Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
05.06.2015 13 аргументаў супраць таго, што ў калоніях цяпер «амаль як у арміі»
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе праблемы, з якімі сутыкаюцца ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі з постсавецкай і еўрапейскай практыкай і прыводзіць 13 аргументаў супраць таго, што ў беларускіх калоніях цяпер «амаль як у арміі».
29.05.2015 Алесь Бяляцкі: Па сабе ведаю, як салідарнасць дапамагае ў цяжкія дні (відэа)
Кіраўнік ПЦ “Вясна”, былы палітвязень у “Гарачым каментары” на тэлеканале “Белсат” – пра сітуацыю з сённяшнімі палітвязнямі Беларусі.
28.05.2015 Павел Сапелка: Суды ў месцах пазбаўлення волі фактычна праходзяць у закрытым рэжыме, паколькі патрапіць на іх немагчыма
Начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакарання па Магілёўскай вобласці паведамляе юрысту, што фактаў неправамоцных дзеянняў з боку адміністрацыі Папраўчай калоніі №17 у ходзе праверкі не выяўлена.
27.05.2015 Працяглы час няма звестак пра Ігара Аліневіча
Працяглы час няма звестак пра палітзняволенага Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі „Віцьба -3″. Апошні раз ён патэлефанаваў напачатку траўня і паведаміў, што 10 дзён знаходзіўся у штрафным ізалятары.
27.05.2015 За два тыдні ў калоніі Мікалай Дзядок атрымаў чатыры спагнанні і двойчы патрапіў у ШІЗА
Раніцай 20 мая палітзняволены нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук і быў змешчаны ў медcанчастку. Пасля аказання першай медычнай дапамогі яго ізноў накіравалі ў штрафны ізалятар.
19.05.2015 Леанід Кулакоў: Я называў гэта "камерай катаванняў"
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Смалявічскім ізалятары часовага ўтрымання, дзе правёў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
18.05.2015 «Памятаю кожную хвіліну кожнага спатканьня»
МУС Беларусі прапануе ў выхаваўчых мэтах скараціць працягласьць кароткага спатканьня да дзьвюх гадзінаў. Што ёсьць для вязьня такі кароткі кантакт з роднымі, тым больш калі гэта, як на турэмным рэжыме, усяго адна-дзьве сустрэчы ў год праз тэлефон, шкло ды ў прысутнасьці кантралёраў?
15.05.2015 Замест калоній - выхаваўчыя цэнтры
Пад час учорашняга выязного паседжання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якое адбылося ў папраўчай калоніі № 14, начальнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка паведаміў, што ў Беларусі плануецца замест дзіцячых калоній cтварыць выхаваўчыя цэнтры.
14.05.2015 Жонка Мікалая Статкевіча атрымала першы ліст з Магілёўскай турмы №4
Марына Адамовіч, жонка палітычнага зняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа першы ліст з Магілёўскай турмы №4.
13.05.2015 Юрый Рубцоў працягвае галадоўку і рыхтуецца да суду
Палітвязень Юрый Рубцоў, нягледзячы на ўгаворы медыкаў, працягвае галадоўку ў Баранавіцкім следчым ізалятары.
13.05.2015 Мікалай Дзядок будзе адбываць пакаранне ў калоніі ў Горках
“Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцця пакарання - у калонію ПК-9, для асоб, якія раней адбывалі пакаранне. Пісаць можна па адрасе: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. Карантын”, - паведамляе “Анархічны Чорны Крыж”.
11.05.2015 Уладзімір Лемеш абскардзіць адмову ў кампенсацыі маральнай шкоды
Як вынікае з мацівіровачнай часткі судовага рашэння, апраўдальнага вердыкту аб невінаватасці маладзёна ў вынесеным яму раней пакаранні па адміністрацыйнай справе недастаткова для прызнання дзеянняў салігорскіх міліцыянтаў незаконнымі і, адпаведна, для кампенсацыі маральнай шкоды.
07.05.2015 Мікалая Статкевіча этапавалі ў турму №4 у Магілёве
На сайце statkevich.org з’явілася інфармацыя аб пераводзе згодна судовага рашэння Шклоўскага раённага суда зняволенага палітвязня Мікалая Статкевіча ў турму №4 г. Магілёва.
04.05.2015 Дэпартамент выканання пакаранняў: фактаў перадузятага стаўлення да асуджанага М. Статкевіча не ўстаноўлена
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот, накіраваны «Цэнтрам прававой трансфармацыі» і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", адносна фактаў прадузятага стаўлення з боку адміністрацыі Шклоўскай папраўчай калоніі № 17 у дачыненні да Мікалая Статкевіча.
30.04.2015 Праваабаронцу адмовілі ў магчымасці наведаць папраўчыя ўстановы, ЛПП і СІЗА
Леанід Свецік хацеў напісаць шэраг артыкулаў пра ўмовы ўтрымання асобаў, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, ЛПП і СІЗА Віцебскай вобласці. Ён адправіў больш за дзясятак запытаў у гэтыя структуры, каб яму дазволілі наведаць іх. Але ніводная просьба задаволеная не была.










