Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
24.03.2015 Мікалай Дзядок: «Я хачу стаць апошнім асуджаным па артыкуле 411 КК»
Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе адкрыты ліст Мікалая Дзядка, у якім палітвязень звяртае ўвагу на грубыя парушэнні правоў чалавека, што знаходзіцца ў зняволенні, недахопы і перажыткі «папраўчых» устаноў, а таксама на несправядлівае пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.
19.03.2015 МЗС: “Скаргі зняволеных старанна разглядаюцца”. Толькі вынік – нулявы
Апублікаваны Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду, падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Пытанням, якія раней вывучаліся ў ходзе маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання, які праводзіць ПЦ "Вясна", у дакладзе прысвечана некалькі пунктаў, якія параўноўваюцца на адпаведнасць рэчаіснасці з дакладам дзяржавы.
02.03.2015 Зняволеным на “хіміі” ў Купліне паднялі аплаты
Зняволеныя спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну сёлета павінны будуць плаціць за ложка-месца амаль 300 тысяч рублёў у месяц. Раней гэта сума была ўтрая меншай.
28.02.2015 Аляксандар Францкевіч: Не зайздрошчу тым, хто зараз трапіць на Акрэсьціна
З турмы на Акрэсьціна пасьля 25 дзён арышту выйшаў на волю былы палітвязень Аляксандар Францкевіч, які быў пакараны нібыта за брыдкаслоўе і непадпарадкаваньне.
24.02.2015 Юры Рубцоў пачаў цяжбу за адмену прымусовай працы для асуджаных
Палітвязень Юры Рубцоў праз раённы суд у Пружанах пачаў стратэгічную цяжбу за адмену Правіл унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, якія прадугледжваюць абавязковую працу для асуджаных па любому накіраванню адміністрацыі.
19.02.2015 У Азербайджане працягнута дасудовае ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Лэйлы Юнус
Суд вырашыў працягнуць тэрмін папярэдняга ўтрымання пад вартай спн. Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі (IPD) і сябра Генеральнай Асамблеі OMCT, да 28 ліпеня 2015 г., нягледзячы на яе стан здароўя.
17.02.2015 Алесь Бяляцкі: Турэмная сыстэма прагніла наскрозь, а рэфармаваць яе няма палітычнай волі
Былы палітвязень Алесь Бяляцкі крытычна паставіўся да высноваў сваіх калегаў з арганізацыі «Плятформа інавэйшн», якія апошнія месяцы «інспэктавалі» беларускія калёніі і сьледчыя ізалятары.
11.02.2015 Судмедэксперты сталі асцярожнічаць у справе аб гібелі затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ
Судова-медыцынская экспертная камісія не стала ў чарговы раз «дапускаць», што затрыманы Аляксандр Акуліч мог сам сабе прычыніць шматлікія цялесныя пашкоджанні, зафіксаваныя пры даследаванні трупа.
11.02.2015 Як сядзяць у польскіх турмах?
Польскі вязень можа зарабляць $ 500, вучыцца і працаваць валанцёрам. Журналіст «Белсату» пабываў у двух польскіх вязніцах і даведаўся, у якіх умовах адбываюць пакаранні асуджаныя ў суседняй краіне.
09.02.2015 Праблема рэсацыялізацыі асуджаных: асноўныя аспекты, прынцыпы, стандарты
Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка аналізуе становішча спраў у месцах пазбаўлення волі Беларусі ў святле міжнародных стандартаў і сусветнай практыкі працы з асуджанымі.
05.02.2015 Умовы ўтрымання ў спецкамендатуры правакуюць парушэнні распарадку
У спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна прытрымлівацца распарадку дня зняволеным вельмі цяжка і ўдаецца не ўсім. Так, згодна з распарадкам дня, на сняданак даецца паўгадзіны: з 7 да 7.30 раніцы, і за 30 хвілін 100 чалавек павінны сабе прыгатаваць сабе ежу на 6 плітках.
02.02.2015 Палітвязень Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне
Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку.
29.01.2015 Разбірацца з патрабаваннямі Юрыя Рубцова прыехаў памочнік пракурора Пружанскага раёна
Па словах памочніка пракурора А. Хвалько, ён лічыў, што палітвязень Юрый Рубцоў пачаў галадоўку з-за ціску адміністрацыі камендатуры. Палітзняволены Рубцоў, у сваю чаргу, выклаў яму свае патрабаванні. Юрый Рубцоў лічыць прыніжаючым чалавечую годнасць і прыборку вязнямі ў пакоях супрацоўнікаў камендатуры.
28.01.2015 Максім Вінярскі спыніў сухую галадоўку
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі спыніў сухую галадоўку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, пра якую абвесціў некалькі дзён таму.
22.01.2015 Праваабаронцы патрабуюць спынення крымінальнага пераследу палітвязня Мікалая Дзядка і яго вызвалення
FIDH, ПЦ "Вясна" і БХК выказваюць глыбокую заклапочанасць у сувязі з сур’ёзнымі пагрозамі для жыцця і здароўя Мікалая Дзядка і падкрэсліваюць, што ўся адказнасць за яго бяспеку і абарону ляжыць на адміністрацыі турмы № 4 г. Магілёва і кіраўніцтве Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.










