Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
20.08.2019 Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам
Падставай для гэтага стала жорсткае абыходжанне з асуджаным з боку адміністрацыі папраўчай калоніі ў асобе начальніка ўстановы Аляксея Лазарэнка, мэтай якога было прымусіць яго спыніць скардзіцца на свавольства адміністрацыі калоніі.
16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.
16.08.2019 Што рабіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анісім у Магілёўскай турме?
Там яна сустрэлася з Пятром Кучурам – яго пастаянна прэсінгавала адміністрацыя мясцовай калоніі №15, дзе ён раней адбываў тэрмін.
12.08.2019 Жыццё ў СІЗА: пазбаўленне волі не значыць пазбаўленне здароўя
Праваабаронцы “Магілёўскай вясны” запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры прывесці ў парадак ўмовы ўтрымання ў магілёўскай турме №4 і СІЗА. На іх думку, там ёсць цэлы букет парушэнняў.
08.08.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Крывавяць дзясны, выпадаюць здаровыя зубы
З-за недахопу вітамінаў у палітвязня пачалі крывавіць дзясны, расхістваюцца і выпадаюць цалкам здаровыя зубы. Лечаць гэтыя праблемы сымптаматычна – антыбіётыкамі і болесуцішальнымі сродкамі.
02.08.2019 Калі расфармуюць выхаваўчую калонію ў Бабруйску?
Адзіная калонія для непаўналетніх злачынцаў засталася толькі ў Бабруйску. Але чаму тады яна мае нумар два? Адказ просты: раней іх было наогул тры – яшчэ дзве знаходзіліся ў Віцебску і былі запатрабаваныя ў 90-я гады, калі ў краіне назіраўся разгул злачыннасці.
01.08.2019 Ломяць праз калена: асуджанага на 18 год Пятра Кучуру перавялі з калоніі ў турму
Ягоная жонка Людміла даведалася пра гэта напачатку жніўня, паколькі толькі зараз атрымала адпаведнае паведамленне.
31.07.2019 Суд пакінуў праваабаронцу Азімжану Аскараву пажыццёвае зняволенне
Яго справа была перагледжана ў сувязі з дэкрыміналізацыяй некаторых артыкулаў крымінальнага заканадаўства рэспублікі. Адвакаты Аскарава прасілі суд вызваліць яго, спасылаючыся таксама на сталы ўзрост падабароннага - яму цяпер 70 гадоў.
30.07.2019 Водгукі мастацкай выставы “Мары з-за кратаў”: удзячнасць і просьба аб дапамозе
На адрас ПЦ “Вясна” і дагэтуль прыходзяць лісты, у якіх выказваюцца словы падзякі і пажаданні надалей праводзіць такія конкурсы. А часам зняволеныя звяртаюцца да праваабаронцаў з невялікімі просьбамі.
29.07.2019 «Я тану ў пазыковай яме перад дзяржавай і з кожным днём аддаляюся ад самага дарагога, што засталося ў жыцці - маёй дачкі»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Максім Бюханчык, які ў дадзены момант адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу №46 у г. Круглае і з'яўляецца «абавязанай асобай» па Дэкрэце №18.
29.07.2019 Палітвязень Жамчужны практычна ўсё лета знаходзіцца ў штрафным ізалятары
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік нагадвае, што 14 жніўня Міхаілу Жамчужнаму спаўняецца 64 гады. Пяць гадоў таму, 19 жніўня, ён быў затрыманы і асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўлення волі.
26.07.2019 “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі
У папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, дзе, як правіла, адбываюць пакаранне асуджаныя па наркатычным артыкуле № 328 Крымінальнага кодэксу, штогод здараюцца жахлівыя гісторыі са зняволенымі.
17.07.2019 Валянцін Стэфановіч: Паездкі грамадскай назіральнай камісіі ў калоніі нагадваюць экскурсіі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму грамадская назіральная камісія не бачаць гэтых фактаў.
11.07.2019 ІЧУ ў Магілёве: правы парушаюцца, шкода здароўю відавочная, але што рабіць – незразумела
Узровень асветленасці турэмных камер праверыць пакуль немагчыма. Скразная бачнасць вокнаў рэгулюецца сакрэтным загадам МУС.
09.07.2019 У Мазырскай калоніі да канца года 40 чалавек асудзяць па 411 артыкуле?
У ПЦ "Вясна" звярнуўся асуджаны Сяргей Вараў, які адбывае пакаранне ў ПК №20 г. Мазыра са снежня 2018 года. У лісце ён апісвае сітуацыю, якая склалася з ім у сценах пенітэнцыярнай установы, і просіць праваабаронцаў прыцягнуць увагу да беззаконных дзеянняў і свавольству ў дачыненні да асуджаных з боку адміністрацыі калоніі.










