Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
19.08.2012 Арцём Пракапенка абвясьціў галадоўку і трапіў у ШЫЗА
У пятніцу бацька палітвязьня Анатоль Пракапенка з адвакатам наведалі Магілёўскую калёнію, дзе Арцём адбывае 7-гадовае пакараньне. Кіраўніцтва калёніі паведаміла адвакату, што з 8 жніўня Арцём галадае, а 15 жніўня яго зьмясьцілі ў ШЫЗА.
18.08.2012 Сяргей Каваленка трапіў у медчастку пасля штрафнога ізалятара
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі -- БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19, пасля 16 сутак штрафнога ізалятара змешчаны ў медчастку калоніі.
17.08.2012 Справа Бяляцкага. XIІІ. Турма на Сікорскага
Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
17.08.2012 Антон Сурапін даслаў бацькам ліст
Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.
17.08.2012 Васіля Парфянкова накіравалі ў Баранавіцкую калонію
Палітвязень Васіль Парфянкоў будзе адбываць пакараньне ў папраўчай калоніі №6 у Баранавічах. У сваякоў Васіля ў СІЗА№1 Менска, дзе ён з 9 жніўня чакаў этапу, не прынялі перадачу, паведаміўшы пры гэтым, што яго тут няма. 16 жніўня пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала актывістка Ганна Шапуцька.
16.08.2012 «Да выстаўленьня абвінавачваньня сын нават ня ведаў за што ён сядзіць»
Сваякі менскага рыэлтара Сяргея Башарымава ўпершыню атрымалі дазвол на спатканьне зь вязьнем турмы КДБ. На ім маці Сяргея Людміла Башарымава даведалася, што да выстаўленьня абвінавачваньня сын нават ня ведаў за што ён сядзіць у турме
15.08.2012 Ці выконвае сваю функцыю артыкул 441 Крымінальнага Кодэксу ў калоніях?
Надзейным сродкам, які адміністрацыі беларускіх калоній выкарыстоўваюць для ціску і “перавыхавання” асуджаных, з’яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі".
14.08.2012 Алена Дубовік праз суд патрабуе кампенсацыі за знаходжанне на Акрэсціна
Затрыманая разам з сябрамі 24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ Алена Дубовік звярнулася ў суд з зыскам да ГУУС Мінгарвыканкама, каб кампенсаваць маральную шкоду падчас яе знаходжання на Акрэсціна.
13.08.2012 Сяргей Каваленка 12 сутак у ШЫЗА
Пра гэта Радыё Свабода 10 жніўня паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка.
13.08.2012 Васіль Парфянкоў чакае этапу на Валадарцы
Палітвязень Васіль Парфянкоў чакае этапу ў следчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску. Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіраваньня ў калоніі ад тыдня да двух.
10.08.2012 Алесь Бяляцкі: “Я – злосны парушальнік!!!”
Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў лісце да калегі Валянціна Стэфановіча па-прароцку напісаў: “Здаецца, што спагнаньні, якія я атрымаў у калоніі – не апошнія”. Новыя весткі з Бабруйску, дзе адбывае пакараньне Алесь, цалкам падцвердзілі словы праваабаронцы.
10.08.2012 Зміцер Дашкевіч: “Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”
Зміцер піша пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне і коратка паведамляе пра сябе: “Сёння (то бок 3 жніўня) во закрывалі крымінальную справу – цягам месяца будзе суд. Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”.
07.08.2012 КДБ пацвердзіў вынясенне абвінавачвання Башарымаву і Сурапіну
Сёння на афіцыйным сайце Камітэта дзяржбяспекі з'явілася інфармацыя, што затрыманым прад'яўленае абвінавачванне па ч.6 арт.16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч.3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
06.08.2012 Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіўся разгледзець скаргу праваабаронцы Алега Волчака аб закрыцці ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама
Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Вольга Гусакова вынесла рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы. Суддзя паказала на тое, што справа знаходзіцца не ў кампетэнцыі суда. На яе думку, ўтрыманне ў ЦІП вызначаецца правіламі ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя пастановай МУС Рэспублікі Беларусь.
06.08.2012 Францкевічу – 10 сутак штрафнога ізалятара
Аляксандр Францкевіч, які ў траўні 2011 года быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Дысцыплінарнае спагнанне ён атрымаў за адмову падмятаць памяшканьне. Пра гэта стала вядома з тэлефоннага званка з калоніі да маці палітвязня.










