Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

Дашкевіч: Эўразьвяз нешта наблытаў з уключэннем  Аляксандра Лапаткі ў "чорны спіс"

31.10.2013 Дашкевіч: Эўразьвяз нешта наблытаў з уключэннем Аляксандра Лапаткі ў "чорны спіс"

Гэтак Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў інфармацыю пра ўключэньне ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд ў Эўразьвяз, Аляксандра Лапаткі.

29.10.2013 Працягваецца ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча

Адміністрацыя Магілёўскай турмы абмяжоўвае Яўгена Васьковіча ў стасунках са знешнім светам. Ужо больш за месяц сваякі і сябры палітвязня не атрымліваюць ад яго лістоў. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

29.10.2013 Пракуратура не заўважыла парушэньняў у турме на Акрэсьціна

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску ня выявіла парушэньняў умоў утрыманьня сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.

28.10.2013 За два месяцы палітвязень Мікалай Дзядок быў двойчы ў карцары

За два апошнія месяцы Мікалай Дзядок быў двойчы пакараны карцарам. Першы раз палітвязень трапіў туды на 10 дзён у верасні, а другі раз – на 5 дзён у кастрычніку.

Асуджаныя спецкамендатуры ў Купліне будуць мець гарачы душ

09.10.2013 Асуджаныя спецкамендатуры ў Купліне будуць мець гарачы душ

Адміністрацыя спецкамендатуры ў Купліне Пружанскага раёна (папраўчай установы адкрытага тыпу) нарэшце прыняла ў дар ад палітзняволенага Паўла Севярынца бойлер.

Мікалай Аўтуховіч: Зараз адчуваю сябе добра

09.10.2013 Мікалай Аўтуховіч: Зараз адчуваю сябе добра

Пасля працяглага перапынку пачалі даходзіць лісты ад палітвязня з Гродзенскай турмы. Аўтуховіч на здароўе не скардзіцца, стараецца бадзёра трымацца.

08.10.2013 Адміністрацыйна арыштаваныя вязні атрымалі магчымасць свабодна ліставацца

Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка. Па яе словах, такая мера прадугледжаная новымі нормамі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд

05.10.2013 Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд

Бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок распавёў апошнія навіны пра сына.

У дзень нараджэньня Аліневіча пакаралі карцэрам

05.10.2013 У дзень нараджэньня Аліневіча пакаралі карцэрам

Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч, які адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі, быў пасаджаны ў карцэр у дзень свайго нараджэньня, 24 верасьня. Маці Ігара Валянціна Аліневіч, 4 кастрычніка яна мела кароткатэрміновае спатканьне ў калёніі з сынам.

Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»

05.10.2013 Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»

Ці ўключылі ў Івацэвіцкай калёніі ацяпленьне? Гэтым пытаньнем заклапочаная маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

03.10.2013 Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ Сяргей Дарошка правёў 1 кастрычніка “прамую лінію”, стэнаграма пытанняў і адказаў якой змешчаная ў газеце “Советская Белоруссия”. Сярод іншых было зададзена пытанне аб тым, ці можа чалавек, якога змясцілі ў лячэбна-папраўчы прафілакторый, быць вызвалены раней тэрміну.

Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча нармалёвы

26.09.2013 Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча нармалёвы

Інфармацыя аб тым, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў Гарадзенскай турме №1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні цалкам падцвердзілася. Па словах адваката, Аўтуховіч нанёс сабе парэзы лязом у вобласці жывата, але цяпер адчувае сябе добра.

Палітвязня Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгага спаткання з бацькамі

25.09.2013 Палітвязня Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгага спаткання з бацькамі

Палітычнага вязня Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з бацькамі. Яно было запланавана на снежань. Прычыну адмовы ў сустрэчы з роднымі не дазваляюць паведамляць. Пра гэта палітвязень расказаў сваёй маці Віялеце Пракапенцы ў час апошняй тэлефоннай размовы.

Праваабаронцы высвятляюць лёс Васіля Парфянкова

20.09.2013 Праваабаронцы высвятляюць лёс Васіля Парфянкова

Па інфармацыі ПЦ “Вясна” на другую палову дня 20 верасня, месца знаходжання Васіля Парфянкова застаецца невядомым. Удалося даведацца, што з ЦІП на Акрэсціна яго забраў участковы, але ў суд ён дастаўлены не быў.

Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»

20.09.2013 Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»

Юрыст Павел Сапелка, які абараняў Мікалая Аўтуховіча падчас следства і суда ў якасці адваката, пракаментаваў «Ежедневнику» інфармацыю пра тое, што палітвязень у гарадзенскай турме-1 прычыніў сабе пашкоджанні ў знак пратэсту супраць здзеклівага стаўлення да яго адміністрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства