Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
03.01.2012 На 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам
Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.
30.12.2011 Для палітвязня Мікалая Аўтуховіча 2011 год быў годам татальнага перасьледу
Інфармацыя пра тое, што палітвязня Мікалая Аўтуховіча перавялі ў камеру да асоб з нізкім статусам, не пацвердзілася. Тым не меней, ён змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг пакараньняў з боку адміністрацыі Івацэвічскай калоніі:
30.12.2011 Жонкі палітвязьняў: "Нашых мужоў пасадзілі ў турму, ды яшчэ хочуць ізаляваць інфармацыйна"
Жанчыны з грамадзкага камітэту «Вызваленьне» правялі прэсавую канфэрэнцыю, якая супала з гадавінай гэтай ініцыятывы, заснаванай сваякамі арыштаваных за Плошчу.
27.12.2011 Алесю Бяляцкаму адвялі 10 хвілінаў на развітаньне з бацькам (відэа)
Сёньня ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Гэта адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце. Алесю дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілінаў. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасьля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна. Пра смерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень пахаваньня.
26.12.2011 Пацыенты Багушэўскай абласной сухотнай бальніцы знаходзяцца ў жахлівых умовах (фота)
Атрымаўшы звесткі пра тое, што сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валер Ганчарэнка ў Багушэўскім абласным сухотным шпіталі (Віцебская вобласць) абвясціў галадоўку супраць жудасных умоў лекавання хворых і пасля быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне, сябры Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл вырашылі наведаць гэтую бальніцу.
24.12.2011 Сустрэцца з бацькам Алесь Бяляцкі не паспеў...
24 снежня на 83-годдзе пайшоў з жыцця Бяляцкі Віктар Усцінавіч, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Дыягназ - рак лёгкага - дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту Алеся. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі пабачыцца... і развітацца яшчэ пры жыцці Калегі і сябры выказваюць спачуванні родным Алеся Бяляцкага з прычыны смерці бацькі
23.12.2011 Падчас візіту Марыны Адамовіч у шклоўскую калонію быў выстаўлены блок-пост
Праваабаронцаў і журналістаў, якія таксама прыехалі туды, на паркоўку каля калоніі не пусцілі. Заезд быў перакрыты – адміністрацыя калоніі выставіла самаробны знак “Уезд забаронены”, які яўна не адпавядаў стандартам. Від на ўваход у калонію перакрывалі два прыпаркаваныя мікрааўтобусы і трактар з пяском, якія такім чынам прастаялі два дні. Акрамя гэтага, на варце стаялі супрацоўнікі ўнутраных войскаў і міліцыі, якія назіралі за журналістамі і праваабаронцамі і непадпускалі іх бліжэй за сто метраў.
23.12.2011 Сяргея Каваленку арыштавалі да сканчэння следcтва
Віцебскага сябра КХП-БНФ вінавацяць, што ён парушыў рэжым адбывання ўмоўнага пакарання. Пакуль па гэтай справе вядзецца следcтва, ён будзе знаходзіцца пад арыштам.
21.12.2011 Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення
Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэнне рэжыму ўмоўнага пакарання – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг не гарадской елцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанні супраць яго беспадстаўнымі і на знак пратэсту абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрымання.
20.12.2011 Спатканне Алеся Бяляцкага з бацькам магчымае толькі на паперы (+копіі дакументаў)
Сёння жонка зняволенага праваабаронцы атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасці спаткання Алеся з хворым бацькам, які знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Адказ суддзі па сутнасці нічога не мяняе.
20.12.2011 У калонію да Саннікава прыязжалі з кнігамі і свечкамі
Начальнік калоніі Віталь Агністыкаў паведаміў віцебскім актывістам Сяргею Парсюкевічу і Ўладзіславу Варанецкаму, што асабіста прыняў рашэнне ізаляваць зняволенага Саннікава ад любых зносінаў, у тым ліку і з адвакатамі.
19.12.2011 Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам
Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая, да якой у другі раз сёньня зьвярнулася жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля, адмовілася перарабляць дазвол на спатканьне асуджанага з родным бацькам. Апошняя надзея - на Дэпартамент выкананьня пакараньняў, куды разам з адвакатам Наталля аднесла заяву. Паперы прынялі і прапанавалі за адказам прыйсьці заўтра.
19.12.2011 У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку
У дні, калі адбывюцца маштабныя апазіцыйныя акцыі, прэвентыўна затрымліваць спадара Каваленку стала ўжо “традыцыяй”. Але гэтым разам супрацоўнікі Першамайскага РАУС заявілі, што актывісту, пакаранаму “хатняй хіміяй”, можа быць зменены рэжым пакарання -- на турэмнае зняволенне.
16.12.2011 Палітвязень Аўтуховіч ускрыў сабе вены?
Карэспандэнт «Свабоды» атрымаў СМС з Івацэвіцкай калёніі № 5 з паведамленьнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыцьцё.
14.12.2011 Праваабаронца Павал Левінаў сустрэўся з начальнікам калоніі “Віцьба-3″
13 сьнежня па ініцыятыве віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава адбылася яго сустрэча з начальнікам папраўчай калёніі “Віцьба-3″ палкоўнікам Віталём Агністыкавым. Мэтай сустрэчы было высьвятленьне сытуацыі з умовамі ўтрыманьня палітвязьня Андрэя Саньнікава, які адбывае пакараньне ў гэтай калёніі.










