Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
31.10.2012 Затрыманым актывістам у Свіслачы - штрафы і суткі арыштаў
Старшыня суда Аляксандар Шылін прызнаў актывістаў вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі. І прысудзіў да трох сутак арышту Станіславу Гусакову з Віцебска і Алеся Крата з Мінска, а таксама аштрафаваў гродзенца Віталя Лопасава на 3 міліёны рублёў.
30.10.2012 Зьмітра Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму
Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.
30.10.2012 Сёння судзяць палітвязня Зьмітра Дашкевіча
30 кастрычніка ў Мазырскай калёніі адбываецца выязное судовае паседжаньне, дзе будзе вызначаны далейшы лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
29.10.2012 Дзядку дазволілі медыцынскія і рэчавыя перадачы
Цяпер палітвязень зможа атрымаць лекі і цёплыя рэчы на зіму.
29.10.2012 30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам
Выязное паседжанне мазырскага суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка. Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму строгага рэжыму.
25.10.2012 Лісты ад Статкевіча. Палітвязень трымаецца бадзёра, нягледзячы на бясконцы ціск адміністрацыі калоніі
Цягам некалькіх тыдняў жонка экс-кандыдата на прэзідэнт Марына Адамовіч не атрымлівала лістоў ад мужа. Але ўчора прыйшлі адразу два.
24.10.2012 Бабруйск: сябры Яўгена Васьковіча хочуць праверыць, ці даходзяць іх лісты да адрасата
Пасля неаднаразовых скаргаў Яўгена Васьковіча на тое, што да яго не даходзяць лісты, яго бабруйскія сябры і калегі вырашылі зладзіць своеасаблівую праверку.
22.10.2012 Мікалай Дзядок ня будзе пісаць прашэньне аб памілаваньні
Вязень Шклоўскай калёніі Мікалай Дзядок паведаміў бацькам ў лісьце, што яму пасьля некалькіх месяцаў нарэшце дазволілі атрымаць мэдычную бандэроль. Таксама Мікалай Дзядок у лісьце вітаў вызваленьне Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава. Але сам ён заяўляе, што падаваць прашэньня аб памілаваньні ня будзе.
19.10.2012 Алеся Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў
Палітычны зняволены, кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі абмежаваны адміністрацыяй Бабруйскай калоніі №2 у магчымасці атрымання медыцынскіх бандэроляў. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, раней такіх праблемаў у яе мужа не было.
18.10.2012 Чаму памёр арыштаваны ў бальнічнай камеры СІЗА Менска?
У чарговым лісце аднаго з вязняў, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, змешчаныя сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года Ў СІЗА на вул Валадарскага ў Менску.
11.10.2012 Візіт нунцыя ўратаваў Бяляцкага ад ШІЗА
Пра гэта палітвязень напісаў у лісце да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. "Прыезд нунцыя быў поўным сюрпрызам. Ён перадаў блаславенне і падтрымку ад Папы, а я - падзяку за клопат аб палітзняволеных", - адзначыў Алесь.
08.10.2012 Мікалая Дзядка пакінулі у адзіночнай камеры да 6 снежня
Адвакат, які сустрэўся з палітвязьнем Мікалаем Дзядком, распавёў, што Мікалай застаецца ў памяшканьні камэрнага тыпу — адзіночнай камэры. Ён пазбаўлены перадач, спатканьняў, тэлефанаваньняў дахаты.
05.10.2012 Палітвязень Яўген Васьковіч пакараны карцэрам
Пра пакараньне Васьковіча паведаміў сайт БХД са спасылкай на адваката, які меўся наведаць Васьковіча ў калоніі, але атрымаў адмову.
03.10.2012 Скарга на начальніка міліцыі абярнулася абвінавачваннем у паклёпе
У звароце салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы па факце смерці грамадзяніна Трафімовіча А.А. у засценках салігорскага ІЧУ мясцовыя міліцыянты ўгледзелі паклёп.
03.10.2012 Марына Адамовіч: “Статкевічу перашкаджаюць атрымліваць і чытаць“Нашу Ніву” і “Новы Час” (відэа)
Пра ўмовы ў якіх утрымліваецца палітвязень Мікола Статкевіч, распавядае яго жонка Марына Адамовіч. Гэта толькі фрагмент інтэрв’ю спадарыні Марыны для сайта palitviazni.info, поўны відэаматэрыял з’явіцца неўзабаве.










