Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня

Абвінавачаны па «справе 17» быў пераведзены ў «прэс-камеру» і ўскрыў вены пасля пагрозаў

01.04.2016 Абвінавачаны па «справе 17» быў пераведзены ў «прэс-камеру» і ўскрыў вены пасля пагрозаў

Канстанцін Вілюга па мянушцы «Кот», абвінавачаны ў стварэнні найбуйнейшай у Беларусі злачыннай арганізацыі, якая займалася распаўсюджваннем спайсаў, зрабіў гучную заяву ў судзе.

Памёр Ягор Пратасеня, які на пачатку году зрабіў спробу самагубства ў жодзінскай турме

30.03.2016 Памёр Ягор Пратасеня, які на пачатку году зрабіў спробу самагубства ў жодзінскай турме

Хлопец памёр а 14 гадзіне ў Салігорску, у сваёй кватэры. Тры тыдні таму маці Сьвятлана забрала яго з салігорскага шпіталя і глядзела яго сама, але ў апошнія дні ягоны стан пачаў пагаршацца.

Смерць у Жодзінскай турме: выпадковасць ці халатнасць персаналу?

21.03.2016 Смерць у Жодзінскай турме: выпадковасць ці халатнасць персаналу?

Жыхарка Мінска Марына Георгіеўна Багданава звярнулася па дапамогу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” са спадзяваннем дамагчыся пакарання медыцынскіх работнікаў Жодзінскай турмы №8, у якой нядаўна памёр яе сын. Маці лічыць, што медыкі неналежна выканалі свае прафесійныя абавязкі.

Брат асуджанага да смерці Сяргея Хмялеўскага скардзіцца на прэсінг

03.03.2016 Брат асуджанага да смерці Сяргея Хмялеўскага скардзіцца на прэсінг

Аляксей Хмялеўскі паведамляе, што зведвае невыносны прэсінг у Навасадскай ПК-14, які распачаўся пасля таго, як стала вядома пра вынясенне смяротнага прысуду яго роднаму брату.

Апублікавана справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі

02.03.2016 Апублікавана справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі

Эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы Павел Сапелка адзначае, што ў 2015 годзе ў месцах прымусовага ўтрымання ў асноўным захавалася ранейшае становішча і тыя сур'ёзныя недахопы ў заканадаўстве, з якімі праваабаронцы звязвалі магчымасць беспакараных парушэнняў правоў зняволеных, не ліквідаваныя.

Шабнам Худайдодаву выпусцілі з СІЗА

22.02.2016 Шабнам Худайдодаву выпусцілі з СІЗА

Як стала вядома праваабаронцам з "Вясны", сёння актывістку з Таджыкістана Шабнам Худайдодаву выпусцілі з СІЗА г. Брэста.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка зьмешчаны ў адзіночную камэру

22.02.2016 Праваабаронца Андрэй Бандарэнка зьмешчаны ў адзіночную камэру

Турэмныя службы магілёўскай турмы сказалі, нібыта за тое, што ён пісаў за шмат лістоў.

 Ягора Пратасеню вызвалілі з турмы па стане здароўя

19.02.2016 Ягора Пратасеню вызвалілі з турмы па стане здароўя

19 лютага Менскі абласны суд разгледзеў скаргу адваката жыхара Салігорска Ягора Пратасені, які быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на 14 гадоў зняволення.

Стварэнне асобнай калоніі з невыноснымі ўмовамі ўтрымання супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага і нацыянальнага права

17.02.2016 Стварэнне асобнай калоніі з невыноснымі ўмовамі ўтрымання супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага і нацыянальнага права

У пачатку снежня 2014 года прэзідэнт Беларусі заявіў, што неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за распаўсюд наркотыкаў і стварыць для наркагандляроў спецыяльныя калоніі з максімальна жорсткімі ўмовамі.

Мікалай Аўтуховіч: 8 лютага мяне арыштавалі, і 8 лютага я стану вольным

05.02.2016 Мікалай Аўтуховіч: 8 лютага мяне арыштавалі, і 8 лютага я стану вольным

Спынены прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам. “У мяне да апошняга былі сумненні, што нагляд здымуць”, – распавёў ён сайту palitviazni.info.

Маці вязьня, які спрабаваў зрабіць суіцыд, зноў не пусьцілі адведаць сына

21.01.2016 Маці вязьня, які спрабаваў зрабіць суіцыд, зноў не пусьцілі адведаць сына

Сьвятлану Пратасеню зноў не пусьцілі ў шпіталь да сына, які ляжыць у коме пасьля спробы суіцыду ў Жодзінскай турме

Прывезьлі ў коме ў кайданках, рукі падрапаныя — маці ўпершыню ўбачыла сына пасьля спробы самагубства ў турме

13.01.2016 Прывезьлі ў коме ў кайданках, рукі падрапаныя — маці ўпершыню ўбачыла сына пасьля спробы самагубства ў турме

Сьвятлана Пратасеня ўбачыла сына, які дзявяты дзень ляжыць у коме ў жодзінскім шпіталі. Гэта было першае спатканьне маці з сынам пасьля ягонай спробы суіцыду ў турме Жодзіна.

Кампенсацыі за вытворчую траўму асуджаны дамагаецца пяты год

13.01.2016 Кампенсацыі за вытворчую траўму асуджаны дамагаецца пяты год

У студзені 2011 года асуджаны Андрэй Князькоў атрымаў траўму на вытворчасці ў Магілёўскай калоніі, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Пасля гэтага ён некалькі гадоў дамагаўся права атрымаць матэрыяльную кампенсацыю.

Маці Ягора Пратасені не дазваляюць сустрэцца з сынам

12.01.2016 Маці Ягора Пратасені не дазваляюць сустрэцца з сынам

Начальнік жодзінскай турмы №8 адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з асуджаным сынам Ягорам, які пасля спробы самагубства знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім шпіталі.

Ягор Пратасеня здзейсніў суіцыд у знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў

11.01.2016 Ягор Пратасеня здзейсніў суіцыд у знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня звярнулася прадстаўніца грамадскай ініцыятывы "Матчын Рух 328" Ларыса Жыгар, якая паведаміла пра факт суіцыду 5 студзеня 20-гадовага хлопца ў турме Жодзіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства