Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
14.12.2019 Дэтэктыў па-полацку: Як хавалі блогера Круткіна пасля адбыцця арышту
У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Алесь Круткін, які адседзеў 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец гораду – далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС
13.12.2019 Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката
Адвакатка, якая прыехала ў ЦІП 13 снежня, кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурнаю частку, але там спасылаюцца на тое, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя.
13.12.2019 «Бамжы, смурод, вошы». Актывіст Пётр Маркелаў ў шоку ад умоў у ЦІП на Акрэсціна
Моладзевы актывіст Пётр Маркелаў, асуджаны на 14 сутак арышту, заяўляе аб жудасных умовах утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.
09.12.2019 Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН
Адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
28.11.2019 Фігуранты «справы прафсаюзаў» патрапілі пад амністыю
Фігурантам «справы прафсаюзаў»Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку на год скарацілі тэрмін «хатняй хіміі».
21.11.2019 Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш
Міхаіл Жамчужны ў сваім апошнім лісце, які атрымалі ад палітвязня віцебскія праваабаронцы, паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў з ім калегаў-праваабаронцаў.
07.11.2019 Першая перамога "Правіл Нэльсана Мандэлы": МУС унёс змены ў Правілы ўнутранага распарадку турмаў
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» атрымалі абнадзейваючы адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў, паведамляе mspring.online. Раней яны накіравалі заяву на імя міністра ўнутраных спраў з просьбай выключыць з Правілаў унутранага распарадку (ПУР) папраўчых устаноў патрабаванне, якое прадпісвае ўсталёўваць на вокны камер металічныя шчыты-жалюзі ("вейкі"), якія ператварылі беларускія СІЗА ў сярэднявечныя вязніцы.
22.10.2019 Азімжан Аскараў выступіў са зваротам ва УВКПЧ ААН, Еўрасаюз і Цэнтр АБСЕ ў КР
Асуджаны на пажыццёвы тэрмін зняволення праваабаронца Азімжан Аскараў напісаў адкрыты зварот рэгіянальнаму прадстаўніку Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Кыргызстане, Цэнтру АБСЕ ў Бішкеку.
01.10.2019 Адміністрацыя калоніі зноў правакуе Міхаіла Жамчужнага
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", адміністрацыя калоніі № 9 г. Горкі справакавала Міхала Жамчужнага прайсці ў атрад, дзе знаходзяцца асуджаныя «з нізкім статусам».
24.09.2019 Бабруйскае СІЗА: як старыя казематы могуць адпавядаць нормам?
Праваабаронцы магілёўскай «Вясны» атрымалі адказ на скаргі, якія тычацца ўмоў утрымання ў Бабруйскім СІЗА, размешчаным у помніку архітэктуры XIX стагоддзя.
20.09.2019 Рэсацыялізацыя зняволеных: падводныя камяні гуманізацыі сістэмы выканання пакаранняў
"Правы зняволеных. Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў Беларусі "- круглы стол пад такой не зусім звычайнай для Беларусі назвай правёў Беларускі дакументацыйны цэнтр у рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 19 верасня.
17.09.2019 На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ
У аднаго з асуджаных , які адбывае пакаранне ў калоніі "Ваўчыныя норы" Максіма Чашчэні памёрла маці. Па тэлефоне прадстаўніца Руху “Маці-328” хацела паразмаўляць з кіраўніцтвам калоніі аб тым, каб яго адпусцілі на пахаванне. У адках пачула цынічны смех супрацоўніцы.
09.09.2019 Палітвязень Жамчужны правёў 500 сутак у ШІЗА цягам двух гадоў
Палітвязень Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта “Віцебскай вясне” паведаміў праваабаронца Леанід Свецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязня.
06.09.2019 Адказ намесніка пракурора Магілёўшчыны праваабаронцам: у турме і СІЗА ўсё "оkey"
Скончыўшы перапіску з адказнымі за пэнітэнцыярную сістэму ў Магілёўскай вобласці чыноўнікамі, праваабаронцы «Магілёўскай вясны» месяц таму накіравалі зварот у Генеральную пракуратуру.
26.08.2019 “Адзін дзень “хіміка” Фядыніча”: прэм’ера фільма
Журналісты “Вясны” правялі адзін дзень разам з “хімікам” Фядынічам і пераканаліся, што вельмі няпроста быць закутым у сценах сваёй кватэры два доўгія выходныя дні і назіраць праз вакно, як недзе віруе жыццё. І гэтак чатыры доўгія гады.










