Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
25.10.2018 Паштоўкі “Міжнароднай амністыі” аператыўнікі дэманстратыўна рвалі на шматкі на вачах у Паліенкі
Сацыяльны актывіст і ўдзельнік анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які па адбыцці пакарання выйшаў на волю 24 кастрычніка, сустрэўся з праваабаронцамі “Вясны”.
18.10.2018 Замкнутае кола вязня Барановіча
Праваабаронцы “Вясны” звязаліся з сястрой Святаслава Барановіча Наталляй і пагутарылі з ёй пра шматлікія дысцыплінарныя спагнанні і жорсткія ўмовы ўтрымання - пра ўсё тое, што адбывалася з яе братам з моманту паступлення ў калонію.
12.10.2018 Святаслава Барановіча, асуджанага за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, чакае новы суд
У судзе горада Новаполацка 12 кастрычніка будзе разглядацца справа Святаслава Барановіча, асуджанага за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў. Паседжанне пройдзе фактычна ў закрытым рэжыме, паколькі адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацка, дзе ён адбывае пакаранне.
11.10.2018 “Білі па геніталіях, пагражалі засунуць швабру ў анал”
Магілёвец накіраваў зварот у Следчы камітэт, у якім папрасіў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за катаванні.
11.10.2018 Трывожныя весткі ад палітвязня Жамчужнага: знішчаюцца лісты і пагаршаецца зрок
Працяглае знаходжанне палітвязня ў камеры ШІЗА і адсутнасць прагулак стала прычынай значнага пагаршэння зроку, паколькі пачалі атрафіравацца мышцы зрэнак.
08.10.2018 Палітвязень Жамчужны папрасіў магілёўскага праваабаронцу аб тэрміновай сустрэчы
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформа Іннавэйшн» Міхаіл Жамчужны, які адбывае тэрмін у горацкай калоніі, папрасіў магилёщскага праваабаронцу Барысв Бухеля аб візіце грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.
05.10.2018 СК праводзіць праверку інфармацыі пра катаванні Казакевіча ў турме
Па словах яго маці Вольгі Мажэйка, над ім пастаянна здзекуюцца. Адвакаты яе сына рэгулярна скардзяцца ў дзяржорганы на жорсткае стаўленне.
03.10.2018 Пасля пераводу ў ПКТ перапіска з Міхаілам Жамчужным аднавілася
Як стала вядома ПЦ “Вясна", палітзняволены Міхаіл Жамчужны пасля ўтрымання ў ШІЗА быў змешчаны яшчэ і на месяц ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
01.10.2018 «Два гады кашмару» — вызвалены брытанец, які быў асуджаны ў Беларусі на два гады зьняволеньня
Алана Пола Сміта вызвалілі ранкам 29 верасьня з ІК-3 «ВІцьба». Ён дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Менск і мае вылецець у Варшаву, а адтуль у Лёндан.
27.09.2018 Каля магілёўскай турмы галадае жанчына-інвалід, патрабуе спаткання з арыштаваным мужам
Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі другія суткі галадае каля Магілёўскай турмы № 4. 48-гадовая жанчына, інвалід 1-й групы, дамагаецца, каб ёй далі спатканьне з мужам, якога два месяцы трымаюць тут у сьледчым ізалятары.
24.09.2018 Здзек з Паліенкі працягваецца
У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў. Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад.
21.09.2018 Палітвязень Жамчужны адбыў 100 сутак штрафнога ізалятару
Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.
20.09.2018 Маці асуджанага, дапушчаная судом у якасці абаронцы, не можа дамагчыся спаткання з падабаронным
Пакуль маці асуджанага не ўдалося дамагчыся ад адміністрацыі калоніі № 17 і ДВП Магілёўскай вобласці выканання нормаў Канстытуцыі. Для таго, каб адстаяць права на атрыманне юрыдычнай дапамогі, «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала скаргі ў ДВП МУС і Генеральную пракуратуру.
19.09.2018 Леанід Свецік: Тры месяцы не атрымліваю лісты ад Міхаіла Жамчужнага
Праваабаронца "Вясны" Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня.
18.09.2018 Палітвязню Паліенку адмянілі спатканне з бацькам. Чаму?
Бацька палітвязня Зміцера Паліенкі планаваў сустрэцца з сынам 6 верасня, аднак спатканне перанеслі на 25 верасня, а потым забаранілі і яго.










