Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
27.04.2015 Паўгады за кратамі ў Гомельскім СІЗА
Ізалятары часовага ўтрымання, следчыя ізалятары, турмы, зоны - месцы найбольш закрытыя для грамадскага кантролю. Туды вельмі неахвотна пускаюць журналістаў ды праваабаронцаў. У пенітэнцыярных установах, між тым, пануюць старыя правілы, прынятыя яшчэ за часамі Сталіна, ня рэдкі выпадкі парушэння правоў чалавека.
24.04.2015 МУС робіць спатканні з сваякамі сродкам уціхамірвання зняволеных
З прыняццем новых нормаў і скарачэннем часу на кантакты зняволеных з сваякамі, насуперак меркаванню міністра ўнутраных спраў Беларусі, немінуча нівелюецца выхаваўчая функцыя пенітэнцыярных установаў, лічыць эксперт.
19.04.2015 Арцём Пракапенка атрымаў адмову ў памілаванні
17 красавіка 2015 г. Арцём Пракапенка патэлефанаваў родным з магілёўскай калоніі і паведаміў, што яму паказалі адказ камісіі аб памілаванні, дзе ўтрымлівалася адмова ў прашэнні без тлумачэння прычын.
14.04.2015 Міколу Статкевіча чакае новы суд
«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, жонка палітвязня.
13.04.2015 Палітвязня Юрыя Рубцова з хіміі пераводзяць у CІЗА у Баранавічы
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка будзе дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.
10.04.2015 Касацыйную скаргу палітвязня Дзядка разгледзяць 30 красавіка
Разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Мікалая Дзядка адбудзецца ў 10 гадзін 30 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.
07.04.2015 Алег Гулак: Унутраная бяспека ўладамі разумеецца як захаванне кантролю над усім, што тут адбываецца і гэта робіцца жорскім шляхам (відэа)
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак выказаў меркаваньне, што ўзмацненьне ціску на Мікалая Статкевіча можа быць звязана са спробай прымусіць яго напісаць прашэньне аб памілаваньні.
07.04.2015 Рубцоў абвясьціў галадоўку і адмовіўся размаўляць са сьледчымі
Палітвязень Юры Рубцоў пратэстуе супраць новай крымінальнай справы, заведзенай на яго. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі за нібыта ўхіленьне ад адбыцьця ранейшага пакараньня на «хіміі».
03.04.2015 Валянцін Стэфановіч: Устойлівыя сувязі са сваякамі спрыяюць выпраўленню злачынцаў
Для асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, спатканні з блізкімі сваякамі і чальцамі сям’і плануецца скараціць з трох да двух гадзін. Адпаведная мера прадугледжана папраўкамі ў закон „Аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартай», якія былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.
02.04.2015 Чаму ў ізалятарах часовага ўтрымання гінуць людзі?
У звароце да Міністра ўнутраных спраў Беларусі юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка просіць прывесці ведамасныя пастановы ў адпаведнасць з Законам “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.
02.04.2015 Светлагорскі следчы ва ўпор не бачыць самаўпраўнасці мясцовай міліцыі
Міліцыянт Сцешанко ж забыўся, як доўга і куды біў ахопленага агоніяй арыштаванага, але выдаў: не хапіла часу выклікаць «хуткую» чалавеку, які памірае, быў заняты не толькі ўтрымліваннем Акуліча, але і праверкай камераў.
31.03.2015 Мікалай Статкевіч адмовіўся ад так званай працы па самаабслугоўванню
Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі №17 у Шклове, напісаў заяву ў адміністрацыю калоніі з адмовай ад так званай працы па самаабслугоўванню, паколькі лічыць яе незаконнай.
25.03.2015 Асуджаны Кучура - пракурору Магілёва: «Майце мужнасць...»
Пётр Кучура патрабуе пракурорскага рэагавання ў адрас Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта за несвоечасова распачатую праверку па факце атручвання яго хлоркай ў ПК-15, што робіць немагчымым пакаранне вінаватых асобаў.
24.03.2015 Алесь Бяляцкі: Адкрыты ліст палітвязьня Мікалая Дзядка расплюшчвае вочы на страшную праўду
Кіраўнік ПЦ “Вясна” на сваёй публічнай старонцы ў Facebook пракаментаваў апублікаваны сёньня зварот Мікалая Дзядка да “ўсіх, для каго словы «справядлівасьць», «гуманізм» і «чалавечая годнасьць» не пусты гук”. Апісаныя ім злоўжываньні адміністрацыі праваабаронца лічыць сапраўднымі катаваньнямі зьняволенага ў турме.
24.03.2015 Ільготы правакатарам, ад’ютанты забойцам — Статкевіч пра парадкі ў калёніі
Мікалай Статкевіч апісаў сыстэму ціску на палітвязьняў праз падзел зьняволеных.










