Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
14.01.2019 Злыбеды Пятра Кучуры працягнуліся і ў новым годзе
Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў ПК-15 г. Магілёва, быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання пасля таго як ужо быў пазбаўлены доўгатэрміновага ў канцы мінулага года.
11.01.2019 У турме № 4 Магілёва падрабілі подпіс Уладзіслава Казакевіча пад дысцыплінарным спагнаннем
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што подпіс пад пастановай аб дысцыплінарным спагнанні зроблена не рукой Уладзіслава Казакевіча.
09.01.2019 Магілёў: сябру назіральнай камісіі ставяць у віну выказванне ўласнага меркавання
Упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама зачапілі выказванні праваабаронцы Барыса Бухеля аб парушэнні правоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.
20.12.2018 Тэрмін пайшоў. Ігара Комліка азнаёмілі з правіламі адбыцця «хатняй хіміі»
19 снежня спецыяліст Упраўлення выканання пакаранняў Фрунзенскага раёна Мінска Бычкова азнаёміла фігуранта "справы прафсаюза РЭП" Ігара Комліка з умовамі адбыцця абмежавання волі.
19.12.2018 #БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”
На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных.
18.12.2018 Сваякі асуджаных па рэзанансных справах звярнуліся да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў
Разам з прадстаўнікамі грамадскасці, актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” і Форуму “Свабода палітвязням” раніцай 18 снежня яны прыйшлі да будынку ДВП на вуліцу Брылеўскую, каб перадаць кіраўніцтву дэпартамента свой калектыўны зварот.
07.12.2018 Барыс Бухель: ГНК уяўляюць з сябе кампаніі «вясельных генералаў»
Юрыст “Вясны” і "Магілёўскага праваабарончага цэнтра" Барыс Бухель, які ўваходзіць у склад Грамадскай назіральнай камісіі па Магілёўскай вобласці, 6 снежня выступіў на семінары “Грамадскі кантроль за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы”.
28.11.2018 Ці законна затрыманага айца Вікенція пакінулі на ноч у камеры?
26 лістапада мінская міліцыя за тое, што прасіў міласціну, затрымала святара айца Вікенція, які мае другую групу інваліднасці. Ці парушылі закон міліцыянты, затрымаўшы яго на тэрмін звыш трох гадзін? Разбіраемся.
20.11.2018 У Чэрыкаве міліцыя прыняла каву і цыгарэты для вязня, але да арыштанта яны не дайшлі
Каб высветліць, куды знік блок цыгарэт і банка кавы, жанчына напісала заяву начальніку райаддзела Аляксандру Шункевічу.
16.11.2018 Туалет без дзвярэй і наглядчыкі-мужчыны - не дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын?
У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам.
15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні
Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.
13.11.2018 Адзіны беларускі палітвязень не пакідае сценаў штрафнога ізалятара
Адзіны на сёння беларускі палітвязень Міхаіл Жамчужны, пасля выхаду з памяшкання камернага тыпу (ПКТ), куды яго змясцілі на месяц за шматлікія парушэнні рэжыму, працягвае атрымліваць спагнанні ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9, што ў Горках.
12.11.2018 Расследванне справы Алега Багданава працягнецца пад кантролем Генпракуратуры
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, не здаецца і працягвае дамагацца крымінальнай адказнасці для былога следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.
06.11.2018 МУС правярае інфармацыю аб бунце зняволеных у калоніі пад Івацэвічамі
На думку праваабаронцы, такая сітуацыя дапушчальная з-за шматлікіх праблем, звязаных з адбываннем крымінальнага пакарання асуджанымі па арт. 328 КК.










