Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
03.03.2020 "Кінулі на падлогу, не здымаючы штаноў, зрабілі ўкол"... Што яшчэ чакае Пятра Кучуру ў зняволенні?
У лютым Людміла Кучура падала шэраг скаргаў у барацьбе за правы свайго асуджанага мужа ў папраўчай калоніі №15 і турме №4 г. Магілёва.
02.03.2020 Прапануюць адмяніць фінансаванне ўтрымання зняволеных. Чаму гэта лухта несусветная?
На сайте petitions.by 27 лютага з’явілася дзіўная петыцыя, якая заклікае адмяніць фінансаванне на ўтрыманне зняволеных у турмах і перавесці сродкі, прызначаныя для ўтрымання зняволеных, на лячэнне дзяцей.
28.02.2020 #БезПраваНаРасправу: ЛПП - турма, канцлагер, прафілакторый?
Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.
19.02.2020 Лісты палітвязня Міхаіла Жамчужнага знішчаюць за “цынізм”
Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным.
18.02.2020 Да палітвязня Мікіты Емяльянава пусцяць святара
Падчас следства да Мікіты спрабаваў трапіць ксёндз, але яго не пусцілі. Цяпер начальніка СІЗА сказаў, што Мікіта атрымае сустрэчу.
17.02.2020 Алег Максімаў: ЛПП у Беларусі – гэта канцлагер з прымусовай працай
Жыхара Гомеля Алега Максімава змясцілі за неаднаразовае знаходжанне ў публічным месцы ў нецвярозым стане.
13.02.2020 "Прымусіць уладу выконваць свае абавязкі". Як прайшла прэзентацыя справаздачы па месцах несвабоды
Маніторынгавая справаздача «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 - 2019 гадах» была прэзентавана ПЦ "Вясна" 13 лютага.
06.02.2020 Вага пасылак у калоніі, СІЗА і турмы павялічана да 50 кілаграмаў. А вага перадач?
MSPRING.ONLINE разбіраецца ў сітуацыі разам з юрыстам Праваабарончага цэнтру “Вясна” Паўлам Сапелка
05.02.2020 Ігара Комліка хутка могуць вызваліць ад “хатняй хіміі”
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна г. Мінска паведаміла аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку, што яго могуць умоўна-датэрмінова вызваліць ад "хатняй хіміі" ўжо ў траўні гэтага году.
04.02.2020 Чаму ў калоніі мамам не даюць дэкрэтны адпачынак? Разбіраюцца магілёўскія праваабаронцы
Акрамя таго, яны паскардзіліся на неэфектыўнае выкарыстанне грашовых рэсурсаў у папраўчай установе.
29.01.2020 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд Дзмітрыя Паліенкі
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.
23.01.2020 Бліжэйшыя тры месяцы Міхаіл Жамчужны правядзе ў ПКТ
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.
22.01.2020 Кіраўніцтва магілёўскай турмы дазволіць асуджанаму да расстрэлу Стасу Косцеву сустрэцца са святаром
Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых, атрымала спатканне з Стасам і Іллём і пагаварыла з імі.
21.01.2020 Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам у яго 90 сутак арышту
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
20.01.2020 "Стас зрывае турэмную робу, а яе прымусова апранаюць на яго"
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" сястра асуджаных да смяротнага пакарання 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых, адвакат Станіслава пасля сустрэчы з падабаронным заявіла пра ціск на яго. Браты Косцевы знаходзяцца цяпер у магілёўскай турме №4.










