Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
06.10.2017 Арыштаваны заўзятар абвесціў галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду і ў падтрымку палітвязняў
Футбольны заўзятар з Вялейкі Аляксандр Вянгерскі, які падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал», выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, а пазней быў арыштаваны, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
22.09.2017 Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.
22.09.2017 «Псіхалагічнае катаванне»: Уладзімір Някляеў вызвалены пасля арышту
Палітык і паэт Уладзімір Някляеў 22 верасня выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна ў Менску. Ён быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».
21.09.2017 Справа Акуліча: Што Беларусь адказала КПЧ па факце ягонай смерці пад час арышту?
Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь накіравалі Пярэчанні ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з індывідуальным зваротам Валянціны Акуліч, сын якой гвалтоўна загінуў у Светлагорскім ІЧУ 26 траўня 2012 года.
21.09.2017 Таццяна Рэвяка: Жамчужнага могуць перавесці ў турму
Праваабаронца Таццяна Рэвяка распавядае сайту palitviazni.info пра тое, як “прэсуюць” палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
14.09.2017 Пасля 29 сутак у ШІЗА палітвязень Міхаіл Жамчужны на месяц накіраваны ў ПКТ
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля пераводу ў калонію ў Горках палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо чатыры разы быў змешчаны ў штрафны ізалятар. Пасля выхаду з ШІЗА яму было вынесена чарговае спагнанне – адзін месяц змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу.
05.09.2017 Аляксей Мілюкоў аб’явіў галадоўку праз здзекі ў калоніі
Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” блогер з Бабруйску Алег Жалноў, яго сын Аляксей Мілюкоў (Жалноў), які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, аб’явіў галадоўку.
16.08.2017 Палітвязьня Паліенку пасадзілі ў ШЫЗА на 4 дні за адмову мыць прыбіральню
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
15.08.2017 У камэры на Валадарцы, дзе ўтрымліваецца Ігар Комлік, 16 чалавек
Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца.
10.08.2017 З пачатку жніўня Міхаіл Жамчужны двойчы змешчаны ў ШІЗА: 5 і 10 сутак
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.
08.08.2017 Што адкажуць праваабаронцу наконт бясплатнага харчавання ў ІЧУ?
Праваабаронца Сяргей Усцінаў накіраваў Міністру ўнутраных спраў Беларусі скаргу на адказ на калектыўны зварот, які сабраў 364 подпісы.
03.08.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Арцём Сізінцаў
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту? быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
01.08.2017 МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў ІЧУ
Праваабаронцы атрымалі адказ на калектыўны зварот па змяненні ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, пад якім падпісалася 364 чалавек, паведамляецца на сайце protivpytok.org.
24.07.2017 Міхаіл Жамчужны: Этап быў складаны, на выжыванне
У лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка палітвязень распавядае пра асаблівасці свайго этапавання і пра першыя ўражанні з новага месца адбыцця пакарання.
21.07.2017 Павал Левінаў апублікаваў вынікі свайго «маніторынгу» ўмоваў адбыцьця арышту
Праваабаронца Павал Левінаў стрымаў сваё слова. Адпраўляючыся на 15 сутак у ізалятар часовага ўтрыманьня, ён заяўляў, што будзе сядзець ня проста так, а зоймецца вывучэньнем умоваў адбываньня там адміністрацыйнага арышту.










