Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
26.12.2017 Справа Алега Багданава: пракуратура вымушана рэагаваць
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла рашэнне УСК аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці 29 студзеня 2016 года ў Жодзінскай турме №8 жыхара Мінска Алега Багданава.
15.12.2017 Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бяспеку Міхаілу Жамчужнаму
Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
12.12.2017 Павел Сапелка: Уцёкі зняволеных са спецшкол даўно сталі практыкай гэтых устаноў
Змяшчэнне ў спецыяльныя ўстановы - гэта пазбаўленне волі: навучэнцы не могуць пакідаць тэрыторыю ўстановы; яны, іх рэчы і займаемыя памяшканні падлягаюць надгляду, а іх зносіны са знешнім светам - кантралююцца. За парушэнне правілаў знаходжання ў установе непаўналетнія падлягаюць ізаляцыі.
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
11.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на ўтрыманне ў ШІЗА суд не задаволіў
Суд Горацкага раёна не задаволіў скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на вынесенае адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнання ў выглядзе пяці сутак ШІЗА.
05.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на спагнанне адміністрацыі калоніі разгледзіць суд
Суд Горацкага раёна 8 снежня ў 14.30 разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесеная яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне.
17.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі.
09.11.2017 Месца прыгатавання ежы для адміністрацыйна арыштаваных - сакрэтная інфармацыя
Праваабаронца Павел Левінаў ужо паўгода штурмуе скаргамі дзяржорганы дамагаючыся зменаў умоваў утрымання і паляпшэння якасці харчавання. Аднак, чыноўнікі шлюць адпіскі.
02.11.2017 Чаму міністр Шуневіч паспешліва адмяніў прыём па пытанні датэрміновага вызвалення асуджанага Кучуры?
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК-15, пасля першай адмовы ўсё ж была запрошаная на 1 лістапада на прыём да кіраўніка МУС, дзе хацела абмеркаваць сітуацыю з пастаяннай адтэрміноўкай ўмоўна-датэрміновага вызвалення мужа. Але на працягу двух тыдняў, якія заставаліся да прызначанага прыёму, рашэнне ведамства імкліва мянялася.
02.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пачаў абскарджанне вынесеных яму спагнанняў
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на пачатку гэтага тыдня палітвязень Міхаіл Жамчужны падаў скаргу на першае вынесенае яму ў Горацкай калоніі №9 спагнанне ў выглядзе пяці сутак утрымання ў ШІЗА.
25.10.2017 Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і дзеянні міліцыі
Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля.
23.10.2017 Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы”
На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення, што ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.
22.10.2017 Вязьня сумленьня Паліенку пасадзілі на 7 сутак у штрафны ізалятар
Зьмітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумленьня напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву, які даслаў паштоўку «Свабодзе».
18.10.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШЫЗА. У аўторак - суд па пераводзе яго ў турму
Пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. 24 кастрычніка суд разгледзіць пытанне аб пераводзе яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.
13.10.2017 У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў
Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама УладзімірРыжанкоў паведаміў актывісту Станіславу Паўлінковічу, што праверка па ягонай скарзе выявіла недахопы ў працы ІЧУ.










