Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

21.01.2013 У палітвязня Змітра Дашкевіча абвастрылася хвароба

У сваім апошнім лісце да жонкі — Насты Дашкевіч Зміцер напісаў, што «праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог увогуле рухацца».

Мікалай Аўтуховіч атрымаў больш за 200 віншаванняў з юбілеем

18.01.2013 Мікалай Аўтуховіч атрымаў больш за 200 віншаванняў з юбілеем

Пра гэта палітвязень распавёў у сваім лісце.

“Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”

12.01.2013 “Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”

З гэтымі словамі палітвязень Алесь Бяляцкі звяртаецца да адрасантаў тых пасланьняў, чые словы сагравалі яго калядна-навагоднімі днямі ў зусім несьвяточных умовах. "На ўзроўні ўсіх сваіх пачуцьцяў я адчуваў тыя хвалі падтрымкі і спагады, тыя флюіды душэўнай энэргіі... Гэта быў неперадавальны новы год…"

11.01.2013 Арцём Пракапенка па-ранейшаму не збіраецца прасіць пра памілаванне

Палітвязень Арцём Пракапенка патэлефанаваў бацькам з Магілёўскай калоніі акурат на праваслаўнае Раство. Падчас размовы ён паведаміў, што схапіў прастуду, але з большага адчувае сябе нармальна.

Палітвязню Дзядку дазволена толькі адно спатканне і бандэроль на год

11.01.2013 Палітвязню Дзядку дазволена толькі адно спатканне і бандэроль на год

Ужо больш за месяц палітвязень Мікалай Дзядок утрымліваецца ў крытай турме горада Магілёва. Туды яго накіравалі са Шклоўскай калоніі нібыта за злоснае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання.

09.01.2013 Таццяна Францкевіч: У сына абвастрыліся праблемы са страўнікам

У палітвязня Аляксандра Францкевіча абвастрыліся праблемы са страўнікам. Напярэдані Новага года ён правёў 10 сутак у штрафным ізалятары. Агулам жа за мінулы год ён прабыў у карцэры каля месяца.

Васіль Парфянкоў аспрэчвае адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

26.12.2012 Васіль Парфянкоў аспрэчвае адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

Ад імя палітвязня Васіля Парфянкова пададзена хадайніцтва пра змену рашэння, прынятага Камісіяй па прадстаўленні матэрыялаў па ўмоўна-датэрміновым вызваленні, якая збіралася пры арыштным доме СІЗА №6 г.Баранавічы.

24.12.2012 Цэнзар гарадзенскай турмы забраў калядную паштоўку Дашкевіча

Цэнзар гарадзенскай турмы, дзе трымаюць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, не прапусьціў ад яго калядную паштоўку, якую палітвязень дасылаў свайму сябру Эдуарду Лобаву.

24.12.2012 Паўла Севярынца на Каляды наведае маці

Павал Севярынец чакае на Каляды да сябе маці. Тацяне Севярынец не ўпершыню прыяжджаць з Віцебску ў Пружанскі раён, ў вёску Куплін, дзе знаходзіцца спэцкамэндатура, у якой трымаюць яе сына.

24.12.2012 Бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі наведаў сына ў Магілёўскай калоніі

Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Віялета Пракапенка. Адміністрацыя калоніі не дазволіла перадаць палітвязню цёплыя рэчы і забраць з сабой частку прадуктаў харчавання.

24.12.2012 Яўген Васьковіч правёў чарговыя 10 сутак у штрафным ізалятары

Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага актывіста Рушанія Васьковіч. Па яе словах, фактычна кожны месяц Яўген трапляе ў карцэр, аднак назваць прычыну безупынных спагнанняў ейнага сына адміністрацыя калоніі не пагаджаецца.

Ігару Аліневічу ў турме забаранілі цёплую вопратку

24.12.2012 Ігару Аліневічу ў турме забаранілі цёплую вопратку

Нягледзячы на холад, палітвязням забаронена апранаць швэдар. Пра гэта піша Валянціна Аліневіча, маці Ігара Аліневіча ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сын паведаміў ёй пра гэта ў лісце з турмы.

Алесю Бяляцкаму дазволілі спатканне з жонкай

20.12.2012 Алесю Бяляцкаму дазволілі спатканне з жонкай

20 снежня Наталля Пінчук ездзіла ў бабруйскую калонію на кароткатэрміновае спатканне. З яе словаў, Алесь выглядае нармальна, на здароўе не скардзіцца, а адведзенага часу хапіла, каб паразмаўляць пра многае.

16.12.2012 Умовы ўтрыманьня Мікалая Статкевіча не палепшылі

14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.

16.12.2012 Парфянкоў: Паклічуць на камісію па датэрміновым вызваленьні ў чацьвер

Палітвязень Васіль Парфянкоў паведаміў бацькам пра выклік на камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства