Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
23.01.2017 Раману Юргелю вярнулі карэспандэнцыю да Андрэя Бандарэнкі
Гарадзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель вядзе перапіску з зняволеным праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
23.01.2017 Чарговая смерць у калоніі: хто вінаваты?
«Беларускі дакументацыйны цэнтр» паведамляе пра чарговую смерць зняволенага ў папраўчай калоніі асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае.
20.01.2017 Жанна Пцічкіна дамагаецца кампенсацыі за смерць свайго сына
Маці загінулага ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна падрыхтавала з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” пазоў на кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды.
19.01.2017 Паралізаваны вязень: Тут акціруюць толькі смертнікаў, каму засталося вельмі мала…
Напалову паралізаванага зняволенага пасля менінгіту адпраўляюць з Рэспубліканскага шпіталя назад, у папраўчую калонію №22 “Воўчыя Норы”, дзе ён адбывае пакаранне.
19.01.2017 Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі
Ціск на зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў турме №4 г. Магілёва, працягвае ўзмацняцца. Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеянне з мэтай накладання чарговага спагнання, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.
17.01.2017 Шклоўскі суд пакінуў Андрэя Бандарэнку на прафілактычным уліку
Андрэй Бандарэнка, які зараз адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, 16 студзеня абскардзіў у раённым судзе Шклова пастаноўку на прафілактычны ўлік як асобы, «схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
16.01.2017 Уладзімір Кондрусь: На ўлік у міліцыю я не станавіўся
Фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь, які не так даўно выйшаў на волю, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён займаецца пасля вызвалення.
12.01.2017 Справа Барбашынскага: ці знойдуць следчыя вінаватых у ягонай смерці?
Маці памёрлага ў Жодзінскай турме Ігара Барбашынскага жыхарка Слуцка Галіна Шаравар 11 студзеня была запрошана ў упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці, куды з Жодзінскага СК перадалі крымінальную справу па факце смерці ў турэмнай лякарні яе сына.
09.01.2017 Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?
Крымінальнай справай па факту смерці Ігара Барбашынскага будзе займацца упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці
09.01.2017 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага
На 10 гадзін раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Мінскім абласным судзе па вынесеным спагнанні за нібыта самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі.
09.01.2017 Суддзя, які адмовіўся разглядаць скаргу Андрэя Бандарэнкі, дэпрэміраваны
Старшыня Шклоўскага раённага суда прызнаў, што дзеянні суддзі Волкава з’яўляюцца непапушчальнымі і за парушэнне норм ГПК у адрас Магілёўскага абласнога суда было накіраванае прадстаўленне аб выкарыстанні норм матэрыяльнага ўздзеяння ў адносінах да суддзі.
22.12.2016 Міхаіла Жамчужнага змясцілі ў ПКТ за абскарджванне спагнанняў
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя прычыны пераводу палітвязня Міхаіла Жамчужнага, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, у памяшканне камернага тыпу.
14.12.2016 Жодзіна: узбуджана крымінальная справа супраць турэмных медыкаў
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Турме №8 г. Жодзіна жыхара Слуцка Ігара Барбашынскага.
12.12.2016 Фермера Мікалая Бяльчука вызвалілі з-пад арышту
12 снежня пасля двух месяцаў арышту фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук выйшаў на волю, паведамляе brestspring.com
09.12.2016 Міхаіл Жамчужны: На зімоўку “заехаў” у ПКТ
Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на тры месяцы. Пра гэта ён паведаміў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.










