Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

04.04.2012 Мастака з Маладзечна год “круцілі” ў турме па мінскім выбуху ля стэлы

У руках Дзмітрыя Сухецкага выбухнуў лак, які ён сам рабіў. Хлопец пазбавіўся трох пальцаў на руцэ і на 13 месяцаў трапіў за краты пад падазрэннем у тэрарызме.

04.04.2012 БХК просіць пракуратуру правесці праверку ўмоў утрымання Каваленкі у турэмным шпіталі

Юрысты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі пракурору Віцебскага раёна зварот з просьбай праверыць законнасць і абгрунтаванасць змяшчэння Каваленкі ў псіхіятрычнае аддзяленне турэмнай бальніцы, а таксама адпаведнасць умоў у дадзенай папраўчай установе (наяўнасць адпаведных медыкаментаў, медыцынскага абсталявання і персаналу) яго стану.

02.04.2012 Дземідзенка пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна

З турмы на Акрэсціна выйшаў затрыманы напярэдадні Дня Волі Мікалай Дземідзенка. Усе дзесяць сутак свайго арышту намеснік старшыні Маладога Фронту правёў на першым паверсе турмы, у камеры без вокнаў і ацяплення.

Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра “Вясна” па сітуацыі з Сяргеем Каваленкам

30.03.2012 Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра “Вясна” па сітуацыі з Сяргеем Каваленкам

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед Сяргея Каваленкі і забяспечыць яму належную медыцынскую дапамогу.

Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія

30.03.2012 Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія

Алена Дубовік, затрыманая 24 сакавіка падчас канцэрту ў ДК МТЗ і асуджаная да 3 сутак арышту, напісала скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

29.03.2012 Адвакат сустрэлася з Дашкевічам у глыбоцкай калоніі

З лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам у калоніі горада Глыбокае сустрэлася адвакат. У калонію разам з адвакатам прыехала і намесніца старшыні Маладога фронту Наста Палажанка.

Мікалая Аўтуховіча непакоіць непраўдзівая інфармацыя пра яго

29.03.2012 Мікалая Аўтуховіча непакоіць непраўдзівая інфармацыя пра яго

У лісце, які нядаўна атрымаў былы адвакат Павел Сапелка, палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра свой побыт у Гарадзенскай турме №1.

28.03.2012 Алесь Бяляцкі будзе працаваць на швейнай вытворчасці

Сустрэча Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук адбудзецца толькі ў наступным месяцы. Старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” больш трох тыдняў трымалі ў турэмным каранціне і толькі ў мінулы чацвер перавялі ў атрад.

Мікалая Дзядка пазбавілі чарговай перадачы

27.03.2012 Мікалая Дзядка пазбавілі чарговай перадачы

Чарговае, ужо сёмае парушэньне рэжыму зафіксавала адміністрацыя калоніі №15 у Магілёве з боку палітвязьня Мікалая Дзядка падчас ягонага знаходжаньня ў ШІЗА (з 12 па 17 сакавіка). За гэта палітвязьня ў чарговы раз пазбавілі наступнай перадачы, якая была запланаваная на травень гэтага году. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі ўвосень.

Алесь Кіркевіч пра сітуацыю з палітвязнямі і палітычную зіму (відэа)

27.03.2012 Алесь Кіркевіч пра сітуацыю з палітвязнямі і палітычную зіму (відэа)

Былы палітвязень з Гародні Алесь Кіркевіч лічыць, што палітвязняў у сённяшніх умовах не выпусцяць з астрогаў.

26.03.2012 Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»

У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам ў псыхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калёніі Віцьба-3.

22.03.2012 Алена Каваленка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру

Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з кіраўніком турэмнага шпіталя на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца яе муж, палітвязень Сяргей Каваленка.

Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21.03.2012 Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21 сакавіка скончыўся 10-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту актывіста Ігара Аскеркі, які быў затрыманы 11 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку свайго бацькі Анатоля Аскеркі.

21.03.2012 Да Каваленкі выклікаюць рэаніматоляга

З палітвязьнем Сяргеем Каваленкам у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка.

Ліст ад Алеся Бяляцкага атрымалі гарадзенскія праваабаронцы

19.03.2012 Ліст ад Алеся Бяляцкага атрымалі гарадзенскія праваабаронцы

Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў лісце з бабруйскай калоніі ні на што не наракае. Піша, што тыя, хто служыў у войску, асабліва ў савецкім, могуць прыгадаць у такой сітуацыі сваю вайсковую службу. Чаго яму моцна бракуе – дык гэта непасрэднага асабістага кантакту з роднымі, блізкімі і сябрамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства