Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

Андрэй Саннікаў: Тое, што зрабілі з маёй сям'ёй, гэта жах

17.04.2012 Андрэй Саннікаў: Тое, што зрабілі з маёй сям'ёй, гэта жах

У Менску 17 красавіка адбылася прэс-канферэнцыя палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. Андрэй Саннікаў паведаміў, што напісаў хадайніцтва аб памілаванні, каб спыніць правакацыі і ціск. Але падкрэсліў, што «віны» сваёй не прызнаваў, піша сайт "Хартыі'97".

17.04.2012 У Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са здароўем

У вязьня гарадзенскай турмы Мікалая Аўтуховіча пагоршала здароўе: у яго абвастрыліся праблемы з ныркамі і страўнікам, перадае сябра ваўкавыскага прадпрымальніка праваабаронца Алег Воўчак са спасылкай на ягоныя лісты. Але настрой, паведамляе Алег Воўчак, у Мікалая Аўтуховіча бадзёры.

17.04.2012 Саньнікава выклікаюць у міліцыю

Вызвалены 14 красавіка з калёніі «Віцьба-3» экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў мусіць 17 красавіка аб 11 гадзіне зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Такую позву ён атрымаў увечары 16 красавіка.

16.04.2012 МУС не каментуе інфармацыю пра новага сукамерніка Статкевіча

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі БелаПАН адмовіліся каментаваць інфармацыю аб новым сукамэрніку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

16.04.2012 «Платформа»: Да Статкевіча падсадзілі ўдзельніка «эскадрона смерці»

Такія звесткі праваабарончая ініцыятыва атрымала з магілёўскай турмы №4.

Палепшыць ўмовы ўтрыманьня на Акрэсціна планавалася яшчэ ў 2009 годзе

16.04.2012 Палепшыць ўмовы ўтрыманьня на Акрэсціна планавалася яшчэ ў 2009 годзе

У незалежных СМІ перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра нездавальняючыя, а часам і проста жахлівыя ўмовы ўтрыманьня арыштаваных і затрыманых ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.

13.04.2012 Статкевіч знаходзіўся ў камеры з хворым на сухоты

Палітзняволены кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч больш двух месяцаў знаходзіўся ў камеры з асуджаным, які раней хварэў на сухоты. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч.

13.04.2012 Каваленка спыніў галадоўку

Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках.

13.04.2012 Наваполацкая «дзясятка»: Аліневіч і суседзі

Гісторыя Наваполацкай папраўчай калёніі № 10 наўпрост зьвязаная з гісторыяй самога гораду. Сваім узьнікненьнем на пачатку 1960-х Наваполацак абавязаны тагачасным патрабаваньням народнай гаспадаркі СССР, дакладней — патрэбай якаснага паліва для Заходняй групы савецкіх войскаў.

13.04.2012 Генпракуратура: зняволеныя маюць права паведамляць аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання

Зняволеныя маюць права паведамляць сваякам і адвакатам аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання. Гэта вынікае з адказу Генеральнай пракуратуры Беларусі на запыт РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт», тэкст якога размешчаны на сайце БХК.

12.04.2012 Палітвязьняў мяняюць месцамі

Мікалая Дзядка перавялі з Магілёўскай калёніі ў Шклоўскую, а Арцёма Пракапенку — са Шклова ў Магілёў. Родныя зьбіраюцца да Аляксандра Францкевіча на доўгатэрміновае спатканьне. Ігар Аліневіч займаецца ў Наваполацкай калёніі вынаходніцтвам.

Пульсуючае сэрца Каваленкі - як мэтафара праўды

10.04.2012 Пульсуючае сэрца Каваленкі - як мэтафара праўды

Міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу", прысьвечаны Сяргею Каваленку, за два дні з часу разьмяшчэньня ў YouTube сабраў больш за 10 000 праглядаў, што зьяўляецца адным з лепшых вынікаў для беларускай праваабарончай інтэрнэт-прасторы.

10.04.2012 Палітвязьня Дзядка перавялі ў Шклоўскую калёнію

Маці Мікалая Дзядка патэлефанавала ў Магілёўскую калёнію № 15, каб удакладніць дату кароткатэрміновага спатканьня з сынам, але ёй сказалі, што 6 красавіка палітвязьня этапавалі ў Шклоўскую ІК-17.

06.04.2012 Судмэдэкспэртыза: Каваленку зьбівалі

Паводле лекара псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі «Віцьба-3», дзе трымаюць Сяргея Каваленку, стан ягонага здароўя на 6 красавіка «бязь зьменаў».

06.04.2012 Алесю Бяляцкаму далі спатканьне з жонкай і сястрой

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля і сястра Вольга прывезьлі ў Бабруйскую калёнію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кіляграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, у прыватнасьці кансэрвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства