Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
13.12.2012 Арцёму Пракапенку дазволілі доўгатэрміновае спатканне з бацькамі
Напрыканцы снежня бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі паедуць да сына на доўгатэрміновае спатканне. Дазвол на яго дала адміністрацыя Магілёўскай калоніі № 15, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень.
10.12.2012 Мікалая Дзядка перавялі ў турму
Палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў крытай турме № 4 горада Магілёва. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміў ягоны бацька, Аляксандр Дзядок. Калі Мікалай быў этапаваны са Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму і як доўга ён там знаходзіцца, Аляксандру Дзядку невядома.
10.12.2012 Статкевічу могуць змяніць рэжым утрымання
У суботу Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным з турмы. Гэта — дзевяты званок за год.
07.12.2012 Наталля Пінчук перадала Алесю Бяляцкаму прадуктовую перадачу
Наталля Пінчук, жонка палітзняволеннага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, перадала мужу чарговую перадачу. Для гэтага яна наведала калонію №2 у Бабруйску.
06.12.2012 Сваякі атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова
Арыштаваны "за здраду дзяржаве" аператар наваполацкага "Нафтану" ўжо месяц знаходзіцца пад вартай: спачатку ў мінскім СІЗА КДБ, цяпер у віцебскім СІЗА №2. У лісце, напісаным яшчэ 29 лістапада, ён просіць, каб сваякі знайшлі іншага адваката.
04.12.2012 Павел Сапелка: Дзядку ствараюць невыносныя ўмовы
«Мікалая Дзядка спасцігла доля, досыць характэрная для палітвязняў, якім улада стварае невыносныя ўмовы для адбыцця пакарання. Я моцна сумняваюся ў тым, што Мікалай Дзядок, як і Зміцер Дашкевіч і Яўген Васьковіч, парушаў неяк рэжым настолькі, што трымаць іх можна толькі ў турме», - дзеліцца сваім меркаваннем беларускі адвакат.
04.12.2012 Маці не дазволілі спатканне з арыштаваным Андрэем Гайдуковым
Вольгу Гайдукову, маці 23-гадовага аператара наваполацкага "Нафтану", дапытаў следчы, які займаецца крымінальнай справай, распачатай супраць Андрэя Гайдукова "за здраду дзяржаве". Алег Барысевіч паведаміў, што "следства ідзе", і што да яго завяршэння сустрэчы з арыштаваным ён не дазволіць.
04.12.2012 Мікалая Дзядка перавядуць у турму
4 снежня адбылося выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд пастанавіў накіраваць палітвязьня ў турму.
04.12.2012 З Андрэем Гайдуковым сустрэўся адвакат
Адвакат пабачыла свайго падабароннага ўпершыню за тыдзень. Затрымка была выкліканая пераводам Андрэя Гайдукова з мінскай “амерыканкі”. Па словах адваката, умовы ўтрымання ў Віцебску значна лепшыя.
04.12.2012 Сусед Статкевіча па камеры напісаў прашэнне аб памілаванні
«Мікалай кажа, што Васільеў, безумоўна, абвяргае сваё дачыненне да „эскадронаў смерці“ і да забойстваў. Яны сядзяць разам з сакавіка 2012 года. Дзесьці ў канцы сакавіка Васільева перавялі з Наваполацкай калоніі ў турму і пасадзілі непасрэдна ў камеру да Мікалая», — сказала Марына Адамовіч.
04.12.2012 Перадаць кнігі палітвязню Парфянкову не ўдалося
Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў каля 40 кніг беларускіх і замежных аўтараў і 3 снежня спрабаваў перадаць іх у баранавіцкі следчы ізалятар № 6, дзе ўтрымліваецца палітвязень Васіль Парфянкоў. Намеснік начальніка маёр Аляксандр Пупко заявіў, што “нашай установе кнігі не патрэбныя”.
29.11.2012 «Чалавек бяз ныркі для карцэру здаровы»
Палітвязень Аляксандар Францкевіч другі раз за паўгода апынуўся ў карцэры. Чаму пакараньне карцэрам палітвязьні атрымліваюць часьцей за звычайных вязьняў?
29.11.2012 Алесю Бяляцкаму дазволілі патэлефанаваць дадому
Палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі патэлефанаваў з Бабруйскай калоніі дадому. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, лістоў ад мужа не было ўжо некалькі тыдняў. Таму кароткае тэлефанаванне для яе стала падзеяй.
29.11.2012 Палітвязень Аляксандр Францкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар
Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага анархіста Таццяна Францкевіч. За што пакараны палітвязень і на які тэрмін ён змешчаны ў ізалятар, яна не ведае.
27.11.2012 Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці з калонію ў турму
4 сьнежня ў Шклоўскай калоніі адбудзецца выязное паседжаньне суду пад старшынствам судзьдзі Воўкава, які разгледзіць пытаньне аб пераводзе палітвязня Мікалая Дзядка ў турму. Верагодна, гэта будзе турма №4 у Магілёве.










