Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
29.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…
Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых адзінак, распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.
19.03.2019 Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію
Асуджаны на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі праваабаронца з Кыргыстана Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію №19, размешчаную ў сяле Джаны-Джэр Сакулукскага раёна.
15.03.2019 У ААН зарэгістраваная скарга гамяльчан на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ
15 сакавіка стала вядома, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў калектыўную скаргу гомельскіх актывістаў аб «зневажаючым чалавечую годнасць абыходжаннb ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама». Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
27.02.2019 Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.
26.02.2019 Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15
Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучуру з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.
23.02.2019 Тварам у мур - рукі на сцяну! Рэпартаж праваабаронцы з ІЧУ
Сама мала тры разы на суткі вязні чуюць гэтыя словы з вуснаў персаналу ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ), што месціцца ў Паўночным гарадку г. Берасця.
20.02.2019 Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу прэзентуюць у Магілёве
Прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбудзецца сёння, 20 лютага, у магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола». Пра мерапрыества інфармуе mspring.online.
14.02.2019 #БезПраваНаРасправу: Арсенал ціску на зняволеных: штрафны ізалятар, ПКТ, артыкул 411
Пад такія рэпрэсіі могуць падпадаць палітвязні і проста тыя са зняволеных, якім міліцыя не хоча ці не можа процідзейнічаць законнымі метадамі. Магутным рычагом для такіх дзеянняў з'яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, які захаваўся хіба што ў беларускім заканадаўстве.
12.02.2019 Людміла Кучура: "Суд заўсёды будзе на баку дзяржавы"
5 і 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва былі разгледжаны скаргі яе асуджанага мужа Пятра Кучура аб накладанні дысцыплінарных спагнання адміністрацыяй папраўчай калоніі №15.
08.02.2019 “У краіне міліцэйскі праізвол”: Пікет адчаю перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта
Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.
01.02.2019 Жонка асуджанага: «Камуналка» за турэмную камеру амаль роўная «камуналцы» за трохпакаёвую кватэру ў Мінску
Людміла Кучура, чый муж адбывае свой тэрмін у Магілёве, звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прадаставіць інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.
28.01.2019 Замест УДВ асуджанаму падоўжаць тэрмін па 411 артыкуле?
На пошту ПЦ "Вясна" прыйшоў ліст ад зняволенага Ю., які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №9 у Горках, дзе ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
22.01.2019 За што ж Пятра Кучуру пазбавілі спатканняў і змясцілі ў ПКТ?
Жонка зняволенага ў ПК-15 Людміла Кучура атрымала адказ з ДВП на сваё вусная заява, датычна пазбаўлення кароткатэрміновага спаткання з мужам, а таксама даведалася, што Пётр Кучура змешчаны ў ПКТ.
21.01.2019 Весткі ад палітвязня Жамчужнага: усё, як звычайна - штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу
Большасць спагнанняў былі накладзеныя на Міхаіла Жамчужнага за за адмову пайсці ў атрад пасля ШІЗА. Палітвязень такім чынам засцерагаецца ад правакацый у дачыненні да яго, якія б маглі панізіць сацыяльны статус сярод зняволеных.
17.01.2019 Адрамантаваны барак - падстава для гонару?
16 студзеня ў ПК №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ці ёсць сапраўдныя падставы для гонару? Адказвае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.










