Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
22.05.2018 Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?
ПЦ "Вясна" стала вядома гісторыя Уладзіміра Бандарэнкі, які ўжо восем (!) разоў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. За кошт гэтага яго першапачатковы тэрмін зняволення павялічыўся практычна ў два разы.
17.05.2018 Поўная ізаляцыя: Жамчужны не атрымлівае лістоў з волі, ягоная карэспандэнцыя не выходзіць з калоніі
Пасля змяшчэння палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў ПКТ ён атрымаў адзіны ліст, датаваны 10 кастрычніка 2017 года, некалькі навагодніх паштовак і лістоў, якія былі дасланы яму падчас шматмесячнага ўтрымання ў ШІЗА. Ніводнага ліста ад сяброў, калег і знаёмых, якія былі б датаваныя апошнім месяцам, Жамчужны не атрымліваў.
14.05.2018 Мікалай Дзядок: Вольнае слова ў няволі
“Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне”, - дзеліцца ўспамінамі былы палітвязень Мікалай Дзядок на старонках “Новага Часу”.
03.05.2018 ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту
Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.
02.05.2018 “Змітра Паліенку не далячылі…”
“Змітра “паднялі” ў атрад, але яго ногі (экзэмы на іх) не далячылі”, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка актывіста Марына Насенка.
27.04.2018 Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?
Людміла Кучура накіравала скаргу начальніку ДВП, у якой выказала нязгоду з вынікамі праверкі, праведзенай яго намеснікам Іванам Мысліцкім, указала на несупадзенне інфармацыі па колькасці накіраваных лістоў мужам ў яе адрас і просіць даць праўдзівыя адказы на ўсе пастаўленыя раней пытанні.
25.04.2018 Праваабаронцу ізноў не ўключылі ў склад ГНК
Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ва ўключэнні старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай у склад грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю папраўчых устаноў.
25.04.2018 Зміцер Дашкевіч: Горацкая калонія “праславілася” даўно…
Былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці ёсць шанц у палітвязняў выйсці з-за кратаў раней часу, пра “справу Жамчужнага” і ціск на “палітычных” у Горацкай калоніі.
24.04.2018 Міхаіла Жамчужнага змясцілі яшчэ на два месяцы ў ПКТ і адмовілі ў пераводзе ў іншую калонію
ПЦ “Вясна” стала вядома, што 10 красавіка адміністрацыя калоніі №9 у г. Горкі вынесла палітвязню Міхаілу Жамчужнаму чарговае – ужо 27 спагнанне – у выглядзе дву' месяцаў змяшчэння ў ПКТ.
24.04.2018 Палітвязьня Зьмітра Паліенку перавялі са шпіталя ў калёнію
Зьмітра Паліенку з Жодзінскага шпіталя перавялі ў Бабруйскую калёнію, дзе ён адбывае двухгадовы тэрмін за напад па міліцыянта. У Жодзінскім шпіталі палітвязень лячыў нагу.
20.04.2018 Праваабаронцы расчараваныя неэфектыўнай дзейнасцю грамадскіх назіральных камісій
Прэзідэнт беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка напачатку лютага звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі з просьбай праверыць Горацкую ВК №9, дзе ўтрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны. Вынікі праверкі моцна расчаравалі праваабаронцу.
10.04.2018 Людміла Кучура: “Заахвочванні носяць цынічны характар?”
Жонка асуджанага Пятра Кучуры днямі атрымала адказ на скаргу з Магілёўская абласной пракуратуры, у якой указвала на факты ціску на яе мужа ў папраўчай калоніі №15 – змяшчэнне яго ў ШІЗА, абмежаванне ў тэлефанаваннях, а таксама вынясенне папярэджанняў, каб пазбавіць умоўна-датэрміновага вызвалення.
06.04.2018 Вячаслаў Сіўчык: “Упершыню ў жыцці забралі крыжык і не прынялі ад родных перадачу”
Затрыманы напярэдадні Дня Волі палітычны актывіст распавёў пра тое, што з ім адбывалася з моманту затрымання да моманту нечаканага вызвалення ўвечары 25 сакавіка.
28.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру
Паэт і палітык Уладзімр Някляеў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё затрыманне, утрыманне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і адміністрацыйны арышт у “растэрміноўку”.
21.03.2018 Як прэсуюць у Магілёўскай калоніі №15: поўная ізаляцыя і пагроза новага тэрміну для Пятра Кучуры
Асуджаны Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15, цягам двух тыдняў атрымаў ад адміністрацыі ўстановы 3 спагнанні. Цяпер яго можа чакаць альбо перавод у турму, альбо ўзбуджэнне крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэксу.










