Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
15.05.2012 Марына Адамовіч: На Мікалая Статкевіча ўзмоцніўся ціск
На былога кандыдата ў прэзідэнты, палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча, у магілёўскай турме №4 узмоцніўся ціск. Такую выснову зрабіла жонка палітыка Марына Адамовіч пасля атрымання апошніх лістоў ад палітыка.
14.05.2012 Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
Актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ Сяргей Каваленка ізноў абвясціў галадоўку супраць незаконнага прысуду. Зараз ён патрабуе, апроч перагляду ягонай справы, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і свабоду нацыянальнай сімволіцы.
10.05.2012 Алена Каваленка дамагаецца дазволу на спатканне
Алена Каваленка сёння збіраецца дамагацца дазволу на асабістае спатканне з мужам. Яна хвалюецца, ці не распачаў яе муж зноў галадоўку.
08.05.2012 Сяргей Каваленка этапаваны ў віцебскі сьледчы ізалятар № 2
Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каваленка. Дагэтуль актывіст КХП БНФ знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску.
04.05.2012 У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску
У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму два лісты фарматам А4. У капэртах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя капэрты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней cтала вядома, што лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.
04.05.2012 Да Севярынца прыехалі з прысмакамі і кнігамі
Баранавіцкія грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Таццяна Малашчанка, Галіна Ярашэвіч і Віктар Сырыца 3 траўня наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае пакаранне ў выглядзе “хіміі” Павел Севярынец.
02.05.2012 Сяргея Каваленку этапавалі з Навінак
Палітычнага зняволенага Сяргея Каваленку этапіравалі з ахоўнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя ў Навінках. Пра гэта даведалася яго жонка Алена.
02.05.2012 У калоніі Паўла Сырамолатава пазбавілі выпісаных газет
Павел Сырамолатаў, які адбывае пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі па справе аб падпале будынку бабруйскага КДБ, увесь красавік не атрымліваў выпісаных газет па месцы адбыцця пакарання – у магілёўскай калоніі №19.
27.04.2012 Аляксандру Францкевічу адмоўлена ў спатканьні з маці
Кіраўніцтва Івацэвічскай калоніі №22, дзе адбывае пакараньне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня, што яму адмоўлена ў спатканьні, якое прызначалася на 4 траўня.
26.04.2012 Абследаванняў не праводзіцца: з Сяргеем Каваленкам сустрэліся сваякі
З віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках сустрэліся яго сваякі. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.
25.04.2012 Еўрадэпутат патрабуе ўмяшацца ў сітуацыю вакол Мікалая Статкевіча
Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, накіраваў зварот у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі, у якім звяртае ўвагу на тое, што апошнім часам Мікалай Статкевіч утрымліваўся ў адной камеры з чалавекам хворым на сухоты, а гэта з’явілася сур’ёзнай пагрозай здароўю палітвязня.
21.04.2012 Новы міні-фільм прысвечаны палітвязню Паўлу Севярынцу (відэа)
Лідэр беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.
19.04.2012 Родныя непакояцца за лёс Дзядка і Пракапенкі
Родным Мікалая Дзядка і Арцёма Пракапенкі, якіх нечакана памянялі месцамі ў калоніях амаль два тыдні таму, да гэтага часу не паведамілі прычыны пераводу іхных дзяцей у іншыя вязніцы.
19.04.2012 Стан здароўя Сяргея Каваленкі надалей цяжкі
Сёння Алена Каваленка, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі сустрэлася з мужам у псіхіятрычным шпіталі ў Мінску.
18.04.2012 Малады фронт сустрэўся з кіраўніцтвам мінскага ізалятара
Кіраўніцтва мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў сустрэлася з прадстаўнікамі Маладога фронту. Размова ішла пра хамскія паводзіны супрацоўнікаў адміністрацыйнай турмы на Акрэсціна.










