Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
25.02.2013 Аляксандр Францкевіч зноў у карцэры
Палітвязень Аляксандр Францкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар. Пра гэта Рацыі паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.
22.02.2013 Мікалай Аўтуховіч: “Вельмі хочацца на мора!”
Па звестках, якія атрымалі праваабаронцы “Вясны”, палітвязень Мікалай Аўтуховіч яшчэ ў кастрычніку мінулага году атрымаў вымову нібыта за тое, што не рэагаваў на заўвагі кантралёра. Сам Аўтуховіч сцвярджае, што яму ніхто заўваг не рабіў.
21.02.2013 Маці Аляксандра Францкевіча падрыхтавала медыцынскую бандэроль для сына
У калоніі палітвязень Аляксандр Францкевіч займеў праблемы са страўнікам. Таццяна Францкевіч асцерагаецца, што не ўсе прэпараты дазволяць перадаць.
19.02.2013 Праваабаронцы патрабуюць галоснасці ў справе Андрэя Гайдукова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у сумеснай заяве патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову.
17.02.2013 Да Статкевіча падсажвалі чалавека, які зьбіваў вязьняў
16 лютага Марына Адамовіч атрымала ад Мікалая Статкевіча чарговы ліст з магілёўскай турмы. Жонка палітыка працытавала карэспандэнту Свабоды кавалак ліста, які тычыцца чарговай, як яна мяркуе, правакацыі супраць палітвязьня.
15.02.2013 Адвакат Аўтуховіча: Спадзяюся, новага тэрміну яму не "прышыюць"
Павел Сапелка днямі атрымаў ліст ад свайго падапечнага – палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Праўда, падрабязна пераказваць змест адвакат адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён датычыць дробных побытавых справаў.
15.02.2013 Яўген Васьковіч правёў у ШІЗА больш за 150 сутак
Пасля прысуду палітвязень Яўген Васьковіч амаль кожны чацвёрты дзень знаходзіўся ў карцары. З траўня 2011 года ў яго было каля 40 спагнанняў, больш за 20 разоў ён трапляў у штрафны ізалятар.
15.02.2013 Аляксей Стук: Утрыманне Статкевіча і Бяляцкага адпавядае іх злачынствам
“У беларускіх турмах ёсць недахопы ва ўмовах утрымання, але яны ў рамках Крымінальна-выканаўчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў”. Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.
14.02.2013 Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў
Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.
12.02.2013 Супраць Статкевіча ў турме зноў пачаліся правакацыі
8 лютага экс-кандыдат у прэзідэнты патэлефанаваў родным.
11.02.2013 У Беларусі пажыццёва сядзіць 140 чалавек
У Беларусі на пажыццёвае зняволенне асуджана прыкладна 140 чалавек. Больш за 80 з іх адбываюць пакаранне ў турме № 8 у Жодзіне. Пра гэта распавядаецца ў матэрыяле "Прысуджаныя па жыцці", апублікаваным у апошнім нумары газеты МУС Беларусі "На страже".
05.02.2013 Палітвязень Пракапенка: Халодны цэх, бранхіт і «Папулярная механіка»
Асуджаны ў «справе анархістаў» 22-гадовы гарадзенец ўвечары 4 лютага патэлефанаваў дадому.
04.02.2013 Мікалаю Статкевічу абмяжоўваюць перадачы
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме, надалей падлягае рознага кшталту абмежаванням, ды ўзмоцненаму рэжыму ўтрымання.
01.02.2013 Павел Сапелка: дзе пралічыўся Сукала?
Па звестках статыстыкаў, на канец 2011 года ў месцах пазбаўлення волі (папраўчых і выхаваўчых калоніях, турмах, СІЗА і арыштных дамах) змяшчалася 38.410 чалавек. Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала прыводзіць іншыя лічбы.
28.01.2013 Эдуарда Лобава наведаў сьвятар
Маці Марыне Лобавай палітвязень даслаў ліст, ў якім зноў аказалася навіна не з самых прыемных.










