Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
23.11.2012 Андрэю Гайдукову не перадаюць лекі і лісты
"Нічога недазволенага мы не пісалі, але лісты чамусьці яму не перадаюць. І не перадалі ўсе лекі – сказалі, што трэба медычнае пацверджанне, што яны неабходныя. У Андрэя хворае сэрца, яго нават не ўзялі ў войска з-за гэтай хваробы", - распавядае Вольга Гайдукова, маці жыхара Наваполацка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
20.11.2012 МУС: Разгледжана пытанне аб ужыванні амністыі ў дачыненні да 14 155 асуджаных
Па стане на 16 лістапада 2012 разгледжана пытанне аб ужыванні амністыі ў дачыненні да 14 155 асуджаных (усяго падпадае пад амністыю 15 068 чалавек), якія змяшчаюцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.
20.11.2012 Стаўленне да Мікалая Статкевіча ў Магілёўскай турме палепшыліся
Стаўленне да палітзняволенага Мікалая Статкевіча ў турме №4 Магілёва змянілася. Зараз адміністрацыя дзейнічае ў адносінах да яго згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Пра гэта палітык распавёў у тэлефоннай размове са сваёй жонкай, Марынай Адамовіч, а таксама ў двух лістах да яе.
16.11.2012 Баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Паўла Севярынца
Баранавіцкія сябры няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый - Галіна Ярашэвіч (БХД), Віктар Сырыца (“Рух “За свабоду”), Сяргей Гоўша (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Алесь Белы (БАЖ) і Анжаліка Камбалава (АГП) - 15 лістапада наведалі Паўла Севярынца ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбывае “хімію”.
12.11.2012 Валянціна Аліневіч з'ездзіла на спатканне з сынам
Адміністрацыя Наваполацкай калоніі дазволіла маці "доўгатэрміновае спаткане" – цягам адных сутак. Прадукты перадаць не дазволілі. У тым ліку і два мяхі яблыкаў, якія спадарыня Валянціна хацела ахвяраваць у атрад, дзе знаходзіцца Ігар Аліневіч.
09.11.2012 Новы адрас Змітра Дашкевіча: падтрымайце палітвязня
8 лістапада стала вядома, што палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў турму ў Гродне. Ягоны новы адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава 1. Турма № 1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.
09.11.2012 Статкевічу дазволілі сустрэчу са святаром
Палітвязень напісаў у лісце да жонкі, што 1 лістапада яго нарэшце вывелі да святара. Таксама Мікола напісаў, што камеру, у якой ён сядзеў са студзеня, паставілі на рамонт.
07.11.2012 Зміцер Дашкевіч будзе сядзець у Гродзенскай турме
Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч будзе дастаўлены ў Гродзенскую турму № 1, паведаміла намеснік старшыні арганізацыі, нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.
06.11.2012 Аляксандру Францкевічу дазволілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі
Яно працягнецца тры дні і пройдзе на тэрыторыі Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы”, дзе адбывае пакаранне Аляксандр. Пра гэта Рацыі паведаміла маці палітвязня Таццяна Францкевіч. Па яе словах, апошні раз яна была сына на доўгатэрміновым спатканні мінулай восенню
06.11.2012 Палітвязні - тупіковая сітуацыя для ўлады
Ціск на палітвязняў, асабліва на Зміцера Дашкевіча, лідары і актывісты вымушаны эміграваць за мяжу - так выглядае зараз сітуацыя ў апазіцыі. А яе інакш, як драматычнай, не назавеш, кажа палітвязень Павел Севярынец:
06.11.2012 Марына Адамовіч: Статкевіча ізалююць, бо не могуць зламаць
Па словах жонкі палітвязня, Статкевічу хочуць стварыць такія ўмовы, як быццам яго ўсе забыліся. Ён ні разу не атрымаў ніводнай перададзенай яму газеты, брашуры ці кнігі.
05.11.2012 Дзе Зьміцер Дашкевіч?
Актывісты «Маладога фронту» распачынаюць пошукі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Горадні і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязьня.
02.11.2012 Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча
FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага зняволення супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну ягонага прысуду.
01.11.2012 Зьміцер Крэменецкі ў шпіталі
Маладафронтаўца памясьцілі ў Мёрскі цэнтральны шпіталь пасьля двух дзён адміністратыўнага арышту, якія ён правёў на сухой галадоўцы.
31.10.2012 Не знішчайце ў чалавеку чалавечае: адкрыты ліст у Генпракуратуру палітвязня Змітра Дашкевіча
«Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму ці такому абыходжанню ці пакаранню, якое прыніжае яго годнасць», — гаворыцца ў галоўным законе нашай краіны (артыкул 25 Канстытуцыі).










