Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
13.06.2012 Эдуарду Лобаву абмежавалі спатканьні і перадачы
Цяпер Эдуарду дазволена толькі адно спатканьне і адна перадача на год, грашовы перавод раз на месяц у памеры адной базавай велічыні.
09.06.2012 Чым кормяць на Акрэсціна за 50 тысяч ў дзень?
Дзённы рацыён затрыманых у Менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў каштуе 50 тысячаў. Гэтая сума ўдвая перавышае кошт рацыёна школьнікаў. Але розніца паміж турэмным ды школьным абедам істотная, прычым не на карысць першага.
09.06.2012 Сяргея Каваленку з карантыну перавялі ў атрад
Алена Каваленка чакае ў суботу ўвечары тэлефанаваньня Сяргея з Магілёўскай калёніі № 19.
08.06.2012 Севярынец: Палітвязьні цягнуць крыж за ўсю Беларусь (відэа)
Лідар БХД Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады абмежавання волі за падзеі Плошчы, так званай "хіміі", говорыць, што палітвязні "цягнуць крыж", пакутуюць за ўсю Беларусь.
08.06.2012 З маладафронтаўца Эдуарда Лобава робяць "злоснага парушальніка"
Актывіст "Маладога Фронту", палітвязень Эдуард Лобаў даслаў ліст сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, таксама палітвязню Паўлу Севярынцу.
07.06.2012 З Алесем Бяляцкім сустрэўся прадстаўнік назіральнай камісіі па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі
Учора, 5 чэрвеня, сябра праўлення “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” Віктар Сідарэнка наведаў Бабруйскую папраўчую калонію №2 дзе сустрэўся з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Нагодай для сустрэчы была скарга праваабаронцы Насты Лойкі з нагоды таго, што да Алеся Бяляцкага не даходзіла паштовая карэспандэнцыя. Для праверкі гэтай інфармацыі ўпраўленне юстыцыі дало дазвол камісіі спраўдзіць гэтую інфармацыю.
06.06.2012 Віктар Сідарэнка распавядае пра наведванне Алеся Бяляцкага ў калоніі (відэа)
Магчымасць наведаць бабруйскую калонію і асуджанага праваабаронцу з’явілася ў Віктара Сідарэнкі ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца старшынём грамадскай назіральнай камісіі пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі ў Магілёўскай вобласці.
01.06.2012 Палітвязня Дзядка змясцілі ў адзіночку на паўгода
Паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок, які адбывае там пакаранне тэрмінам чатыры з паловай гады, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу, так званы «БУР», на паўгода.
24.05.2012 ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах
Мінчука Сяргея Макойця, які быў змешчаны па рашэньні суду Фрунзенскага раёна Менска ў ЛТП тэрмінам на 1 год, яшчэ ў сакавіку мінулага года проста з месца працы забралі супрацоўнікі міліцыі, паведаміўшы, што нібыта ён рэгулярна спажывае алкагольныя напоі.
23.05.2012 Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?
Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
22.05.2012 Маладафронтаўца Міколу Дземідзенку трымаюць у лякарні пад канвоем
У юнака пагоршаў стан здароўя. З турмы на Акрэсціна яго даставілі ў 9-ю лякарню Мінску.
21.05.2012 Сяргей Каваленка этапіраваны ў магілёўскую калонію
Сяргей Каваленка этапіраваны ў калонію №19 у Магілёве. Па словах яго жонкі Алены Каваленкі, 20 мая ён ужо знаходзіўся ў гэтай калоніі.
18.05.2012 Мікола Статкевіч зноў пацьвердзіў, што памілаваньня не папросіць
Мікола Статкевіч даслаў з турмы новы ліст жонцы Марыне Адамовіч. Са зьместам ліста знаёміць сайт statkevich.org
18.05.2012 Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
Пра гэта жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла ў каментары Еўрарадыё. Па яе словах, праваабаронца трымаецца добра.
15.05.2012 Сяргей Каваленка: У суседняй камэры — пост турэмшчыкаў
Алена Каваленка атрымала ліст ад свайго мужа Сяргея Каваленкі — першы ліст зь віцебскага ізалятара, куды палітвязьня зьмясьцілі ў траўні пасьля псыхіятрычнай экспэртызы ў Навінках.










