Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

23.02.2012 Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

Сітуацыя з беларускімі палітвязьнямі цягам апошняга часу значна пагаршаецца. Улады выкарыстоўваюць любую магчымасьць, каб паставіць на калені тых, хто не папрасіў літасьці ў служкаў рэжыму. Так, Мікалай Статкевіч,які быў асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках, у сярэдзіне студзеня быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрыманьня нашмат больш жорсткі.

22.02.2012 Паўла Севярынца наведаў Паніка

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях амбсады ЗША ў Беларусі Крыстофер Паніка наведаў Паўла Севярынца, які знаходзіцца на "хіміі" ў Пружанскім раёне.

22.02.2012 Дашкевіча паўторна змясцілі ў ШЫЗА на 10 сутак

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка.

18.02.2012 Навіны палітвязняў ад Свабоды

Андрэю Саньнікаву ў Віцебскай калёніі знайшлі працу. У Мікалая Аўтуховіча ў выніку перанесенага стрэсу рэзка пагоршыўся зрок. Мікалай Статкевіч спадзяецца на хуткае вызваленьне Андрэя Саньнікава і Алеся Бяляцкага. Зьмітру Бандарэнку забаранілі пазваніць дамоў без тлумачэньня прычын. Прывітаньне ад Эдуарда Лобава прыйшло празь ягонага сябра ў калёніі.

Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск (відэа)

17.02.2012 Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск (відэа)

Зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта стала вядома жонцы праваабаронцы Наталлі.

Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі

17.02.2012 Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі

Дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка, якому давялося адбываць пакараньне ў калоніі №2 ў Бабруйску, распавёў пра ўмовы ўтрыманьня ў гэтым месцы: “Агулам магу сказаць, што ў Бабруйску адна з найбольш адэкватных калоній у Беларусі. Ёсьць месцы куды горшыя".

17.02.2012 Змітра Дашкевіча спрабавалі сілай пасадзіць да “апушчанага”

Сёння ў Глыбоцкай калоніі адбылася сустрэча Дашкевіча з адвакатам.

15.02.2012 Да Андрэя Саннікава не пусцілі яго адваката

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп.

Пракуратура лічыць, што Тацяна Севярынец ня мае права ініцыяваць праверку ў шпіталі

15.02.2012 Пракуратура лічыць, што Тацяна Севярынец ня мае права ініцыяваць праверку ў шпіталі

Каардынатарка аргакамітэту па стварэнні партыі БХД звярталася ў Віцебскую абласную пракуратуру з тым, каб пракурорскія работнікі правялі праверку ў Багушэўскім шпіталі для хворых на сухоты. Але пракуратура адмовіла.

Алесь Бяляцкі пакуль яшчэ знаходзіцца ў Жодзіна (ВІДЭА)

14.02.2012 Алесь Бяляцкі пакуль яшчэ знаходзіцца ў Жодзіна (ВІДЭА)

Сёння палітвязню Алесю Бяляцкаму перадалі апошнюю перад адпраўкай у калонію перадачу. Учора Наталля Пінчук, жонка асуджанага праваабаронцы, вымушана была ехаць з Мінску ў жодзінскую турму № 8 да начальніка, каб даведацца пра месцазнаходжанне мужа. Па тэлефоне атрымаць інфармацыю не ўдалося.

09.02.2012 Зняволеныя застануцца без цёплага адзення

Зняволеным у беларускіх турмах забароняць перадаваць цёплыя рэчы. З 1 студзеня наступнага года зімовую вопратку асуджаныя змогуць набываць выключна ў адмысловых крамах на тэрыторыі папраўчай установы.

09.02.2012 Статкевіча трымаюць як небяспечнага крымінальніка

Палітычны зняволены кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч з магілёўскай турмы піша, што трымаюць яго там як асабліва небяспечнага крымінальніка.

07.02.2012 Зняволеным Бабруйскай калоніі забаранілі мець зносіны з праваабаронцамі

У Бабруйскай калоніі зняволеным забаранілі мець зносіны з "Платформай". Такое сакрэтнае распараджэнне было прынята адміністрацыяй ПК-2.

Камісія па памілаванні разгледзіць прашэнні Саннікава і Бандарэнкі

06.02.2012 Камісія па памілаванні разгледзіць прашэнні Саннікава і Бандарэнкі

Камісія па памілаванні збіраецца ўсяго раз на два месяцы. Апошні раз — у кастрычніку. Яна прымае толькі рэкамендацыі для кіраўніка краіны.

Вынік галоснасці: кошты за камунальныя паслугі ў спецкамендатуры Купліна зніжаны

05.02.2012 Вынік галоснасці: кошты за камунальныя паслугі ў спецкамендатуры Купліна зніжаны

У “хімікаў” Куплінскай спецкамендатуры №7, дзе адбывае пакаранне палітвязень Павел Севярынец, -- добрая навіна. Пасля інфармацыйнай хвалі, якая пракацілася ў інтэрнэце, кіраўніцтва камендатуры паведаміла асуджаным, што плата за камунальныя паслугі за студзень зніжана з 340 да 140 тысячаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства