Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
09.01.2014 Людміла Кучура: «Кіраўніцтва калоніі вельмі спяшалася «закрыць» майго мужа»
Асуджаны Пётр Кучура, які адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №15 і парушаў спакой адміністрацыі, баронячы свае правы, 30 снежня 2013 года пераведзены на тры гады строгага рэжыму ў магілёўскую турму № 4.
09.01.2014 Мікалаю Аўтуховічу затрымліваюць медыцынскую перадачу
Пра гэта паведаміла маці палітвязня, спасылаючыся на яго адказ у лісце.
08.01.2014 Эксперт: сістэма ізаляцыі непаўналетніх правапарушальнікаў патрабуе пільнай увагі
У рамках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Беларусі юрыст Павел Сапелка звяртае ўвагу на ўмовы ў спецыяльных вучэбна- і лячэбна-выхаваўчых установах і прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх.
08.01.2014 51 год Аўтуховічу: «Калі ня ведаў няволі, ня ў поўнай ступені разумееш, што такое свабода»
7 студзеня палітвязьню Міколу Аўтуховічу споўніўся 51 год. Апошнія два гады ён сустракае свой дзень народзінаў у цокальнай камэры гарадзенскай «крытай» турмы.
06.01.2014 Жонка Аўтуховіча: Мужа правакуюць на парушэньні
З палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам у гарадзенскай турме пабачылася ягоная жонка Алена. «Спатканьне доўжылася 2 гадзіны, гаварылі праз тэлефон, бачыліся праз шкло», — паведаміла яна карэспандэнту "Свабоды".
04.01.2014 Парфянкова трымаюць у Жодзіне
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў перасыльным пункце ў жодзінскай калёніі, адкуль яго маюць перавезьці ў калёнію ў Горках.
04.01.2014 Цэнзура не прапусьціла ліст Статкевіча пра Майдан
Мікалай Статкевіч напісаў свайму брату, які жыве ва Ўкраіне, ліст пра Майдан і стасункі Ўкраіны з Расеяй, але гэты ліст з турмы ў Магілёве, дзе трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта, гэтак і не выйшаў.
04.01.2014 Маці Эдуарда Лобава: Атрымала падарунак — пачула голас сына з калёніі
Палітвязень Эдуард Лобаў на каталіцкія Каляды змог патэлефанаваць дамоў пасьля працяглага маўчаньня.
27.12.2013 Вязьняў у Беларусі стала меней, але абыходжаньне зь імі не палепшылася
Другі раз праваабаронцы з «Плятформы інавэйшн» зрабілі агляд сытуацыі з правамі вязьняў у беларускіх турмах. Такія агляды робяцца на падставе даступнай статыстыкі, неафіцыйных зьвестак зь вязьніц ды іншых крыніц.
24.12.2013 Як зняволеныя жывуць "на грошы падаткаплацельшчыкаў": "жыроўка" з магілёўскай ПК-15
Мінчанка Людміла Кучура атрымала з ДВП МУС даведку пра кошт "камуналкі", якую аплочвае яе муж у ПК-15 Магілёва: «Столькі я плачу за сваю добрую трохпакаёвую кватэру. Акрамя КБП, у яго вылічваюць і за харчаванне, і за вопратку, і за абутак ... "
23.12.2013 Уладзімір Яроменак будзе адбываць прысуд суду ў Баранавічах
Актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія ) Уладзімір Яроменак будзе адбываць пакаранне ў арыштным доме ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Пра гэта яго жонку апавясцілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, паведамляе сайт «Маладога фронту».
16.12.2013 «Пераднавагоднія шмоны» у калёніі Эдуарда Лобава
У івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне маладафронтавец Эдуард Лобаў, пачаўся пэрыяд, які вязьні называюць «пераднавагоднім шмонам».
12.12.2013 Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча
З надыходам маразоў у камеры палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча раптам сапсаваліся батарэі ацяплення. Цяпло адсутнічае ўжо больш за 4 дні як у камеры палітыка, так і ў дзвюх суседніх. Статкевіч адбывае пакаранне ў турме №4 у Магілёве. Пра камунальныя метады ўздзеяння на палітзняволенага даведалася жонка палітыка Марына Адамовіч:
10.12.2013 Правялі эксгумацыю цела Ігара Пцічкіна, які памёр у мінскім СІЗА
Эксгумацыю правялі 4 снежня, паведамілі родныя Ігара Пцічкіна. Цяпер месяц трэба чакаць вынікаў паўторнага ўскрыцця цела.
06.12.2013 Палітвязень Мікалай Дзядок амаль тыдзень як патрапіў у шпіталь
Палітвязень Мікалай Дзядок патрапіў у рэспубліканскі турэмны шпіталь у Жодзіне. Ён быў пераведзены туды з Магілёўскай турмы 30 лістапада па прычыне хваробы страўніка. Пра гэта Рацыі паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:










