Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
05.04.2017 Зміцер Крэмянецкі абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў СІЗА №1
Актывіст “Маладога фронту” просіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у пагаршэнні стану яго здароўя, а таксама тых, хто зняважліва адносіўся і ўжываў у дачыненні яго катаванні.
05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)
Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.
04.04.2017 Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца
Заяву праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча з нагоды незаконнага ўтрымання ў ЦІПе грамадзяніна з імем Валерый, які адмаўляўся называць сваё прозвішча, пракуратура Маскоўскага раёна пакінула без разгляду. Тым самым парушыла палажэнні закона «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
28.03.2017 Зварот у пракуратуру: чалавека, які не назваў прозвішча, павінны адпусціць з ЦІПа альбо даставіць у суд
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч звярнуўся ў Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з заявай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яго абурыла інфармацыя аб тым, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ўтрымліваецца мужчына, які адмаўляецца назваць міліцыі сваё прозвішча.
24.03.2017 Суд прызначыў маральную кампенсацыю за смерць Ігара Пцічкіна: маці - 20 000, сястры - 10 000
23 сакавіка ў судзе Заводскага раёна г.Мінска адбыўся разгляд пазову па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды за смерць сына і брата Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА №1 4 жніўня 2013 года.
21.03.2017 "Не ўдаецца дапамагчы кожнаму, чые правы парушаюцца ў няволі, але ўдаецца звярнуць увагу на іх праблемы"
ПЦ "Вясна" прадставіў гадавую "Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь".
21.03.2017 Міхаіл Жамчужны адбыў 5 сутак у ШЫЗА. Паслязаўтра – суд па пераводзе яго ў турму ў адкрытым рэжыме
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў пацверджанне, што з 9 па 14 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны правёў 5 сутак у ШЫЗА папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, дзе ён адбывае пакаранне.
20.03.2017 У ЦІПе перасталі прымаць перадачы для арыштантаў
20 сакавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў дзяжурныя перасталі прымаць перадачы для адміністрацыйна арыштаваных, якія былі затрыманыя пасля "Марша недармаедаў" у Мінску 15 сакавіка і асуджаныя на наступны дзень да арыштаў ад 3 да 15 сутак.
16.03.2017 Касацыйная скарга Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне не задаволеная
16 сакавіка Мінскі абласны суд прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне. Рашэнне прыняла судовая калегія ў складзе суддзяў Казлова, Фраленкавай пад старшынствам суддзі Караткевіч.
15.03.2017 Міхаіл Жамчужны: новае спагнанне. Верагодна, палітвязень зараз знаходзіцца ў ШЫЗА
З ліста палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага, які ён даслаў праваабаронцы Таццяне Рэвяка, стала вядома, што праз 30 хвілін пасля ягонага вызвалення з ПКТ папраўчай калоніі №14, якое адбылося 28 лютага, яму было вынесена чарговае спагнанне.
07.03.2017 У брэсцкім ізалятары адмаўляюцца прымаць перадачу з ежай для затрыманага
Дзяжурная ІЧУ тлумачыць, што прадукты харчавання адміністрацыйна асуджаны зможа атрымаць толькі пасля таго, як будзе аплочана яго ўтрыманне ў ізалятары.
03.03.2017 Гвалт у Гомельскім СІЗА: ці прыме суд да ўвагі рашэнні пракуратур?
Прыёмная маці непаўналетняга Віталя Г., які знаходзіцца ў СІЗА-3, атрымала адказы на свае скаргі з пракуратуры г. Гомеля і пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска.
02.03.2017 Суд па пераводзе Міхаіла Жамчужнага ў турму працягнецца 23 сакавіка
Суддзя Яўген Манышаў, разгледзеўшы хадайніцтвы Міхаіла Жамчужнага, прыняў рашэнне перанесці судовае паседжанне на 23 сакавіка, паколькі не ўсе скаргі палітвязня на вынесеныя адміністрацыяй калоніі спагнанні, разгледжаны у судовым парадку.
27.02.2017 “Фарбы паралельнага свету” Мікалая Дзядка заіскрыліся ў Мінску
26 лютага ў прасторы Punkt у Мінску былы палітвязень Мікалай Дзядок прэзентаваў сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету”.
23.02.2017 Магілёўскія суддзі палічылі справядлівымі пяць сутак у ШІЗА для Бандарэнкі
Праваабаронца і былы кіраўнік «Платформы Інавэйшн» працягвае абскарджваць дысцыплінарныя спагнанні ад адміністрацыі магілёўскай турмы №4.










