Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
17.11.2015 Леанід Кулакоў: “Навошта Беларусі патрэбна такая структура, як пракуратура, ад якой карысьці – нуль".
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў, які скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў Смалявіцкім ІЧУ, дзе ён адбываў адміністратыўны арышт, атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру гэтага раёна.
16.11.2015 Вынікі праверкі: Умовы ўтрымання ў Барысаўскім ІЧУ нездавальняючыя, але “грошай на рамонт няма”
Зміцер Хведарук, адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога затрымалі 12 кастрычніка на матчы ў Барысаве і пратрымалі амаль суткі у Барысаўскім РАУСе, паскардзіўся на ўмовы ўтрымання ў мясцовым ІЧУ.
06.11.2015 Вілейскі ІЧУ - двухразовае харчаванне і холад
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» працягвае маніторынг умоў утрымання і абыходжання з адміністрацыйна затрыманымі і асобамі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, у ізалятарах часовага ўтрымання.
05.11.2015 Ігар Аліневіч: Турма – не нагода, каб здавацца і адракацца ад сябе
Былы палітвязень Ігар АЛІНЕВІЧ распавядае сайту palitviazni.info пра фарміраванне свайго светапогляду і тое, як стаў анархістам, пра сваю крымінальную справу, жыццё за кратамі і пасля вызвалення.
05.11.2015 Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў карантыне папраўчай калёніі
Пасьля разгляду касацыйнай скаргі і ўступленьня прысуду ў законную сілу віцебскі актывіст Міхаіл Жамчужны апынуўся ў карантыне ў папраўчай калёніі №14 у пасёлку Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.
02.11.2015 Прэвентыўны нагляд ў дачыненні да Паўла Вінаградава спынены
Суд Бярэзінскага раёна 2 лістапада прыняў рашэнне аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава. Пра гэта праваабаронцам паведаміў сам актывіст.
27.10.2015 Актывіст дамогся частковага паляпшэння ўмоў утрымання ў ІЧУ Смалявіцага і Мінскага раёнаў
Упраўленне наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС, па выніках праверкі скаргі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Смалявіцага і Мінскага раёнаў даслала афіцыйны адказ.
23.10.2015 Яўген Васьковіч: “У зняволенні мне дапамагала ўвага звонку” (відэа)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае серыю інтэрв’ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі, і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вам сведчанні ад Яўгена Васьковіча.
15.10.2015 Ігар Аліневіч: Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы (відэа)
ПЦ "Вясна" правёў інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Наступныя сведчанні ад Ігара Аліневіча.
10.10.2015 Суд не працягнуў нагляд Паўлу Вінаградаву
9 кастрычніка суд Бярэзінскага раёну адхіліў прадстаўленьне Бярэзінскага РАУС аб працягу прэвэнтыўнага нагляду над актывістам Паўлам Вінаградавым.
07.10.2015 Юрый Рубцоў: Людзей у СІЗА трымаюць фактычна не ў камерах, а ў прыбіральнях (відэа)
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены імі за кратамі і пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вашай увазе сведчанні Юрыя Рубцова.
29.09.2015 Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа)
ПЦ "Вясна" правёў інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра праблемы, з якімі яны сутыкнуліся за кратамі. Першыя сведчанні - ад Мікалая Дзядка.
21.09.2015 Як выжыць у беларускай турме: псіхалігічныя парады ад Яўгена Васьковіча
Самы малады палітвязень Яўген Васьковіч за час знаходжання за кратамі па-свойму асэнсаваў турмныя пастулаты «Не вер, не бойся, не прасі» і падзяліўся жыццёвымі парадамі, заснаванымі на турэмным досведзе, з сайтам palitviazni.info.
11.09.2015 Асуджаны з Мазыра: "У нас на хіміі ствараюць парадкі як на зоне"
Асуджаныя папраўчай установы № 20, якія знаходзіцца ў Мазыры, звярнуліся з калектыўнай скаргай ў Дэпартамент па выкананню пакаранняў пры МУС РБ. Свае подпісы паставілі 80 чалавек.
08.09.2015 Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына (аўдыё)
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы ў 2013 годзе, доўгі час спрабуе высветліць акалічнасці смерці сына і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асобаў, павінных у гэтай трагедыі.










