Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
11.01.2016 «Матчын Рух 328» звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Падставай звароту стаў выпадак у турме №8 горада Жодзіна, дзе адбываючы тэрмін зняволення дваццацігадовы Ягор Пратасеня ажыццявіў спробу самагубства.
05.01.2016 Суд самаўхіліўся ад прадастаўлення інфармацыі пра ўмовы ўтрымання
Праваабаронца Вікторыя Фёдарава абскарджвае ў судовым парадку адказы раённых аддзелаў унутраных спраў РАУС, якія адмовіліся даць ёй інфармацыю аб бытавым забеспячэнні ІЧУ
01.01.2016 Бабруйск: сын блогера Жалнова скардзіцца на ўмовы працы, за гэта яго збіраюцца пакараць
Аляксей Мілюкоў, сын бабруйскага блогера Алега Жалнова, пад пагрозай чарговага пакарання. З верасня Аляксей адбывае "хімію" ў Наваполацку, дзе працуе дворнікам ў ЛПП №8.
23.12.2015 “Кнуты і пернікі” лячэбна-працоўных прафілакторыяў
Некалькі дзён таму сведчаннямі пра ўмовы ўтрымання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі з праваабаронцамі падзяліўся актывіст Зміцер Паліенка, які па рашэнні суда правёў там 1 год.
17.12.2015 «Асноўнае лекаваньне — праца і рамонкавая гарбата»: The Guardian пра беларускія ЛПП
«Дзіўны гібрыд рэабілітацыйнага цэнтру і турмы, беларускі лекавальна-працоўны прафілякторый для алькаголікаў і нарказалежных — гэта частка праграмы савецкай эры, якую дагэтуль выкарыстоўваюць.
16.12.2015 Тэрмін утрымання пад вартай Шабнам Худайдодавай працягнуты яшчэ на 2 месяцы
Таджыкскай актывістцы Шабнам Худайдодавай у чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай у Берасцейскім СІЗА. Шабнам ужо шэсць месяцаў чакае рашэння па атрыманні статуса бежанца.
10.12.2015 Павел Сапелка: Практыкі накіравання зняволеных у грамадзянскія медыцынскія ўстановы амаль няма
Чым вопыт палітвязняў і іх актыўнасць могуць быць патрэбныя для іншых; якія праблемы не страцілі свайго значэння і пасля іх вызвалення?
08.12.2015 Шабнам Худайдодава ў Берасцейскім СІЗА змагаецца за свае правы
Тэрмін утрымання пад вартай актывісткі з Таджыкістану Шабнам Худойдодавай у Берасцейскім СІЗА працягнуты да 13 снежня.
04.12.2015 Судовыя разбіральніцтвы ў справе аб смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ зайшлі ў тупік
Нягледзячы на тое, што суддзі адмяняюць адну за другой пастановы Светлагорскага РАСК, у цэлым яны падтрымліваюць кірунак, у якім ідзе следства, не прыслухоўваючыся да неабвержных аргументаў праваабаронцаў.
30.11.2015 Дэпартаменту выканання пакаранняў трэба нагадаць пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот ПЦ “Вясна” па пытанні ўмоваў утрымання ў зняволенні Андрэя Бандарэнкі. Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.
30.11.2015 "Усе мае кніжкі былі напісаныя на тумбачцы ці на працы". Бяляцкі распавёў пра гады зняволення
Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў пра свой трохгадовы турэмны досвед. Кнігу ўспамінаў ён плануе выдаць у наступным годзе.
26.11.2015 Алесь Бяляцкі падзеліцца турэмным досведам на сустрэчы з моладдзю
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых на сустрэчу з кіраўніком арганізацыі Алесем Бяляцкім 27 лістапада ў Арт-Сядзібу (г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, пакой 430 (гандлёвы цэнтр “Маскоўска-Венскі”). Пачатак а 19-й.
24.11.2015 Закрытыя медустановы: лячэнне або гвалт?
У Беларусі суды ў год разглядаюць каля 700 спраў пра прымусовую шпіталізацыю і лячэнне грамадзянаў, 90% заяваў па якіх задавальняюць. Між тым, пацыенты закрытых устаноў скардзяцца праваабаронцам на жорсткае абыходжанне.
19.11.2015 МУС спыніла перапіску з Леанідам Кулаковым па факце жудасных умоў утрымання ў ІЧУ
У адказе, які Кулакоў атрымаў 16 лістапада з МУС Беларусі паведамляецца, што “ў ходзе вывучэння матэрыялаў праверак па зваротах, накіраваных ў УУС Мінскага аблвыканкама і МУС Беларусі, устаноўлена, што “парушэння законнасці з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не выяўлена".
17.11.2015 “Вясна”: цкаванне Андрэя Бандарэнкі ў калоніі звязанае з ягонай папярэдняй праваабарончай дзейнасцю
Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна” да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па пытанні умоваў утрымання ў зняволенні былога кіраўніка «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.










