна не з’яўляецца сваячкай вязню, таму пасылку вярнулі назад.
02.12.2011 Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Мінскага сьледчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзінскай турме. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёньня наведала Валадарку, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.
28.11.2011 Начальнік СІЗА адказаў на скаргу Зміцера Дашкевіча
Начальнік віцебскага СІЗА-2 пісьмова адказаў на скаргу палітвязня Зміцера Дашкевіча, паведаміўшы, што 45 лістоў, якія палітвязень адсылаў розным адрасатам, зафіксаваныя ў адпаведных журналах турмы і ў свой час былі дасланыя. Між тым, ніводны напісаны Зміцерам у віцебскім СІЗА-2 ліст да адрасатаў так і не дайшоў.
24.11.2011 Саннікаў у калоніі пад Віцебскам. Адваката зноў не пусцілі
Адвакат не змог сёння сустрэцца з Андрэем Саннікавым ў калоніі «Віцьба-3». Па словах начальніка калоніі, з якім змог пагаварыць адвакат, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на два тыдні змешчаны ў так званы карантын і сустрэча з адвакатам немагчымая.
23.11.2011 Пакараныя за сувязь са «Свабодай»
Ад 16 лістапада ў штрафным ізалятары Івацэвіцкай калёніі трымае галадоўку палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Сёньня ў праваабарончую арганізацыю «Плятформа» трапіў допіс ад ананімнай крыніцы, што адміністрацыя калёніі паабяцалі Аўтуховічу, а таксама двум іншым вязьням Ігару Міхнаўцу і Сяргею Глушаку, якія таксама незаконна кінутыя ў штрафны ізалятар, што яны ўжо ня выйдуць з-за кратаў. Асуджаных, якім нядоўга засталося да вызваленьня, абяцаюць судзіць і накінуць дадатковы тэрмін.
21.11.2011 Палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў штрафны ізалятар
Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі працягвае аказваць ціск на асуджанага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.16 лістапада нібыта за непадпарадкаванне ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар. На знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку.
17.11.2011 Адваката Саннікава спрабавалі не дапусціць у будынак Дэпартаменту выканання пакаранняў
Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што спачатку адваката ўвогуле не пускалі на ганак будынка. “Гэта працягвалася каля 30 хвілін. Марыну Кавалеўскую па-просту не пускалі ўнутр будынка. У яе ўзялі скаргу з нагоды нядопуску ў турму да Андрэя Саннікава, аднак адмаўляліся адразу ставіць на копіі скаргі рэгістрацыйны нумар".
17.11.2011 Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адшукалі ў Магілёўскай турме
Сёння, 17 лістапада, магілёўскую турму №4 наведаў адвакат асуджанага за “Плошчу-2010” экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падчас сустрэчы з адміністрацыяй турмы стала вядома, што Андрэй Саннікаў зараз знаходзіцца ў іх установе. Адвакату Марыне Кавалеўскай не дазволілі сустрэчу са сваім падабаронным.
17.11.2011 Адвакат Андрэя Саннікава абскардзіла адмову ў сустрэчы са сваім падабаронным
Адвакат экс-кандыдата ў Прэзідэнта Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская абскардзіла ў пракуратуры Магілёўскай вобласці і Дэпартаменце выканання пакаранняў Магілёва і Магілёўскай вобласці адмову начальніка турмы №4 Аляксандра Ламазы ў сустрэчы са сваім падабаронным.
17.11.2011 Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям'ёй
Праваабарончы цэнтр «Вясна» нагадвае прадстаўнікам МУС аб іх персанальнай адказнасці за лёс, жыццё і здароўе Андрэя Саннікава і іншых зняволеных і заклікае не выконваць загады, змест якіх носіць загадзя злачынны характар.










