Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

16.03.2012 Мікалая Дзядка змясцілі ў карцар

За парушэнне правілаў калоніі.

15.03.2012 Іван Шыла патрабуе закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску

Актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Іван Шыла патрабуе закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна ў Мінску да прывядзення яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства.

14.03.2012 Дашкевіч чарговы раз змешчаны ў штрафны ізалятар

Паводле адміністрацыі папраўчай установы, старшыня Маладога Фронту адмаўляецца выконваць законныя патрабаванні ахоўнікаў. Паплечнікі ж Дашкевіча заяўляюць пра правакацыю супраць свайго лідара.

Трэба ратаваць жыццё Сяргея Каваленкі (відэа)

14.03.2012 Трэба ратаваць жыццё Сяргея Каваленкі (відэа)

Актывісты грамадзянскай супольнасьці Віцебску абмеркавалі сітуацыю, што склалася вакол сітуацыі з Сяргеем Каваленкам, асуджаным да 2-х гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў мінскім турэмным шпіталі і па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Што рабіць, каб дамагчыся спынення галадоўкі?...

 Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі

07.03.2012 Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі

Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў родным і сябрам першыя паштоўкі з Бабруйскай папраўчай калоніі, дзе ён знаходзіцца з 28 лютага. Пакуль ён змешчаны ў карантын на два тыдні.

Сваякі Каваленкі робяць усё магчымае каб выратаваць ягонае жыцьцё

06.03.2012 Сваякі Каваленкі робяць усё магчымае каб выратаваць ягонае жыцьцё

Сям’я Сяргея Каваленкі 27 лютага праінфармавала Спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН аб сітуацыі з палітвязнем, які пасьля новага прысуду 24 лютага працягвае трымаць галадоўку. Дакумент быў падрыхтаваны з дапамогай віцебскіх праваабаронцаў. А тым часам ягоная жонка Алена сустрэлася з ім на Валадарцы

06.03.2012 Змітру Бандарэнку не прысвоілі групу інваліднасці

Каардынатару кампаніі «Еўрапейская Беларусь», даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010 Змітру Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, не прысвоілі групу інваліднасці.

05.03.2012 Сяргей Каваленка: «Буду галадаваць да канца»

Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі сустрэліся зь ім у менскім ізалятары на Валадарскага, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.

Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

05.03.2012 Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

З-за скразнякоў, вільготнасці ды перападаў тэмпературы здаровы дваццацігадовы хлопец захварэў на бранхіт, пазбавіцца ад якога турэмных умовах не дапамаглі нават антыбіётыкі. Самым жа цяжкім уражаннем для маладзёна сталі пацукі ды вошы, якія стала сноўдалі па камеры.

02.03.2012 Суд дазволіў сваякам сустрэцца зь Сяргеем Каваленкам

Судзьдзя Першамайскага суду Віцебску Алена Жук дазволіла сваякам Сяргея Каваленкі сустрэцца зь ім у Менскім рэспубліканскім турэмным шпіталі, які цяпер знаходзіцца пры Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

02.03.2012 Каваленка згубіў 30 кг і працягвае галадоўку

Каваленку наведаў адвакат. Сказаў, што ён па-ранейшаму галадуе, патрабуе пераводу ў цывільны шпіталь і зьмены меры стрыманьня. Адчувае сябе вельмі слабым, скардзіцца, што яму цяжка і ляжаць і сядзець.

29.02.2012 У Змітра Бандарэнкі пагоршыўся стан здароўя

Жонка палітзняволенага каардынатара “Еўрапейскай Беларусі” Змітра Бандарэнкі атрымала ад мужа ліст, з якога вынікае, што ў палітыка зноў абвастрыліся хваробы.

29.02.2012 Сяргея Каваленку перавезлі ў турэмны шпіталь пры мінскай калоніі №1

Пра гэта стала вядома 29 лютага, калі Сяргея Каваленку паспрабаваў наведаць у віцебскім СІЗА бацька, Аляксандр Каваленка.

“Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу”  на YouTube (відэа)

27.02.2012 “Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу” на YouTube (відэа)

Міні-фільм “Хроніка суднага часу” прысвечаны былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнаму артыкулу "масавыя беспарадкі". 8 Сакавіка палітвязень адзначыць за кратамі свой 58-ы дзень народзінаў. Дашлі паштоўку зняволенаму палітыку і падтрымай яго на складаным жыццёвым этапе!

24.02.2012 У калоніі ціск на Аляксандра Францкевіча спыніўся

Супрацоўнікі міліцыі наведалі ў калоніі “Воўчыя норы” палітвязня Аляксандра Францкевіча з мэтай даведацца, ці аказвае адміністрацыя папраўчай установы на яго ціск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства