Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
20.01.2012 Упершыню за 2 месяцы да Саньнікава пусьцілі адваката
20 студзеня адвакатка Марына Кавалеўская наведала ў калёніі «Віцьба-3» свайго падабароннага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
20.01.2012 Людзей добрай волі заклікаюць ратаваць жыцьцё і здароўе Сяргея Каваленкі
Камітэт па дапамозе Сяргею Каваленку, яго блізкія і родныя зьвярнуліся да людзей добрай волі з заклікам выратаваць палітвязьня. Адпаведны зварот быў накіраваны ў дыпляматычныя і гуманітрныя ўстановы. Сярод атрымальнікаў звароту - АБСЭ, ААН, Сусьветная арганізацыя здароўя, амбасады ЗША, Швэцыі, Чэхіі, Расеі і іншых краін. Іфармацыя пра перасьлед Сяргея Каваленкі была перададзеная таксама ў праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
19.01.2012 З Васьковічам сустрэлася маці
18 студзеня асуджаны актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч сустрэўся ў магілёўскай папраўчай установе «Турма № 4» з маці. Паводле Рушаньні Іванаўны, спатканьне доўжылася больш за гадзіну. Яно першае за час сынавага зьняволеньня.
18.01.2012 Цэнзура пільна сочыць за перапіскай Мікалая Дзядка
Былы палітзьняволены Алесь Кіркевіч, памілаваны ўказам прэзідэнта 1 верасьня мінулага года, скардзіцца на суровую цэнзуру ў калёніі №15 у Магілёве. Тут адбывае пакараньне анархіст Мікалай Дзядок, з якім ён вядзе перапіску.
17.01.2012 Мікола Статкевіч у штрафным ізалятары
Адвакат Міколы Статкевіча і ягоная жонка Марына Адамовіч прыехалі сёньня ў Магілёў, каб паспрабаваць дабіцца сустрэчы з Статкевічам.
17.01.2012 Мікалай Аўтуховіч будзе пераведзены ў турму да канца тэрміну
У Івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, ініцыянаваны кіраўніцтвам калоніі. Зыходзячы са шматлікіх парушэнняў рэжыму яму змененыя ўмовы ўтрыманьня на больш жорсткія. Рэшту тэрміну, а гэта 2 гады, 2 месяцы і 21 дзень, ён правядзе ў турме. Верагодна, што Аўтуховіча накіруюць у Гародню.
17.01.2012 Сёння пройдзе суд над Мікалаем Аўтуховічам
Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў крытую турму.
16.01.2012 Актывіста БХД трымаюць у адзіночцы за кратамі і колюць псіхатропы
Актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валерыя Ганчарэнку, які, праходзячы лячэнне ў Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы (БАТБ), прыцягнуў увагу беларускага грамадства да яе праблем, змясцілі ў асобную камеру ў псіхіятрычным аддзяленні.
16.01.2012 Мікалай Статкевіч этапаваны ў Магілёўскую турму №4
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў Магілёўскай турме №4. Пра гэта стала вядома жонцы зняволенага палітыка Марыне Адамовіч.
12.01.2012 Судовы канвеер працуе нястомна
Сёньня, 12 студзеня, у Віцебску будуць разглядаць адміністрацыйную справу Сяргея Каваленкі. Яго вінавацяць у лаянцы. Зараз ён знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА і тры тыдні трымае галадоўку. Справу разгледзіць Першамайскі суд Віцебска. Пачатак у 10-30.
11.01.2012 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Каваленкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, спыніць крымінальную справу і забяспечыць яму належную і неадкладную медыцынскую дапамогу, а таксама нагадвае прадстаўнікам адміністрацыі СІЗА, кіраўніцтву МУС Беларусі, што адказнасць за жыццё і здароўе Сяргея Каваленкі цалкам кладзецца на іх.
11.01.2012 Любоў Кавалёва зьвернецца ў Вярхоўны суд, каб спаткацца з сынам
Маці прыгаворанага да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва перадасьць у Вярхоўны суд Беларусі чарговую заяву на спатканьне з сынам.
11.01.2012 Палітвязень Аліневіч: Начальнік СІЗА КДБ прапаноўваў працаваць на іх хакерам
У лісце з турмы да сястры палітвязень Ігар Аліневіч апісаў здзекі за кратамі.
10.01.2012 Пракуратура не выявіла фактаў жорсткага абыходжання з Аўтуховічам
Пракуратура Брэсцкай вобласці адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага абыходжання з Мікалаем Аўтуховічам, паколькі падчас праверкі выявіць факты сістэматычнай знявагі яго асабістай годнасці ці схілення яго да самагубства з боку адміністрацыі калоніі “не прадставілася магчымым”.
09.01.2012 Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму
На 17 студзеня ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах прызначана судовае паседжанне па змене рэжыму ўтрымання Мікалая Аўтуховіча на турэмны. Пра гэта паведаміў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка.










