Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
20.03.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШІЗА
Гэта ўжо 24 спагнанне ў дачыненні да палітвязня, вынесенае адміністрацыяй калоніі №9 г. Горкі меньш, чым за год знахожання ў ёй.
16.03.2018 Жонка асуджанага Пятра Кучуры: “У мяне ёсць усе падставы баяцца за яго жыццё”
Людміла Кучура звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
15.03.2018 Горацкі суд не бачыць падстаў для задавальнення скаргаў Міхаіла Жамчужнага
У судзе Горацкага раёна 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.
13.03.2018 Amnesty International занепакоена станам здароўя палітвязня Дзмітрыя Паліенкі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў падтрымку беларускага вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі. 23-гадовы актывіст “апынуўся ва ўмовах, якія пагаршаюць стан яго здароўя”, у прыватнасці, звязаныя з астмай і адсутнасцю медыцынскай дапамогі ў сувязі з ранай, якую вязень атрымаў у калоніі.
13.03.2018 Да Ігара Гершанкова не даходзяць лісты маці: а кожны з іх можа быць апошнім
Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.
13.03.2018 Ці можа быць у бяспецы арыштаваны, калі супрацоўнікі ІЧУ дапускаюць нестатутныя адносіны паміж сабой?
Як можна гарантаваць бяспеку адміністрацыйна арыштантаваных, калі нават супрацоўнікі ІЧУ, якія згодна з абавязкамі мусяць адказваць за парадак у ізалятары, паміж сабой выкарыстоўваюць нестатутныя адносіны.
07.03.2018 ГНК наведаюць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Як даведалася праваабаронца Таццяна Рэвяка, Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.
06.03.2018 Суд у Горках не адбыўся: асабістая справа Міхаіла Жамчужнага – у абласной пракуратуры
У панядзелак, 5 сакавіка, у Горацкім раённым судзе павінен быў распачацца судовы разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на спагнанне ў выглядзе трох сутак змяшчэння ў ШІЗА, якое было накладзена на яго 23 студзеня падчас знаходжання ў ПКТ.
06.03.2018 У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць
Доктар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца, піша belsat.eu.
06.03.2018 Як стаць бяздомнікам у сацыяльна арыентаванай дзяржаве?
У жыхара Ваўкавыскага раёна Аляксандра Саўко апошнім часам склалася крытычная жыццёвая сітуацыя. Змешчаны на прымусовае лячэнне ад сухотаў, ён не змог працаваць і аплочваць паслугі ЖКХ за кватэру, у сувязі з чым суд пазбавіў яго жылля без прадстаўлення іншага жылога памяшкання.
02.03.2018 Панядзелак – “судны дзень” для палітвязня Міхаіла Жамчужнага
На панядзелак, 5 сакавіка, прызначаны два судовыя працэсы па скаргах Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя ў адносінах да яго спагнанні адміністрацыяй калоніі №9 у Горках.
02.03.2018 Адміністрацыя калоніі: Дзмітрый Паліенка не абмежаваны ў атрыманні і адпраўленні паштовак
Валанцёры ПЦ “Вясна” атрымалі адказы з Дэпартаменту выканання пакаранняў Магілеўскай вобласці і ад адміністрацыі папраўчай калоніі №2 на свае скаргі на неперадачу лістоў і паштовак палітзняволенаму Дзмітрыю Паліенка.
27.02.2018 Пасля апублікавання Людмілай Кучура петыцыі на яе мужа ў ПК-15 распачаўся ціск
Спачатку адміністрацыя ПК-15 Магілёва выклікала Пятра Кучуру на размову, а на мінулым тыдні яму вынеслі спагнанне за тое, што асуджаны нібыта захоўваў у сябе забаронены прадмет. Людміла Кучура мае падставы сцвярджаць, што гэта правакацыя.
17.02.2018 Міхаіл Жамчужны намераны звяртацца ў ДВП наконт пераводу ў іншую калонію
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, адразу ж пасля сканчэння месячнага тэрміну ўтрымання ў ПКТ 8 лютага палітвязень атрымаў чарговае спагнанне – 10 сутак змяшчэння ў ШІЗА.
16.02.2018 У Генпракуратуру накіраваны зварот па фактах парушэнняў правоў асуджаных ў ПК-15 Магілёва
Факты, выкладзеныя сваякамі асуджаных у петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, выклікалі занепакоенасць грамадскасці. Цяпер на выпадкі смерцяў асуджаных і іх сваякоў праз неаказанне медыцынскай дапамогі і іншыя абуральныя факты павінна будзе адрэагаваць Генпракуратура.










