Навіны на тэму: канцэрт
14.05.2008 Яшчэ адна адміністратыўная справа за рок-канцэрт
На кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна сёння склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.
12.05.2008 Міліцыя зрабіла Борыс "крайняй"
Старшыні Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліцы Борыс пагражае адміністрацыйнае спагнаньне за арганізацыю ў Горадні канцэрту польскага гурта “Lombard”. Выступ вядомай польскай каманды быў прымеркаваны да 20-годзьдзя з дня заснаваньня Саюзу палякаў. Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўлялася Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні, Саюз палякаў на Беларусі выступаў у якасьці аднаго з суарганізатараў.
21.03.2008 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!
30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.
15.03.2008 Гамяльчане Кастусь Жукоўскі і Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары
Затрыманыя 14 сакавіка ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры падчас канцэрту рок-гурта "NRM" актывіст апазіцыі Кастусь Жукоўскі і студэнтка мастацкай вучэльні Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання.
04.02.2008 У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча. Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
15.11.2007 Канцэрт «Нейра Дзюбеля» забаронены
Прэзентацыя новага альбома вядомага рок-гурту «Нейра-Дзюбель», якая павінна была прайсці сёння ў менскім клубе «Фартуна», забароненая. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр групы Аляксандр Кулінковіч, «у клуб патэлефанавалі з выканкама Партызанскага раёна, а пасля прыйшлі людзі з КДБ».
15.10.2007 У магілёўскай папраўчай калоніі №18 адбыўся дабрачынны канцэрт беларускія музыкі
Ігар Лучанок, Анатоль Ярмоленка ды дзіцячы ансамбль “Вясёлка” выступілі перад асуджанымі магілёўскай папраўчай калёніі №18. Двухгадзінны дабрачынны канцэрт беларускія музыкі прысьвяцілі заснавальніку фэстывалю “Залаты шлягер” Уладзімеру Браілоўскаму, які адбывае пакараньне ў гэтай турме. Канцэрты салідарнасьці з Уладзімерам Браілоўскім у калёніі праходзяць рэгулярна.











