Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

Тацяна Севярынец просіць пракуратуру  праверыць шпіталь для сухотнікаў

01.02.2012 Тацяна Севярынец просіць пракуратуру праверыць шпіталь для сухотнікаў

Каардынатарка па стварэнні партыі БХД звярнулася ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб там арганізавалі праверку Багушэўскага шпіталя для хворых на сухоты. Яна мае звесткі, што там парушаюцца правы пацыентаў. У прыватнасці, ім пагражаюць рэпрэсіямі, калі яны будуць скардзіцца на ўмовы ўтрымання і лекавання.

01.02.2012 У маразы адбываць арышт на Акрэсціна небяспечна для здароўя

Умовы ўтрымання ў мінскім ізалятары на Акрэсціна жахлівыя заўсёды, а ў моцныя маразы адбываць адміністрацыйны арышт наогул небяспечна для здароўя.

31.01.2012 Волчак: на працэсе "не былі захаваны нават элементарныя межы закону"

Алег Волчак звязвае сваё затрыманне не з сустрэчамі, што маюць адбыцца ў яго, а непасрэдна з праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў журналістам 31 студзеня пасля таго, як выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе правёў чацвёра сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве.

Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”

31.01.2012 Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”

У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах адзін з вязняў N ня можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету “Наша ніва”. Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданьне арыштанту, у бібліятэцы ня могуць дапамагчы, бо вязень ня мае на руках квітанцыі аб падпісцы.

31.01.2012 Паводле неафіцыйных звестак, Мікалай Аўтуховіч пераведзены ў гродзенскую турму

Паводле неафіцыйных звестак, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гродзенскай турме. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго былы адвакат Павел Сапелка.

31.01.2012 Андрэй Саннікаў абвяргае заяву МУС

Пра гэта палітвязень сказаў свайму адвакату, з якім сустрэўся ў калоніі 30 студзеня.

30.01.2012 Дзмітрыю Бандарэнку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання

Дзмітрыю Бандарэнку, каардынатару грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі Магілёва № 15.

28.01.2012 Статкевіча пасьля турэмнага карцэра перавялі ў сьледчы ізалятар

Агляд Свабоды пра палітвязняў: Чаму Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскі сьледчы ізалятар? Плату за інтэрнат на «хіміі» Севярынца не павялічылі. 30 студзеня віцебскі раённы суд разгледзіць скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава. Стан здароўя Алеся Бяляцкага палепшаў. Гэтымі днямі Мікалая Аўтуховіча могуць прывезьці ў гарадзенскую турму.

27.01.2012 Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканьняў

Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканьняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнаньні.

27.01.2012 Андрэй Саннікаў: «Потым пачаліся катаванні»

Ірына Халіп склікала экстранную прэс-канферэнцыю на наступны дзень пасля спаткання з мужам. Мала хто бачыў Ірыну такой. У жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”, часам былі поўныя вочы слёз. І не слёз радасці ад доўгачаканага спаткання…

27.01.2012 Жонка Алеся Бяляцкага чакае спатканьня ў турме

Жонка зьняволенага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Натальля прыехала сёньня ў Жодзінскую турму на спатканьне з мужам.

26.01.2012 Мікалай Аўтуховіч на этапе

На імя галоўнага рэдактара “Новага часу” прыйшоў ліст ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча. Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня.

25.01.2012 Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

25 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп

24.01.2012 25 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп

24 студзеня з палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым у віцебскай калоніі сустрэліся жонка і маці. Паводле парадкаў калоніі, спатканне магчымае адразу з двума роднымі. Прэс-канферэнцыя з падрабязнасцямі сустрэчы адбудзецца 25 студзеня ў 12-00 у офісе прафсаюза РЭП па адрасу вул. Кульман, 4

Падвышэнне камунальных коштаў для вязняў – мяжа выжывання

23.01.2012 Падвышэнне камунальных коштаў для вязняў – мяжа выжывання

Вязняў Куплінскай камендатуры на Пружаншчыне папярэдзілі, што за студзень яны павінны будуць заплаціць камунальныя памерам 340 тысяч рублёў, у той час як у снежні кошт пражывання быў 160, а ў лістападзе – 40 тысяч рублёў. Гэта плата за месца ў пакойчыку 12 метраў на траіх і адсутнасць гарачай вады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства