Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
02.11.2016 Чарговая смерць ў Жодзінскай турме: незразумелая хвароба ці брутальнае збіццё?
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя некаторыя акалічнасці раптоўнай смерці ў Жодзінскай турме №8 жыхара Слуцкага раёна Ігара Барбашынскага.
31.10.2016 Міхаіл Жамчужны – злосны парушальнік рэжыму ўтрымання
Палітвязень і заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны атрымаў статус злоснага парушальніка рэжыму ўтрымання ў калоніі.
24.10.2016 Зміцер Паліенка: Мне яшчэ да акцыі сказалі: “Круці адсюль педалі!.."
Пасля вызвалення раварыст Зміцер Паліенка распавёў сайту palitviazni.info пра сваю крымінальную справу, умовы ўтрымання ў СІЗА і зробленыя ўрокі з гэтай гісторыі.
21.10.2016 Фельчар СІЗА асуджаны на тры гады за смерць Ігара Пцічкіна
Суд Маскоўскага раёна Мінска паставіў кропку ў крымінальнай справе па факце гібелі ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна.
20.10.2016 Магілёўскі суд не задаволіў скаргу Андрэя Бандарэнкі на спагнанне ў бабруйскай калоніі
Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2015 года адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе Андрэй Бандарэнка сядзеў на той момант, аб’явіла яму вымову за адмову наведаць сталовую падчас абеду.
19.10.2016 Праваабаронца: У магілёўскім ЛПП галадаюць людзі
Уладзімір Краўчанка паведаміў сайту mspring.online аб складанай сітуацыі ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №7.
19.10.2016 СК узбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Жодзінскай турме Алега Багданава
Амаль восем месяцаў спатрэбілася жыхарцы Мінска Марыне Багданавай, каб дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы па факце смерці яе сына Алега ў Жодзінскай турме №8. Раніцай 29 студзеня 2016 года, знаходзячыся ў ізалятары турэмнай бальніцы, Алег Багданаў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.
14.10.2016 У Гомелі СК зноў адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з сэксуальнымі дамаганнямі да непаўнагадовага ў СІЗА-3
Тое, што 17-гадовы Віталь Г. мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця, не прымусіла следчую Людмілу Панамарышкіну, якая праводзіла праверку, распачаць неабходныя дзеянні для забеспячэння яго законных правоў і інтарэсаў.
14.10.2016 Дзмітрый Паліенка апярэдзіў свой ліст на волю
14 кастрычніка, калі Дзмітрый Паліенка па рашэнні суда ўжо быў вызвалены з-пад варты, праваабаронца "Вясны" Наста Лойка атрымала ад яго ліст.
06.10.2016 Прыёмная маці не можа дамагчыся якаснай праверкі па факце гвалту над сынам у СІЗА
Прыёмная маці Марына К. звярнулася са скаргай да начальніка Гомельскага гарадскога Следчага камітэта Аркадзя Траццякова, у якой указала на наўмыснае зацягванне следчай Людмілай Панамарышкінай праверкі па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характара ў СІЗА-3 у дачыненні да яе непаўнагадовага сына Віталя Г., а таксама паведаміла, што следчая аказвае на яе ціск.
04.10.2016 Начальнікі ІЧУ самі вырашаюць, каму атрымаць перадачы, а каму пачакаць
Новыя правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя ў кастрычніку 2015 года і закліканыя палепшыць становішча арыштаваных асоб, выклікаюць шмат пытанняў, паведамляюць "Праваабаронцы супраць катаванняў".
03.10.2016 Жанна Пцічкіна: “Што адкажа Крылоў на меркаванні іншых дактароў?”
У сераду, 5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна працягнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт 162 Крымінальнага кодэкса за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА Аляксандрам Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента - жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.
30.09.2016 Маці Ігара Барбашынскага хоча даведацца, хто вінаваты ў смерці яе сына
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася па дапамогу маці Ігара Барбашынскага, які раптоўна памёр 20 верасня ў Жодзінскай турме №8.
20.09.2016 «Міліцыянты і турма з’елі майго сына»
У Жодзінскай турме №8 20 верасня раптоўна памёр случчанін Ігар Барбашынскі, справу якога аб злосным непадпарадкаванні міліцыянтам пры выкананні службовых абавязкаў, у супраціве і збіцці супрацоўнікаў РАУС другі месяц разглядае суд Слуцкага раёна.
16.09.2016 ДВП ухіліўся ад адказу наконт суіцыдаў у калоніі ў Навасадах. На чарзе пракуратура
Асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў ПК-14, сцвярджаюць аб учыненых за кароткі прамежак часу чатырох самагубствах і дзвюх спробах самагубства ў атрадзе 18 калоніі. Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць праверкі гэтай інфармацыі.










