Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
16.04.2013 "Парушальнік правілаў прэвентыўнага нагляду". Без віны вінаваты?
У судзе Салігорска ідзе адміністратыўны працэс у дачыненні да былога зняволенага Ігара Міхнаўца, які абвінавачваецца ў парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Прычына парушэння, па сутнасці, у тым, што "парушальнік" не мог знайсці новы адрас крымінальна-выканаўчай інспекцыі, дзе павінен быў стаць на ўлік пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.
07.04.2013 Францкевіч у турме стаў пісьменнікам
Палітвязень ужо больш за месяц знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.
04.04.2013 Яўген Васьковіч: “Свой крыж я буду несці да канца”
Сталі вядомыя некаторыя новыя падрабязнасці знаходжання ў зняволенні сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Яўгена Васьковіча. Пра іх ён піша ў лісце да сваёй бабулі Тамары Ўладзіміраўны, які яна атрымала 29 сакавіка.
01.04.2013 Вынікі маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
1 красавіка ў Менску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў “Справаздачу па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна падрыхтаваная ў супрацы з вопытным экспертам, юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.
01.04.2013 Чаму адміністрацыйна затрыманых без суду трымаюць на выходных?
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк накіраваў міністру ўнутраных справаў Беларусі Ігару Шуневічу і старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу зварот з просьбай «забясьпечыць неадкладнае дастаўленьне адміністрацыйна затрыманых у суд для разгляду іх справаў».
29.03.2013 Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры
Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры. Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.
28.03.2013 Абрамава хоча прымусіць пошту даставіць кнігі Статкевічу
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава намагаецца, каб кнігі, якія яна накіравала палітвязьню Мікалаю Статкевічу ў турму, дайшлі да адрасата.
26.03.2013 Валянціна Аліневіч: Варункі ў турмах Беларусі - выкшталцоны генацыд
Судова-прававая сістэма калечыць і знішчае беларусаў. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Валянціна Аліневіч, маці палітвязня Ігара Аліневіча. Яна распавяла пра тое, у якой сітуацыі цяпер знаходзіцца яе сын.
19.03.2013 Мастак і ў камеры застаецца мастаком (малюнкі Геніка Лойкі)
Вядомы скульптар і адначасна абаронца роднай мовы Генік Лойка, якога 21 лютага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ) ды пакаралі арыштам на 5 сутак, зрабіў замалёўкі камеры, у якой ён адбываў пакаранне.
19.03.2013 У Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання пачаўся рамонт
Як стала вядома мясцовым праваабаронцам, у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання праводзяцца маштабныя рамонтныя працы.
12.03.2013 Адміністрацыйна арыштаваны парэзаў сабе вены на «Акрэсціна»
9 сакавіка адміністрацыйна арыштаваны Андрэй Ч., знаходзячыся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, разрэзаў сабе вены на руках, патрабуючы аказання медыцынскай дапамогі.
07.03.2013 Палітвязень Эдуард Лобаў скардзіцца на турэмнае харчаванне
Па словах Марыны Лобавай, маці палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава, у калоніі №22 у Івацэвічах, дзе ўтрымліваецца яе сын, нормы харчавання далёкія ад агульнапрынятых.
06.03.2013 На лідскіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу
У дачыненні да пяці лідскіх міліцыянтаў заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства,
05.03.2013 Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур'ёзна абмежаваная
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі ціску і рэпрэсій, якім падвяргаюцца як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах.
02.03.2013 Аляксандра Францкевіча пасадзілі ў карцэр на 20 дзён
20 дзён карцэру — такое пакараньне атрымаў 19 лютага вязень івацэвіцкай калёніі Аляксандр Францкевіч. Днямі Францкевіча ў калёніі наведаў адвакат. Тацяна Францкевіч распавяла пра сына.










